МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «БАРАНОВИЧСКИИ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ»
Факультет педагогический
Кафедра технологии и изобразительного искусства
КУРСОВОЙ ПРОЕКТ
по дисциплине Конструирование и моделирование одежды
Тема Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
Барановичи 2009
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
РАЗДЗЕЛ 1. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ АСАБЛІВАСЦЯХ АРНАМЕНТУ
1.1Гісторычныя звесткі аб асаблівасцях арнаменту славянскіх народаў
1.1.1 Асаблівасці рускага арнаменту
1.1.2 Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве украінскага народа
1.1.3 Першыя даследаванні матэрыяльнай культуры Беларусі
1.2 Тэарэтычны аспект вывучэння арнамента
1.2.1 Паняцце арнаменту і яго класіфікацыйная характарыстыка
1.2.2 Кампазіцыя арнаменту і яе асноўныя матывы
РАЗДЗЕЛ 2. АНАЛІЗ ТЭМАТЫКІ ЛЮБВІ Ў БЕЛАРУСКІМ АРНАМЕНЦЕ
2.1 Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
2.1.1 Лада як сімвал кахання і прыгажосці
2.1.2 Зязюля як сімвал няшчаснага кахання
2.1.3 Русалка як сімвал трагічнага нераздзеленага кахання
2.1.4 Голуб і галубка як сімвалы кахання
2.1.5 Ружа як сімвал прыгажосці і кахання
2.2 Вобразы любві ў беларускім арнаменце як сэнсавае дапаўненне вобразаў кахання
2.2.1Маці-зорка як сімвал любові і міласэрнасці
2.2.2Маці – Аранта як вобраз Багіні
2.2.3Маці і дзіця як вобраз ўвасаблення любові, дабрыні прыгажосці
2.2.4Родная Маці як сімвал вялікай і бескарыслівай Любові
2.2.5Вобрызы любві да Бацькаўшчыні
2.2.6Тэматыка кахання ў вобразах беларускіх святаў (Купалле і вяселле)
2.2.7Песня як вобраз выражэння кахання
2.2.8Элементы любві і кахання ў вобразах чалавека
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
УВОДЗІНЫ
Адным з яскравых помнікаў нашай беларусскай нацыянальнай культуры з’яўляеццца мастацтва вышывання і астаўленныя ў спадчыну – вышытыя вырабы.
Сучасныя майстры запазычаюць з скарбніц народнай спадчыны цудоўныя ўзоры, выкарыстоўваюць як старадаўнія, больш складаныя, так і новыя - дэкаратыўныя, лягчэйшыя ў выкананні - швы, ствараючы новыя ўзоры народнай творчасці.
Беларусскі арнамент змяшчае вялікую колькасць узораў, якія маюць сваю мову і сваю гісторыю.
Ў вышыўцы значнае месца займаюць вобразы кахання і вобразы любві. Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць вырабаў з элементамі любоўнай тэматыкі.
Каханне і любоў адныя з вечных і моцных пачуццяў народа, якія дапамагаюць ствараць ў мастацтве неверагодныя вобразы і кампазіціі.
Вышытыя рэчы можна прачытаць. Яны змяшчаць у сабе цэлыя гісторыі і лес людзей.
Многія вучоныя напраўляюць сваю дзейнасць на растлумачванне вобразаў у беларускім арнаменце, у тым ліку і вобразаў кахання.
Такім чынам аб’ектам нашага курсавога праекту з’яўляецца беларускі народны арнамент.
Прадметам нашай дейнасці выступаюць вобразы кахання ў беларускім народным арнаменце.
Мэта: 1) аналіз вобразаў кахання ў беларускім арнаменце;
2) выкананне арнаментальнага пано «Гісторыя кахання»
Задачамі праекту з’яўляюцца наступныя:
Аналіз метадычнай, перыядычнай, навуковай і інцэклапедычнай літаратуры;
Адзначыць пэўныя асаблівасці рускага і украінскага арнаментаў;
Вызначыць некаторыя асаблівасці беларусскага арнаменту;
Вызначыць роль вобразаў кахання ў беларускім арнаменце.
Першыя даследчыкі матэрыяльнай культуры беларусаў М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў і іншыя імкнуліся зафіксаваць асаблівасці вышытых узораў.
Найбольш дакладна разглядае вобразы кахання ў сваей кнізе «Беларускі арнамент» аўтар і даследчык Кацар М.С , які вызначае найбольш распаўсюджаныя вобразы кахання і таксама вобразы любві ў беларускім арнаменце. Прыводзіць варыяціі вобразаў па розным рэгіенам нашай Бацькаўшчыны.
Адной з асноўных праблем сучаснага даследавання вобразаў кахання ў беларускім арнаменце з’яўляецца праблема растлумачэння некатарых вобразаў, якія маюць аўтабіяграфічны характар.
Такім чынам, вобразы кахання як і шматлікія іншыя вобразы з’яўлюцца неад’емнай часткай гісторыі беларускага мастацтва так і часткай сучаснага.
РАЗДЗЕЛ 1ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ АСАБЛІВАСЦЯХ АРНАМЕНТУ
1.1Гісторычныя звесткі аб асаблівасцях арнаменту славянскіх народаў
1.1.1Асаблівасці рускага арнаменту
Мастацтва вышывання мае шматвяковую гісторыю. Аб існаванні вышыўкі ў эпоху Старажытнай Русі кажуць знаходкі археолагаў, якія адносяцца да 9-10 стагоддзяў. Гэта – фрагменты адзення, упрыгожаныя ўзорамі, выкананыя залатымі ніткамі. Залатым швом у далёкія часы ўпрыгожвалі прадметы быту, адзенне шляхты.
Паступова мастацтва вышывання распаўсюджваецца паўсюдна. Ў абіход ўвайшло слова арнамент.
Слова арнамент у перакладзе з лацінскага азначае упрыгожваць.
Арнамент выконваюць на вырабах прыкладнога мастацтва, таму ён з'яўляецца неад'емнай часткай гэтага выраба і цалкам залежыць ад яго формы, матэрыялу і прызначэння .
Пры перапрацоўцы малюнка ў арнамент адбіраюцца асноўныя, характэрныя рысы прадмета (напрыклад, кветкі, птушкі).
Пры стварэнні ўзораў для сучасных вырабаў мастакі часта выкарыстаюць матывы сялянскай вышыўкі 18- 19 стагоддзяў, у якіх заўсёды захоўваюцца прынцыпы арнаментальнай кампазіцыі.
Трактоўка ва ўзорах матываў расліннага або жывёльнага паходжання залежыць ад характару арнаменту, фактуры тканіны, тэхнікі выканання. Так, напрыклад, арнамент ягад і лісцяў ў трактоўцы можа быць розным і залежыць ад таго, якімі швамі ен будзе выкананы.
Характар кампазіцыі ў большай ступені вызначаецца рытмам – заканамерным чаргаваннем асобных элементаў або групы элементаў у арнаменце, што спрыяе дасягненню выразнасці кампазіцыі, выразнасці яе ўспрымання.
Для пабудовы арнаменту могуць быць выкарыстаныя геаметрычныя формы (трыкутнікі, квадраты, зоркі, акружнасці і г.д. ), а таксама хвалепадобныя, ламаныя лініі, спіралі (малюнак 1.1.1.1) і г.д., раслінныя матывы (лісце, кветкі, галіны, дрэвы і г. д.), малюнак выяў жывёл (казуркі, птушкі, рыбы, звяры), а таксама постаць чалавека ў вельмі абагульненай форме. Часам у арнаменце геаметрычныя формы спалучаюцца з матывамі прыроды. Усе часткі арнаменту павінны быць супамернымі.
Часам матывы ва ўзоры не паўтараюцца. Узор можа будавацца на аснове сіметрыі і асіметрыі. Такі ўзор таксама будзе арнаментальным.
Для ўзораў рускага арнаменту характэрна сіметрыя - заканамернае размяшчэнне асноўных ліній, формаў, фарбаў адносна гарызантальнай або вертыкальнай восяў сіметрыі. Малюнак можа быць пабудаваны адносна адной, а таксама двух або некалькіх восяў сіметрыі.
Пабудова кампазіцыі можа быць заснавана на прынцыпе раўнавагі, калі часткі ўзору ўраўнаважваюць адзін аднаго і становіцца часткай узору.
Плоскасць абруса або сурвэткі можа быць падзеленая на квадраты, а ў іх можа размяшчацца ўзор.
Па характары ўзораў і прыёмаў іх выканання рускі арнамент вельмі разнастайны. Асобныя вобласці, а часам і раёны, мелі свае характэрныя прыёмы, матывы арнаменту, каляровыя рашэнні. Гэта шмат у чым вызначалася мясцовымі ўмовамі, побытам, звычаямі, прыродным асяроддзем.
Рускі арнамент мае свае нацыянальныя асаблівасці, ен адрозніваецца ад арнаменту іншых народаў. Вялікую ролю ў ёй адыгрывае геаметрычны арнамент і геаметрычныя формы раслін і жывёл: ромбы ( малюнак 1.1.2 ), матывы жаночай постаці ( малюнак 1.1.1.3), птушкі ( малюнак 1.1.1.4), дрэва або квітнеючага куста (малюнак 1.1.1.5), а таксама барса з паднятай лапай.
У форме ромба, круга, разеткі адлюстроўвалася сонца – знак цеплыні, жаночая постаць і квітнеючае дрэва ўвасаблялі урадлівасць зямлі, птушка сімвалізавала прыход вясны. Размяшчэнне узору і прыёмы арнаменту былі арганічна звязаныя з формай адзення, якое шылі з прамых кавалкаў тканіны.
Арнамент размяшчалі ўздоўж злучальных швоў.
У вышыўцы па намаляваным контуры, пераважалі ўзоры расліннага характару [4, с.31].
Найболей распаўсюджаным матывам у арнаменце народнай вышыўкі з'яўляецца ромб. У вышыўцы розных народаў ён выглядае па-рознаму і мае розныя значэнні. Ромб з гаплікамі ў вышыўцы разглядаецца як знак урадлівасці, звязаны з паданнем аб маці - прамаці – непасрэдным пачатку ўсіх нараджэнняў на зямлі [3, с.45].
Самыя распаўсюджаныя прыёмы вышыўкі - крыж, размалёўка, выразы, белы радок, скразное швіва, выкананае па сетцы, белая і каляровая роўнядзь. Часцей за ўсё ўзоры выконваліся чырвонымі ніткамі па белым фону або белымі па чырвоным. Вышывальшчыцы ўмела выкарысталі фон як адзін з элементаў узору. Квадрацікі і палоскі ўсярэдзіне буйных постацяў птушкі - павы, барса або дрэва вышываліся сіняй, жоўтай і цёмна-чырвонай поўсцю [5, с.85].
Народных мастацкія творы вышыўкі маюць неабмежаваны попыт як на рускай зямлі, так і за мяжой [4, с.34].
Такім чынам, для рускай вышыўкі характэрны матывы геаметрычнага і расліннага арнамента, размешчанага ў выглядзе прамых палос, якія падкрэсліваюць бок адзення. У маляўнічых арнаментах, якія ўпрыгожвалі ручнікі, вышываліся малюнкі фантастычных звяроў, птушак, раслін.
1.1.2Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве украінскага народа
Гісторыя народнай вышыўкі ва Украіне сыходзіць каранямі ў глыбіню стагоддзяў. Дадзеныя археалагічных раскопак і сведчанні вандроўцаў і летапісцаў пацвярджаюць, што вышыванне як выгляд мастацтва ва Ўкраіне існуе з спрадвечных часоў. Вышыўкай, па сведчанні Герадота, было ўпрыгожана адзенне скіфаў. Знойдзеныя срэбныя бляшкі з фігуркамі мужчын, датаваныя VI ст., пры даследаваннях паказалі ідэнтычнасць не толькі адзення, але і вышыўкі ўкраінскага народнага гарнітура XVIII-XIX стст. Арабскі вандроўца, у X ст. н.э., у сваіх аповядах пра русаў згадвае, што яны насілі вышытае адзенне. Нажаль, помнікі ўкраінскай вышыўкі захаваліся толькі за апошнія некалькі стагоддзяў. Элементы сімволікі украінскіх арнаментаў супадаюць з арнаментамі, якія ўпрыгожвалі посуд даўніх жыхароў перыяду неаліту, трыпольскай культуры.
Вышываннем здаўна займаліся жанчыны, якія з пакалення ў пакаленне перадавалі ўзоры арнаменту, тэхніку вышывання.
Вышыўка, перадаючы характэрныя прыкметы мясцовасці, адрозніваецца адна ад другой арнаментам, тэхнікай выканання і гамай колераў.
У глыбокай старажытнасці асноўныя матывы вышыўкі адлюстроўвалі элементы сімволікі розных старажытных культаў. На працягу шматлікіх стагоддзяў непасрэдны пэўны сэнс знакаў на гафце губляўся, але традыцыі іх выкарыстання не зніклі. Па матывах арнаменты дзеляцца на тры групы: геаметрычныя (абстрактныя), раслінныя, зааморфныя (жывёлы).
Геаметрычныя (абстрактныя) арнаменты ўласцівыя ўсёй славянскай міфалогіі. Яны вельмі простыя: кружочкі, трохвугольнікі , ромбы, зігзагі, лініі, крыжы. Гэтыя вобразы могуць складать адзіную кампазіцію, напрыклад, могуць спалучацца ў ей ромбы, зігзагі, лініі і г.д. (малюнак 1.1.2.1). Цяжка судзіць, якое ўтрыманне ўкладвалася ў гэтыя знакі раней. Сёння на іх аснове ў народным арнаменце шырока выкарыстоўваюцца такія матывы, як «барановыя рогі», «кучары» і інш.
У аснове расліннага арнаменту ляжыць імкненне прынесці ў вышыўку прыгажосць прыроды.
Ва ўкраінскай вышыўцы часта выкарыстоўваюцца такія матывы, як вінаград (малюнак 1.1.2.2), хмель ( малюнак 1.1.2.3 ), дуб (малюнак 1.1.2.4), і інш. Некаторыя з іх нясуць на сабе адлюстраванне старажытных сімвалічных паданняў народа.
У вышыўцы жывёльных арнаментаў адлюстроўваюцца: конь, заяц, рыба, жабы; з птушак – певень (малюнак 1.1.2.5), сава, голуб (малюнак 1.1.2.6), зязюля (малюнак 1.1.2.7); з казурак - муха, матыль, павук, лятучыя жукі. У шматлікіх выпадках гэтыя арнаменты з'яўляюцца своеасаблівымі, уласцівымі дадзенай вышывальшчыцы, малюнкамі, у якіх адлюстроўваецца яе індывідуальнае бачанне ўзору. У падобных арнаментах выступаюць у разнастайных, часта мудрагелістых спляценнях (аднак з захаваннем традыцыйных патрабаванняў да кампазіцыі) заячыя і ваўчыныя зубы, валовае вока, луска карпа і г.д.
Вырашальны ўплыў на характар арнаментальных матываў маюць разнастайныя швы, так званыя «тэхнікі», якіх на Украіне вядома каля ста.
Кашулі на Палтаўшчыне вышываюцца белымі ніткамі, вельмі рэдка чырвонымі або шэрымі ( малюнак 1.1.2.10). Манішка белых кашуль у старых узорах упрыгожваліся белым узорам. Узор абводзіўся чорнымі або каляровымі палосамі.
Тэхніка вышывання – «шво наперад іголкай», «крыжык», «шво ззаду іголкі» [2, с.45].
Для тэхнікі вышывання Харкаўскай вобласці уласцівы своеасаблівыя арнаменты, ствараныя паўкрыжам або крыжыкам.
Своеасаблівым арнаментам здаўна славілася Валынь. Узоры геаметрычныя, выразныя і простыя па кампазіцыі. Выразнасць рытму ўзмацняецца семантыкай колераў вышыўкі, выкананай чырвонай ніткай на бела-шэрым палатне. Арнамент паўночнай Валыні дзівяць сваёй вытанчанай прастатой. У паўднёвых раёнах вобласці пераважаюць раслінныя матывы.
Для Чарнігаўскай вобласці характэрныя белая вышыўка. Геаметрычны або раслінны арнамент вышываецца белымі ніткамі або разам з чырвонымі і чорнымі. Выконваецца вельмі дробнымі шыўкамі.
Вышыўцы Кіеўшчыны ўласцівы раслінна-геаметрычны арнамент са стылізаванымі галінкамі вінаграда (малюнак 1.1.2.11), колерам хмеля, разеткамі, ромбамі, квадратамі. Асноўныя колеры вышыўкі Кіеўшчыны – белы, каралава-чырвоны, чорны.
На поўдні Цярнопальскай вобласці тыповай з'яўляецца вышыўка баваўнянымі ніткамі са згушчанымі шыўкамі: асобныя элементы абводзяцца каляровымі ніткамі, што забяспечвае высокі рэльеф і каляровы эфект. Такі арнамент размяшчаюць уздоўж усяго рукава палосамі ад палічкі да боку рукава.
У народным арнаменце Львоўскай вобласці выкарыстоўваюцца разнастайныя тыпы ўзораў.
У паўднёвых раёнах арнамент геаметрычны, белы фон не запаўняецца, што надае ўзорам празрыстасць і лёгкасць.
На Буковіне акрамя раслінных і геаметрычных матываў выкарыстоўваюцца зооморфные, вышытыя роўняддзю (белай), дробным крыжыкам, кручаным швом
Гуцульскі арнамент характарызуюцца разнастайнасцю геаметрычных і раслінных узораў, мноствам кампазіцый, багаццем спалучэнняў колераў, галоўнай выявай чырвонага з жоўтым і зялёным, прычым дамінуе чырвоны колер. Два або тры адзення жоўтага колеру растлумачваюць арнамент і надаюць яму залацісты водбліск (малюнак 1.1.2.12).
Для вышыўкі Закарпацця характэрным з'яўляецца матыў зігзаг у розных тэхніках выканання. Каляровая гама вышыўкі даволі шырокая: чырвоны спалучаецца з чорным (пры гэтым вылучаецца адзін колер – чорны або чырвоны), ужываюцца як белыя, так і шматколерныя арнаменты (малюнак 1.1.2.13) [ 2, с.67].
Такім чынам, тэхніка вышывання ўкраінскага народа вельмі разнастайная, як і арнаментальныя матывы ў розных абласцях Украіны і асобных сёлах. Вышыўка выконвалася белым па беламу, ў асноўным прымянялася для ўпрыхожвання адзення,прадметаў быта.
1.1.3Першыя даследаванні матэрыяльнай культуры Беларусі
Нацыянальна - культурнае адраджэнне на Беларусі паспрыяла узмацненню цікавасці да гісторыі, культуры, астацтва. Кожнаму хочацца ведаць, чым вызначаюцца мастацкія дасягненні нашай рэспублікі, на якой аснове развіваецца сучаснае прафесійнае мастацтва. Матэрыял для гэтага дае традыцыйная народная мастацкая культура, якая ў кожнага народа, у тым ліку і ў беларусаў, вылучаецца нацыянальнай адметнасцю і самабытнасцю [15, с.114].
Арнамент – самая распаўсюджаная форма з прасторавых мастацтваў, суправаджае чалавества на ўсіх этапах яго культуры. Ён глыбока укаранёны ў быце, штодзённа сустракаецца ў жыллі, у рэчах, у адзенні.
Арнамент - папулярнейшее з мастацтваў, усім дасціпнае, зразумелае без асаблівых тлумачэнняў. Арнамент зварочаны перш за ўсё да нашай інтуіцыі, да падсвядомага адчування выразнасці рытма, колера і формы [12, с. 235].
Вывучэнне беларускага народнага арнамента мае багатую і працяглую гісторыю, якая пачынаецца з другой паловы ХІХ стагоддзя. Гэта тэма выклікае ўстойлівы інтарэс у даследчыкаў і тлумачыцца гэта тым, што поруч са змяненнямі разнастайных форм матэрыяльнай культуры народа (адзення, рэчаў побыту, звычаяў) арнаментальныя сімвалы захоўваюцца, перажываючы толькі некаторую трансфармацыю, або зусім застаюцца без змяненняў. Арнаментальныя матывы ў дэкаратыўным мастацтве народа сведчаць аб яго продках. Такім чынам, вывучэнне гэтых старажытных сімвалаў дапамагае зразуменню тых гістарычных эпох, аб якіх няма пісьмовых дадзеных і магчыма судзіць толькі па дашэдшым да нас матэрыяльным рэшткам.
Першыя даследчыкі матэрыяльнай культуры беларусаў М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў і іншыя імкнуліся зафіксаваць асаблівасці вышытых узораў і святочнага адзення. Яны лічылі іх адлюстраваннем сваеасаблівасці народнай культуры.
Першы, даваенны этап вывучэння беларускага народнага арнамента прысвечаны набыванню і збору факталагічнага матэрыяла. У пасляваенныя гады айчынная навука імкнулася да больш глыбокай сістэматызацыі і ўсведамленню яго. Да сучаснага моманту нам дакладна вядомы асноўны круг матываў і асаблівасцей іх існавання, якія выкарыстоўваюцца ў беларускім народным арнаменце, некаторыя аспекты гістарычнага развіцця характэрных для разнастайных тэхнік вышыўкі і ткацтва. Даследаваны асноўныя спосабы размяшчэння арнаментальных комплексаў на рэчах.
Арнамент з'яўляецца прамым і наглядным увасабленнем сутнасці любога мастацкага стыля. Пералічаныя дасягненні нашай навукі ў гэтай вобласці ўяўляюць несумненную і значную каштоўнасць, як гістарычныя і этнаграфічныя крыніцы, але яны не могуць растлумачыць, чаму састаўленыя разам апісаныя матывы ў вядомых традыцыйных кампазіцыйных схемах аказваюць такое грунтоўнае эстэтычнае ўздзеянне, а рэчы, якія ўпрыгожаны імі, з'яўляюцца несумненнымі высокамастацкімі творамі [16, с.56].
Для вышыўкі Беларусі характэрныя сакавітыя арнаменты «чырвоным па белым», мярэжкі, вырэзванне, шво па зборках і інш.
Арнамент мае геаметрычныя, раслінна – геаметрычныя, зааморфныя і шэраг іншых матываў.
У канцы 19 – пачатку 20 стагоддзя і ў папярэдні час, вышыўкай на Беларусі аздаблялі адзенне і асобныя прадметы жыллевага ўбрання.
Сярод арнаментаваных вышыўкай прадметаў жаночага адзення галоўнае месца займае кашуля з палікамі, для абазначэння якой ужываліся два тэрміны: сарочка і кашуля [ 11 ,с.120].
Традыцыйны беларускі фартух у залежнасці ад шырыні палатна і мясцовых асаблівасцей шыўся з аднаго, часцей двух, а ў асобных выпадках с паловай і трох палотнішчаў. Дэкарыраваўся ен звычайна адным або некалькімі папярочнымі бардзюрамі на падоле. Колькасць арнаментальных палос, іх шырыня, кампазіцыйнае размяшчэнне, наяўнасць ці адсутнасць дэкору на завязках, у месцах злучэння вар’іруецца па рэгіонах.
Вышыўка – адзін з асноўных тэхнічных прыемаў для арнаментацыі ручніковых галаўных убораў. У жаночым адзенні арнамент выкарыстоўваўся на безрукаўках, хустках.
Арнаментальная вышыўка выкарыстоўвалася і для упрыгожвання мужчынскай кашулі [9 ,с.235].
Беларуская народная вышыўка развівалася,захоўваючы вернасць як старажытнаславянскім арнаментальным традыцыям, так эстэтычным ідэалам, якія сфарміраваліся у сістэме беларусскага этнасу.
У мінулым стагоддзі вышыванне было адным са звычайных заняткаў беларускай жанчыны. Выканаўцамі вышыўкі былі у асноўным незамужнія дзяўчаты, якія павінны былі загадзя прыгатаваць сабе пасаг.
Вышыўка – выяўленчы фальклор – паўстае перад намі як своеасаблівая скарбніца глыбокіх старажытных і пакуль что недастаткова вывучаных традыцый беларускага этнасу [ 9, с.232].
Можна зрабіць наступны вынік, таго што арнамент славянкіх народаў мае некатарае падабенства:
- віды арнаменту(геаметрычны, раслінны і г.д) ;
- арнамент выкарыстоўваўся не толькі для упрыхожвання прадметаў быта але ж і для адзення;
- насычаная каляровая гама вышытых кампазіцый;
- многія матывы арнамента падобны, напрыклад, у форме
ромба, круга, разеткі , адлюстроўвалася сонца - знак
цеплыні, жыцця і г.д.;
- на вышыўку вялікі ўплыў зрабілі старажытнаславянскія
арнаментальныя традыцыі - гэта аснова падабенства
славянскага арнаменту;
- арнамент славянскіх народаў мае фальклорны характар.
1.2Тэарэтычны аспект вывучэння арнамента
1.2.1 Паняцце арнаменту і яго класіфікацыйная характарыстыка
Арнаментам (ад лацінскага ornamentum – упрыгожванне) называецца ўзор, які характарызуюцца рытмічным раскладам элементаў. Чалавек з даўніх часоў упрыгожвае арнаментамі розныя прадметы: посуд, прылады і зброю, тэкстыльныя вырабы, меблю, кнігі, архітэктурныя будаванні і г.д. Усё тое, што людзі бачаць, а майстры робяць сваімі рукамі, павінна адказваць не толькі свайму функцыянальнаму, утылітарнаму назначэнню, але і радаваць вока прыгажосцю. Акрамя чыста эстэтычнай функцыі арнамент традыцыйна нясе інфармацыю аб уладальніке, а раней выконваў і ролю талісмана, напрыклад, аберега ад злых сіл. Таму пры стварэнні ўзораў у народным стыле неабходна ўлічваць сэнсавае значэнне іх асобных матываў [17, с.12].
Па віду выяўленчага элемента, або матыва, які выкарыстоўваецца ў арнаменце, яго падзяляюць на:
1. Геаметрычны (кропкі, стужкі - ламаныя, прамыя і зігзагападобныя, кругі, ромбы, шматгранікі, зоркі, крыжы і г.д.).
2. Раслінны (які стылізуе лісці, кветкі, плады, у прыватнасці лотас, акант, лілія, гронка вінаграда і г.д.).
3. Анімалістычны, які стылізуе фігуры або часткі фігур рэальных або фантастычных жывёл (леў, л'віныя лапы, арол, паўлін, рыба і дэльфін, змяя, матылёк, сфінкс і г.д.).
4. Прыродны, які стылізуе з'явы прыроды (маланкі, арэол пламені, сонца, месяц, зоркі іг.д.) [15,с.35].
5. Геральдычныя матывы: гербы і іх элементы, найбольш цэннымі якасцямі якіх з'яўляюца прастата і лаканізм, і якія ў апошні час шырока выкарыстоўваюцца пры распрацоўке таварных знакаў [10 , с.34].
Выкарыстоўваюцца таксама так званыя комплексныя матывы, – матывы з двайным назначэннем: утылітарным і дэкаратыўным, выяўленчым. Да іх адносяцца мастацкія або арнаментальныя надпісы, напрыклад, арабская або старажытнаруская вязь, стылізаваныя кітайскія іерогліфы.
У гэтых выпадках надпіс нясе сэнсавую нагрузку і адначасова з'яўляецца ўпрыгожваннем.
Сімвалічныя матывы, напрыклад, трохвугольнік сімвалізуе горы; круг, спіраль - сонца або месяц; круг, які падзелен надвае сінусоідай – знак інь-янь – абазначае непадзельнасць жаночага і мужчынскага пачаткаў [8, с.145].
1.2.2 Кампазіцыя арнаменту і яе асноўныя матывы
Вывучэнне арнаменту патрабуе агульнай сістэматызацыі шматлікіх і разнастайных па тэматыцы матываў, якія ва ўзоры звязаны паміж сабой і ўтвараюць цэласную і адзіную кампазіцыю.
Сярод вышэй адзначаных матываў пануючае становішча займаюць геаметрычныя, бытаванне якіх у той ці іншай ступені прасочваецца на Беларусі паўсюдна. Важнай умовай атрымання вышыванага геаметрычнага арнаменту з'яўлялася выкарыстанне льняной даматканкі, перапляценне нітак якой утварала дробна-сятчатую структуру з роўнымі строгімі лініямі папярочна-падоўжных напрамкаў [ 6, с.107].
Традыцыйны геаметрычны арнамент беларускай народнай вышыўкі, падобна да арнаменту іншых усходнеславянскіх народаў, не вызначаўся асаблівай разнастайнасцю састаўных элементаў. Яго асноўнымі фігурамі былі ромбы, квадраты, крыжы, разеткі, зоркі, трохвугольнікі, прамыя і ламаныя лініі [1 , с.103].
Сярод пералічаных элементаў цэнтральнае месца адводзілася ромбу. Звычайна ён з'яўляўся стрыжнем кампазіцыі, вакол якога групаваліся астатнія фігуры. Семантыка ромбу вельмі разнастайная: 1) ромб (ці квадрат) ускладняўся прадаўжэннем двух сумежных бакоў, якія ўтвараюць верхні і ніжні вуглы; прадаўжэннем усіх чатырох бакоў у абодвух напрамках (малюнак 1.2.2.1); дапаўненнем двума, трыма ці большай колькасцю паралельных і роўных (грабеньчатых) адрэзкаў, размешчаных на ўнутраных і вонкавых баках (малюнак 1.2.2.2; малюнак 1.2.2.3); злучэннем парамі грабеньчатых адрэзкаў (малюнак 1.2.2.4). Нярэдка прадоўжаныя бакі ўскладняліся ромбамi па ўсіх вуглах. Узнікала крыжа-падобная рамбічная канструкцыя (малюнак 1.2.2.5).
Вядучая роля ромба ў беларускім геаметрычным вышываным арнаменце дасягалася не толькі разнастайнасцю форм унутранага малюнка, закончанасцю контураў, але і кантрастным вылучэннем яго на фоне іншых матываў ці, наадварот, аднастайным запаўненнем акаляючага фону.
Акрамя рамбічных фігур у геаметрычных узорах беларускай народнай вышыўкі значнае месца займаў крыж. Часцей за ўсё гэта касы роўнаканцовы крыж, абазначаны лінеарна або шырокай палосай. Ён можа быць упісаны ў іншыя фігуры або складаць самастойны рапорт арнаментальнай кампазіцыі.
Устойлівым матывам з'яўляецца ўпамянутая вышэй ромба- крыжападобная канструкцыя (малюнак 1.2.2.6). Розныя прапорцыі паміж велічынёй цэнтральнага бакавых ромбаў даюць мноства варыяцый.
Значнае месца ў беларускай вышыўцы займае матыў, які ўмоўна можна назваць разеткай. Гэта могуць быць васьмівугольныя зоркі, упісаныя ў ромб ці апісаныя вакол яго (малюнак 1.2.2.7).
У раслінна-геаметрычных узорах трансфармацыя разеткі вядзе да стварэння стылізаванай кветкі з пялёсткамі мяккіх круглявых контураў (малюнак 1.2.2.8).
Агульнаэтнічная і рэгіянальная своеасаблівасць вышыванага арнаменту любога тыпу, у тым ліку геаметрычнага, складаецца з некалькіх фактараў. Да іх адносяцца асартымент матываў і іх тыпалагічных варыянтаў, прынцыпы сіметрыі, асаблівасці тэхнічнага выканання і каларыту [19 , с.109].
Разнастайнасць арнаментальных кампазіцый па законам сіметрыі зводзіцца да трох відаў: бардзюры,сеткі, разеткі (медальены).
Бардзюры – пераважны від арганізацыі арнаментальных матываў беларускай народнай вышыўкі. Бардзюр – гэта бясконцы рад фігур, размешчаных уздоўж яго восі і валодаючых адным з відаў сіметрыі [ 21, с.85].
Пры нанясенні геаметрычнага арнаменту ў выглядзе бардзюраў выкарыстоўваліся практычна ўсе віды лічаных аздабляльных швоў па суцэльнай, а таксама разрэджанай тканіне. Аднак традыцыйным і пераважным тэхнічным прыёмам з'яўляўся нацяг, які выконваўся пражай чырвонага колеру [10 , с.112] .
У беларускай народнай вышыўцы выкарыстоўваецца таксама сятчаты арнамент: фігуры на плоскасці размяшчаюцца ўздоўж прамых ці нахіленых восей (прамая ці косая сетка).
На рубяжы стагоддзяў паміж вышываным геаметрычным арнаментам з яго абстрактнымі формамі і выяўленчым раслінным матывам, у цэлым рэалістычным, існаваў даволі вялізны пласт раслінна-геаметрычных узораў [10, с.115] .
Адна з прычын з'яўлення новых узораў – адыход ад строгіх лінейных форм старажытных матываў.
Трансфармацыя геаметрычных узораў у раслінна-геаметрычныя мела пэўныя заканамернасці. Хутчэй змяняліся разеткі і зоркі, якія лёгка ператвараліся ў стылізаваныя кветкі.
Блізкасць да раслінных форм маюць разеткі з плаўнымі круглявымі контурамі пялёсткаў.
Трансфармацыя матываў у розных відах геаметрычнага арнаменту– бардзюрах, медальёнах, сетках – адбывалася з рознай ступенню інтэнсіў-насці [10, с.116].
З'яўленне ў арнаментацыі стылізаванай выявы кветкі прывяло да вылучэння яе ў самастойную фігуру – разетку-кветку.
Самы папулярны матыў расліннай вышыўкі – зігзагападобная ці хвалепадобная галінка з раўнамерна адыходзячымі ў розныя бакі (ці ў адзін бок) геаметрызаванымі разеткамі або плаўнымі круглявымі лісцямі вінаграднай лазы з гронкамі, часам буйнымі яркімі кветкамі, сярод якіх пераважаюць ружы, сустракаюцца лілеі, цюльпаны (малюнак 1.2.2.9) [10, с.118].
Прыкметным у беларускай вышыўцы быў матыў вазона. Ім аздаблялі пераважна ручнікі, нярэдка манішкі мужчынскіх, рукавы жаночых кашуль, фартухі, сустракаецца вазон і ва ўзорах абрусаў, полагаў, падзораў [20, с.120].
Не менш папулярная выява вазы ў форме са складанамадэліраванай ножкай, канічнай дзесяцілопасцевай стапой, з прамым ці адагнутым венчыкам і падоўжна-рэльефнай паверхняй чашы (малюнак1.2.2.10) [18,с.234].
3 пачатку XX сг. матыў вазы паступова змяняецца вазонам – гаршком для кветак.
Сярод раслінных узораў матыў дрэва – адзін з даўнейшых. Звыклым пастаянным элементам прысутнічае ён у арнаменце жаночых :кашуль, фартухоў, ручнікоў.
У канны XIX ст. раслінныя матывы папаўняюцца выявай вянка (малюнак 1.2.2.11). Ім аздаблялі пераважна ручнікі, або навалачкі, надзоры. Прататыпам вянка з'явілася добра знаёмая ў прыкладным мастацтве XVIII ст. выява круглявых люстрана-сіметрычных пальмавых ці лаўровых галін, перавязаных унізе бантам [10, с.122].
Сярод шматлікіх кветкавых матываў вышыванага арнаменту на рубяжы стагоддзяў бясспрэчна дамінуючае становішча займаў матыў ружы.
Распаўсюджаны і матыў вінаграднай лазы. У плаўных лініях гнуткай галіны з буйнымі дэкаратыўнымі лісцямі прасочваецца засваенне рыс барока. Да найбольш характэрных варыянтаў адносіцца матыў лазы з гронкамі вінаграду.
Арнамент беларускай народнай вышыўкі ўключае таксама арніта-морфныя матывы, якія можна сустрэць на ручніках, фартухах, на жаночых кашулях. Нягледзячы на пэўную абагульненасць вобразаў, прыналежнасць птушак да пэўнага віду праглядаецца ў многіх выпадках вельмі выразна. Гэта пеўні, галубы, індыкі, арлы, сустракаюцца лебедзі, гусі, качкі. Наогул камназіцыі, у якіх прысутнічалі птушкі, як правіла, уключалі і раслінныя матывы. Птушак часта вышывалі на дрэвах-кветках, на квітнеючых галінах, на сцяблах расліны ў вазоне. Вельмі характэрныя ўзоры, дзе арнітаморфныя бардзюры чаргаваліся з расліннымі, прычым арнаментальны рад з птушак складаў звычайна верхні ярус кампазіцыі.
У арнітаморфных узорах беларускай народнай вышыўкі кампазіцыя з дзвюх птушак і расліннасці паміж імі адна з самых папулярных.
Мноства варыянтаў мела і выява расліннасці. Папулярнымі былі дрэвы-кветкі з сіметрычна адыходзячымі па абодвух баках галінамі і геаметрызаванай шматпялёсткавай разеткай на вяршыні або дрэўца з чатырма ідэнтычнымі разеткамі-кветкамі.
Вельмі распаўсюджанымі і разнастайнымі па стылі з'яўляліся ўзоры з выявай пеўня [13, с.124].
Такім чынам, разгляд арнаментыкі беларускай народнай вышыўкі канца XIX – пачатку XX ст. дазваляе сцвярджаць. што яе найстаражытнейшай асновай быў геаметрычны арнамент. Да традыцыйных відаў арнаменту адносяцца таксама сетка і адзінкавыя медальённыя фігуры. З'яўленне раслінна-геаметрычных узораў, якія паслужылі сувязным звяном паміж архаічнымі і параўнальна новымі расліннымі ўзорамі, было вынікам унутранага развіцця геаметрычнага арнаменту [10, с.131].
Раздзел 2 Аналіз тэматыкі любві ў беларускім арнаменце
2.1 Вобразы кахання ў беларускім арнаменце
2.1.1 Лада як сімвал кахання і прыгажосці
Адной з распаўсюджанных тэматык у беларускім мастацтве з’яўляецца тэматыка кахання. У беларускай народнай вышыўцы яна таксама прысутнічае.
Каханне ў арнаменце прадстаўлена множствам вобразаў. І адзін, з самых распаўсюджаных вобразаў, гэта матыў Лады.
Ладу і Купалінку адзначалі за іх вясёлы нораў, уменне спяваць і скакаць. Абодва гэтыя вобразы дайшлі да нас з далёкага мінулага.
Лада ў славян і літоўцаў шанавалася як апякунка кахання і шлюбаў, багіня юнацтва, прыгажосці і пладавітасці. Яна надежна адлюстравана ў паэзіі, а таксама ў песнях.
Ручнікі з узорам Лады знойдзены на Віцебшчыне і Гомельшчыне. Часцей за ўсё яна паказана ў выглядзе маладой дзяўчыны, нярэдка суправаджаецца ружамі і галубкамі, якія сімвалізуюць прыгажосць і каханне ( малюнак 2.1.1.1).
Пра Ладу існуе легенда, што ў час ранішняй зары ўпала алмаз - расінка на чырвоную ружу. Зазіхацела ружа іскрамі - брыльянтамі. А тут і прамень сонца залаты ўпаў на ўлонне ружы. I вылецела з пялёсткаў ружы юная, як раніца, прыгожая, як сама прыгажосць, свежая, як расінка, Лада – беларуская багіня кахання і прыгажосці. I паляцела яна лёгкай ластаўкай па вёсках і сёлах Беларусі. Дзе гулянка, дзе вечарынка – там і Лада. Яна запальвае каханне ў сэрцах хлопцаў і дзяўчат, асвятляе ўсмешкамі шчасця іх твары, напаўняе душы надзеяй на шчасце, дабро.
Вобраз нараджэння Лады паводле легенд існуе ў беларускай вышыўцы. Вобраз дзяўчыны знаходзіцца ў цэнтры. Вакол яе шмат кветак. Сама дзяўчына быццам бы выходзіць ці паднімаецца з зямлі (малюнак 2.1.1.2).
Трэба адзначыць, што гэты вобраз вызначаецца многімі рэгіянальнымі варыяцыямі. Напрыклад, існуе яшчэ матыў Лады і Лада — мужа і жонкі ці закаханых хлопца і дзяўчыну, у некатарых рэгіенах іх называюць Леля і Лель.
Лелю лічылі самай прыгожай, самай лепшая з дзяўчат. Яе тварык як ранішняя зара, вочкі як зоркі на небе, вусны – цвет ружы, валасы –траўка-мураўка, голас як званочак. Ручкі яе шаўковыя, калі прыгалубіць – ніколі не забудзеш. А Лель – гэта добры, лагодны хлопец. Часам Лель і Лёля ўспрымаюцца як добрыя, прыгожыя дзеці (малюнак 2.1.1.3).
Найбольш часта Лель і Лёля сімвалізавалі любоў да малых дзяцей. Вобраз дзіцяці як сімвал прадаўжэння жыцця здаўна пашыраны ў многіх народаў (малюнак 2.1.1.4) [7, с.134].
Яны прадстаўляюць сабой вобраз хлопца і дзяўчыны, якія стаяць побач адзін ля аднаго.
Гэты вобраз абазначае моцнае і узаемнае каханне.
Такім чынам Лада – гэта вобраз кахання не толькі ў беларускай вышыўцы ,але ж і ў многіх славянскіх народах, якая паказваецца ў выглядзе дзяўчыны з вянком (малюнак 2.1.1.5).
Кажды рэгіон Беларусі мае свой вобраз Лады – сімвала кахання, напрыклад, яе часта называюць Леляй, якая знаходзіцца ў пары з Лелям [7, с.139] .
2.1.2 Зязюля як сімвал няшчаснага кахання
У народнай свядомасці вобраз зязюлі – гэта сімвал жанчыны ў горы, смутку, жальбе. Звычайна гэта ўдава, якая аплаквае роднага чалавека. Існуе шмат старадаўніх народных песень пра зязюлю, а значыць і пра няшчаснае каханне і разлуку.
Зязюлю частей вышываюць на посцілках і ручніках.
Калі яна паказана ў спалучэнні з зоркамі – сімваламі дзяцей, значыць, твор прысвечаны мацярынскаму гору: ці сын загінуў на вайне, ці нехта з дзяцей памёр (малюнак 2.1.2.1).
Зязюля разам з букетам абазначае, горкую ўдовіну долю і няшчаснае каханне, разлуку закаханых (малюнак 2.1.2.2) [7, с.137].
Такім чынам, зязюля – гэта сімвал няшчаснага кахання, які ў сваю чаргу можа быць сімвалам гора, страты і г.д., гэта залежыць ад матываў вышыўкі.
2.1.3 Русалка як сімвал трагічнага нераздзеленага кахання
Трагічнае, нераздзеленае каханне дзяўчыны апета ў мастацкай творчасці многіх народаў Еўропы і звязваецца звычайна з вобразам русалкі. У старажытнай Грэцыі русалак, або німфаў, было некалькі: дрыяды – лясныя, наяды – рачныя, нерэіды – марскія русалкі.
У павер'ях старажытных славян русалкамі рабіліся няхрышчаныя дзяўчынкі, калі яны паміралі. Але часцей – падманутыя, кінутыя, няшчасныя дзяўчаты, якія тапіліся з гора.
З глыбокай старажытнасці ў славян вядомы абрадавыя ігрышчы – Русаллі. Яны былі звязаны з аграрнай магіяй, вераю ў русалак, якія распараджаліся воднай стыхіяй і забяспечвалі ўраджай. Было гэта і свята дзяўчат, у якім спалучаліся энергія маладосці і трагізм няшчаснага кахання, радасць і смутак, абрадавая магія і звычайная весялосць.
Русалка ў народнай мастацкай творчасці выяўляецца па-рознаму, але звычайна ў выглядзе букета кветак, які сваім сілуэтам нагадвае дзявочую фігуру на кусце. На ўвазе маецца куст каліны, якую звычайна звязваюць з вобразам дзяўчыны, што пакутуе ад няшчаснага кахання (малюнак 2.1.3.1).
Акрамя сімвалічнага куста каліны русалка часам паказвалася і больш рэалістычна. Аднак, рэалізм тут даволі адносны. Фігуры моцна стылізаваныя, сілуэтам нагадваюць Ладу, Лёлю і іншыя жаночыя вобразы (малюнак 2.1.3.2) [7, с.138].
Такім чынам, русалка – гэта сімвал нераздзеленага кахання, сімвал дзяўчыны, якая пакутае ад нясчаснага кахання, але ж пры гэтым яна вяселая і маладая, таямнічая, надзеленная нейкай неверагоднай магіяй.
2.1.4 Голуб і галубка як сімвалы кахання
Любоўнай тэматыкай, матывамі кахання прасякнута амаль уся матэрыяльная і духоўная дзейнасць чалавека.
Увогуле голуб сімвалізуе многія паняцці. Ён выступаў як сімвал міру, у хрысціянстве абазначае Святога духа. Але часцей за ўсё ён сімвалізуе каханне. Вобразы голуба і галубкі сустракаюцца ў многіх народных песнях. Каханне можа толькі зараджацца або ісці на спад, быць узаемным ці трагічным. Усе гэтыя асаблівасці ў народнай мастацкай творчасці набылі адпаведную інтэрпрэтацыю.
Напрыклад, самы пачатак кахання, яго зараджэнне. Калі галубок ды галубка ідуць у адзін бок, то гэта значыць, што паміж дзяўчынай і хлопцам пачынаецца любоў (малюнак 2.1.4.1).
Калі голуб і галубка вышыты галоўка да галоўкі, то гэта значыць, што хлопец і дзяўчына любяць адзін аднаго (малюнак 2.1.4.2).
Калі паміж голубам і галубкаю паказаны букет ці вазон, то гэтак жанчына выказвае пажаданне вечнай шчаслівай любові. Яшчэ адзін варыянт тлумачэння – калі два галубкі вышыты галоўка да галоўкі, а пасярэдзіне кветка, то гэта значыць: «любі мяне, як я цябе, і мы будзем шчаслівыя»
Сімвал нераздзельнага кахання прадстаўлен галубамі павернутымі галовамі друг ад друга. Трагічнае каханне ў народнай мастацкай творчасці адлюстроўваецца гэтак жа, як і шчаслівае: голуб і галубка павернуты галоўка да галоўкі, між імі букет ці вазон (малюнак 2.1.4.2).
Усе тканыя і вышываныя вырабы з сімваламі кахання носяць аўтабіяграфічны характар. Майстрыхі ўвасаблялі ў іх свае сардэчныя таямніцы, дзяліліся радасцю шчаслівага кахання або аблягчалі душэўны боль, калі яно не ўдавалася.
Існуе і вобраз памяці пра каханне: галубкі павернуты адзін да аднаго паміж імі вазон, які мае лісточкі (малюнак 2.1.4.4) [7, с.140].
Такім чынам голуб і галубка – вобразы, якія адлюстроўваюць каханне на розных яе стадыях і ў розных сітуаціях.
2.1.5 Ружа як сімвал прыгажосці і кахання
Кожная кветка па-свойму прыгожая i адметная. Але царыцай кветак называюць ружу.
Ружа як сімвал прыгажосці і кахання адлюстравана ў шматлікіх мастацкіх творах народаў амаль усяго свету. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца гэтая прыгожая кветка ў сучаснай народнай мастацкай творчасці з яе павышанай дэкаратыўнасцю, яркасцю і насычанасцю колераў, імкненнем да адлюстравання рэальных вобразаў. Сакавітыя буйныя кветкі і бутоны ружаў знойдзены на тканых посцілках з розных куткоў Беларусі, трапляюцца яны і на ручніках, часам даволі старых (малюнак 2.1.5.1; малюнак 2.1.5.2).
У народзе прыгажосць і каханне заўсёды спалучаліся ў адзінае ўсеабдымнае пачуццё [7, с.147].
Такім чынам вобразы кахання прадстаўлены ў беларускай вышыўцы ў выглядзе Лады, Лелі і Леля, голуба і галубкі, русалкі, зязюлі, ружы.Кожны вобраз мае свій асабісты сэнс і адлюстроўвае перажыванні вышывальшчыцы.
2.2 Вобразы любві ў беларускім арнаменце як сэнсаваедапаўненне вобразаў кахання
2.2.1 Маці-зорка як сімвал любові і міласэрнасці
Існуюць у беларускай вышыўцы акрамя вобразаў кахання і вобразы любві.
Любоў гэта вялікае мнагазначнае пачуцце, яно можа праяўляцца да маці, да прыроды, да роднай зямлі, да сям’і і г.д. Беларускія ткачыхі паказвалі сваю любоў ў арнаментызаваннай форме на адзенні, прадметах быта, на ручніках.
Адным з такіх вобразаў з’яўляецца ўшанаваны ўсімі вобраз маці,як сімвал любові і міласэрнасці ў дэкоры тканых і вышываных вырабаў. У яго аснове – васьміканцовая зорка, што абазначае чалавека, асобу.
Вобраз маці абазначаецца і ў выглядзе дрэва. Зоркі па канцах галін абазначаюць жывых дзяцей, свечкі — памерлых. Майстрыхі просяць Бога даць здароўе і шчасця дзецям, а тым, каго ўжо няма вечны спакой (малюнак 2.2.1.1) [7, с.153].
Арыгінальнае спалучэнне язычных вераванняў і хрысціянскай сімволікі праследжваецца на вышываным абразку «Маці-Радзіцельніца» ў Магілёўскім манастыры Уваскрэсення Хрыста. Вышыла яго манашка паводле заказу жонкі прадвадзіцеля дваранства Гартынскага. Тая замольвала вялікі грэх: сілаю прымусіла дачку пайсці замуж за нялюба гора дачка ўтапілася, стала русалкаю няшчасная маці ахвяравала ў манастыр дарагі абраз, на якім адлюстравана маці ў выглядзе Аранты з узнятымі рукамі, на ўзроўні жывата – дзіця;
Вобраз Аранты – Маці-Багіні з узнятымі рукамі – добра вядомы ў хрысціянскім мастацтве. У тканых вышываных вырабах народных майстрых ён досыць умоўны, схематызаваны, але таксама па-свойму ўрачысты і манументальны (малюнак 2.2.2.1) [7, с.157].
Найвышэйшае ўвасабленне любові, дабрыні і прыгажосці – маці і дзіця, якія натхнялі майстроў і мастакоў усіх часоў і народаў.
Аснову сімвала Маці складае зорка, што абазначае чалавека. Гэты вобраз прыўзняты, узвялічаны, дзякуючы яркаму, пышнаму вянку-гірляндзе вакол зоркі. У сукупнасці ўтвараецца светлы вобраз мацярынства. Сакавіты, урачысты каларыт узмацняе гэтае адчуванне .
Даволі вядомы сімвал дзіцяці. У гэтым ручніку увасабляецца любоў, любоў маці да немаўлятка. Нямала клопатаў прыносяць дзеці, але ж не менш і радасці, шчасця. Дзеці робяць наша жыццё шчаслівым (малюнак 2.2.3.1).
Адзначаюць яшчэ сімвалы Берагіні, дзіцяці і абярэга (малюнак 2.2.3.3 ) [7, с.161].
2.2.4Родная Маці як сімвал вялікай і бескарыслівай любові
Матыў зоркі змешчанай у падобную зорку большага памеру, а потым – у васьмівугольную фігуру называюць сімвалам роднай Маці, што ўвасабляе самую вялікую і бескарыслівую любоў, якая толькі можа быць на свеце.
Зорка ў зорцы – гэта любоў маці да дзяцей, памножаная на любоў дзяцей да маці. Гэта любоў у квадраце. На гэтай любові трымаецца жыццё на зямлі(малюнак 2.2.4.1) [7, с.153].
2.2.5Вобрызы любві да Бацькаўшчыні
Асобнае месца займаюць вобразы любві да Бацькаўшчыні:
Вобраз рэчкі
Любоў да сваей Бацькаўшчыны звязваецца з любоўю да нечага канкрэтнага: лесу, рэчкі, поля. Гэтыя паняцці абазначаюцца вельмі характэрным матывам.
Нашы продкі сяліліся пераважна на берагах рэк, карміліся з іх, рэкі былі для іх дарогамі. Матыў ракі часта гучыць у песнях, легендах, казках, сустракаецца і ў народным мастацкім ткацтве, найчасцей на посцілках. Мае ён выгляд папярочных палос, якія нагадваюць рабізну на вадзе.
Значна пазней такі старажытны і просты дэкор дапоўніўся дарожкамі яркага стрэлападобнага арнаменту – як хвалі на вадзе ад свежага ветру (малюнак 2.2.5.1 ) [7, с.164] .
Вобраз прыроды Беларусі
Адзінства з прыродай, любоў да яе выявілася і ў вышыўцы і ў ткацтве. На посцілках, ручніках, дарожках і іншых вырабах вышыты і кветкі, і травы, і жывёлы, і птушкі. Вырабы апошніх дзесяцігоддзяў характарызуе дэкаратыўнасць, якая часам пераходзіць у натуралізм. Асабліва гэта выяўляецца ў посцілках з расліннымі матывамі. Асабліва папулярныя матывы ружы (малюнак 2.2.5.2) [7, с.166] .
Вобразы птушак
Найбольш поўным выразнікам лірычных і паэтычных настрояў у народнай мастацкай творчасці былі птушкі. Так, голуб і галубка сімвалізавалі каханне (глядзіце вышэй воразы голуба і галубкі), зязюля — жанчыну-ўдаву (глядзіце вышэй воразы зязюлі), салавей — песняра кахання, сокал — вобраз каханага, арол — героя. А пра жаваранака кажуць, што ен спявае пра любоў. Зразумела, што гэтыя вобразы часта сустракаюцца ў тканых і вышываных вырабах.
На старажытных вышываных ручніках птушкі стылізаваныя,напрыклад вобраз жаваранка ( малюнак 2.2.5.3). Гэта водгук старажытнай сімволікі сілуэтаў птушак, подых яшчэ язычніцкіх звычаяў ахвярапрынашэння.калі яны маюць досыць канкрэтнае сімвалічнае прызначэнне: падарунак каханаму, ахвяра-абярэг франтавіку і інш.
Гэта яркае пацвярджэнне спалучэння і старажытнай сімвалічнай, і сучаснай дэкаратыўнай ролі любімых у народнай творчасці вобразаў птушак [7, с.168].
2.2.6Тэматыка кахання ў вобразах беларускіх святаў (Купалле і вяселле)
Адно з найстаражытных і любімых у народзе святаў – Купалле. Гэта свята вяршыні лета, росквіту прыроды, выяўлення яе магутных жыццёвых сіл. Гэтая жыццёвасць, жыццярадаснасць, весялосць панавала і ў купальскую ноч з яе вогнішчамі, варажбой, скокамі, музыкай.
У народнай мастацкай творчасці вельмі любімы і пашыраны вобраз Купалінкі, якая ўяўляецца ці маладой вясёлай дзяўчынай, ці жанчынай з дзецьмі Гэты паэтычны вобраз част сустракаецца ў народным мастацкіі ткацтве і вышыўцы (малюнак 2.2.6.1).
Купалінка часта паказана ў танцы (малюнак 2.2.6.2).
Дзяўчаты плялі вянкі для гадання дзяўчына кідала свой вянок у агонь, і той з хлопцаў, хто яе кахаў і хацеў ажаніцца, стараўся выхапіць вянок з агню. Мог і добра апячыся пры гэтым, але ж выхопліваў, дэманструючь моцнае кахання. Такім чынам вянок таксама можа быць сімвалам кахання (малюнак 2.2.6.3).
На Купалле рабілі карагоды, якія малі таксама чароўны магічны сэнс [7, с.168].
Наступным святам, якое змяшчае шмат вобразаў кахання, з’яўляецца традыцыйнае вяселле – прыгожае, шматпланавае дзейства, якое складаецца з некалькіх этапаў, уключае самыя разнастайныя абрады, песні, жарты, пажаданні.
Абавязковымі атрыбутамі вясельнай абраднасці былі тканыя і вышываныя вырабы. Яны складалі асноўную частку пасагу, былі падарункамі, дапаўнялі і суправаджалі розныя рытуалы і абрады.
На Гродзеншчыне і Беласточчыне ткалі вельмі прыгожыя, так званыя двухасноўныя дываны на падарункі. На іх можна бачыць амаль усё вяс-ельнае дзейства. Жанчына з коньмі ў правым кутку дывана – маці нявесты або Параскева-Пятніца. Дзве фігуры пасярэдзіне, якія трымаюцца за рукі, – маладыя. Пеўні збоку, якія здаюцца несувымерна вялікімі, – ахвяра Богу, каб той даў маладым шчасце. Далей стаяць нявесціны дружкі і, нарэшце, козы як сімвал заможнасці, багацця, плоднасці. Па ўсіх чатырох кутках сіметрычна размешчаны стылізаваныя дрэвы – Святыя Дрэвы, якія павінны забяспечыць даўгалецце і шчасце. Амаль усё поле запоўнена разеткамі – гэта абярэгі (малюнак 2.2.6.5).
Вянчанне важны этап вяселля, і ў беларускім арнаменце таксама есць вобразы прызначанныя гэтаму абраду, напрыклад, вобраз «маладыя вянчаюцца» (малюнак 2.2.6.6). Дзе паказаны вобразы жаніха і нявесты.
Калі жадаюць маладым кахання – ручнік аздабляецца сілуэтамі галубка [7, с.169].
2.2.7Песня як вобраз выражэння кахання
У песнях часта апісваюць і выражаюць моцныя пачуціці ў тым ліку любоў або каханне:
Дзе і калі нараджаецца каханне?
Часам – у танцы, у карагодзе. Гляне дзяўчына на хлопца – і закахаецца. А потым ужо дома свае пачуцці выяўляе ў вышываных ці тканых узорах. Вось так і з'яўляюцца на ручніку голуб і галубка.
Бывае, каханне да свайго Леля нараджаецца ў марах, уранку ці ўвечары. А ўжо потым, на гулянцы ці на вячорках, замацоўваецца ў танцах і песнях.
А вось так выглядае ўзор любоўнай песні (малюнак 2.2.7.1) [7, с.170].
2.2.8Элементы любві і кахання ў вобразах чалавека
Дзяўчына - бярозка, дзяўчына – рабіна.
Абагульнены вобраз чалавека ў народнай мастацкай творчасці нярэдка атрымліваў больш канкрэтнае ўвасабленне –дзяўчыны, жанчыны, хлопца, мужчыны, дзіцяці.
Вобраз дзяўчыны параўноўваецца ў народных песнях з бярозкай, з рабінай, з калінай, з зязюляй і г.д. Напрыклад, бярозка – прыгожае, стройнае, белае дрэва звязваецца з лірычным, пяшчотны вобразам дзяўчыны.
З рабінаю звязваюцца жаночыя вобразы, лес якіх пазначаны адценнем трагізму. Рабіна прыгожая заўсёды – і вясною ў белей квецені, як нявесте ў вясельным уборы, і восенню ў чырвані гронак, што выклікае вобраз сталай жанчыны.
Куст каліны найчасцей увасабляе вобраз русалкі, але нярэдка гэта абагульнены сімвал мараў пра каханне і шчасце або трагічнага лесу (малюнак 2.2.8.1) [7, с.162].
Вобраз мужчыны і жанчыны
Толькі людзей прырода надзяліла найвялікшым пачуццём кахання. I гэты прыродны дар нашы продкі заўсёды шанавалі, ставіліся да яго зусім не так, як многія сёння. Адносіны мужчыны і жанчыны заўсёды акружаліся арэолам святасці, лічыліся асноваю трывалай, здаровай сям'і.
Сэнс песен, што суправаджалі выпечку каравая, і фігурныя аздобы на ім нярэдка мелі эратычную афарбоўку, але ўсё гэта мела здаровы, разумны сэнс – захаванне чысціні роду, стварэнне здаровай сям'і. Гэты ж сэнс укладваўся і ў абрад першай шлюбнай ночы (малюнак 2.2.8.2).
Такой жа святасцю і маральнай чысцінёй прасякнуты ўзоры, якія абазначаюць адносіны мужчыны і жанчыны. Выгляд і кампазіцыя гэтых узораў розныя, і ўсе яны, маюць розныя значэнні (малюнак 2.2.8.3).
Такім чынам, можна адзначыць, што ў беларускім народным арнаменце існуюць вобразы кахання, якія ў асноўным паказваюць адносіны паміж дзвума асобамі ці пачуцце кахання. Вобразы кахання маюць розную трактоўку, напрыклад, вобразы паказваюць няшчаснае каханне, ці узаемнае і г.д.
У асобную группу можна аднесці вобразы любві, якія паказваюць любоў чалавека да прыроды, да радзімы, да маці і г.д.
Гэтыя вобразы можна аб’яднаць у адну вялікую группу, бо ўсе яны абазначаюць моцныя пачуцці, пачуцці любві ці кахання [7, с.164].
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У выніку праведзенай навукова-даследчай работы дасягнуты мэты, былі выкананы асноўныя задачы. На аснове напрацаванага матэрыялу можна зрабіць наступныя вынікі:
Арнаментальныя матывы рускага арнаменту і украінскага маюць некаторае падабенства з беларускім народным арнаментам;
Для рускай вышыўкі найбольш характэрны матывы геаметрычнага і расліннага арнамента, размешчанага ў выглядзе прамых палос, якія падкрэсліваюць бок адзення. У маляўнічых арнаментах, якія ўпрыгожвалі ручнікі, вышываліся малюнкі фантастычных звяроў, птушак, раслін.
Тэхніка вышывання ўкраінскага народа вельмі разнастайная, як і арнаментальныя матывы ў розных абласцях Украіны і асобных сёлах. Вышыўка выконвалася белым па беламу, ў асноўным прымянялася для ўпрыхожвання адзення,прадметаў быта.
Вывучэнне арнаменту патрабуе агульнай сістэматызацыі шматлікіх і разнастайных па тэматыцы матываў, якія ва ўзоры звязаны паміж сабой і ўтвараюць цэласную і адзіную кампазіцыю.
Арнамент беларускай народнай вышыўкі ўключае геаметрычны, раслінны, анімалістычны, прыродны арнамент;
Да вобразаў кахання ў беларускім арнаменце адносяцца: вобраз Лады, Лелі і Леля, вобраз зязюлі, русалкі, голуба і галубкі, вобраз ружы;
У асобную катэгорыю адносяцца вобразы любві: Маці-зорка, Маці-Аранта, вобраз Маці і дзіцяці, вобраз роднай Маці, вобразы любві да Бацькаўшчыны, вобразы кахання ў беларускіх святах, вобраз любоўнай песні і некаторыя вобразы чалавека.
Такім чынам намі былі дасягнуты мэты:
1) аналіз вобразаў кахання ў беларускім арнаменце;
2) выкананне арнаментальнага пано «Гісторыя кахання».
Пано ўяўляе сабой матывы, размешчаныя папярок палотнішча. Кожны матыў размешчаны на адной паласе тканіны, якая раздзелена мярэжкамі з абодзвух старон.
Матывы пано маюць своеасаблівую трактоўку:
Матыў песні – зараджаецца каханне ў марах;
Галубы размешчаныя адзін за другім – каханне пачынаецца;
Ружа – пачынаецца росквіт кахання;
Матыў галубоў павернутых адзін да аднаго, а паміж імі дрэва – росквіт кахання;
Матыў Лелі і Леля – маладая пара;
Матыў Лелі і Леля с з дзецьмі – моцная шчаслівая сямья.
Былі выкананы наступныя задачы праекту :
Аналіз метадычнай, перыядычнай, навуковай і інцэклапедычнай літаратуры;
Адзначыць пэўныя асаблівасці рускага і украінскага арнаментаў;
Вызначыць некаторыя асаблівасці беларусскага арнаменту;
Вызначыць роль вобразаў кахання ў беларускім арнаменце.
Такім чынам, тэматыка кахання адна з самых цікавых у народнай вышыўцы.З дапамогай вобразаў кахання вышывальшчыца можа выразіць сваі пачуцці на палатне і расказаць пра сваю пэўную гісторыю кахання.
Можна яшчэ адмеціць, што вобразы кахання маюць прыгожыя матывы, якія можна выкарыстоўваць для упрыгожвання розных элементаў быту.
Данны матэрыял можна выкарыстоўваць як для вывучэння даннай тэматыкі кахання ў беларускім арнаменце так і ў якасці дапаможніка пры вышыванні вышэй упамянутых вобразаў.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
Богуславская, И.Я. Художественные особенности русской народной вышивки с геометрическим орнаментом / И.Я. Богуславская // СЭ, 1982, №3–174с.
Гасюк, Е.О., Степан М.Г. Художественная вышивка / Е.О. Гасюк, М.Г. Степан. – Л.: Аврора, 1986 - 454 с.
Герчук Ю.Я. Что такое орнамент: структура и смысл орнаментального образа / Ю.Я. Герчук.-Л.: Аврора, 1982 – 356с.
Дурасов, П.И. ИЗО мотивы русского народа / П.И. Дурасов. – М.: Аврора, 1996 – 235с.
Еременко, Т.И. Вышивка крестом / Т.И. Еременко. – Л.: Аврора, 1994 – 367с.
Иванов, С.В. Народный орнамент как исторический источник / С.В. Иванов // СЭ, 1958, №2 – 126с.
Кацар, М. С . Беларускі народны арнамент. Ткацтва. Вышыўка / М. . Кацар. – Мн.: БелЭн, 1996 – 208с.
Кильчинская, Е.А. От изобразительности к орнаменту/ Е.А.Кильчинская. - М.: Наука, 1968 – 244с
Лебедева, Н.И., Маслова, Т.С. Русская крестианская одежда 19-20 веков / Н.И. Лебедева, Т.С. Маслова. – Л.: Аврора, 1967 – 296с.
Маслова, Т.С.Орнамент русской народной вышивки как исторический источник/ Т.С. Маслова // СЭ, 1975, №3 – 124 с.
Молчанова, Л.А. Мастерская культура белорусов / Л.А. Молчанова. – Мн.: БелЭн, 1998 – 325с.
Прускі, М.Н. Беларускі арнамент / М.Н. Прускі. – Мн.: Альбом, 1979 – 284 с.
Раманюк, М.Л. Беларусскае народнае адзенне / М.Л. Раманюк. – Мн.: Альбом, 1981 – 376с.
Русакова, Л.М. Мотивы ромба с крючками в узорах сибирских вышивальщиц / Л.М. Русакова. –М.: Наука, 1973 – 220с.
Сахута, Я.В. Беларускае мастацтва Беларусі / Я.В. Сахута. - Мн.: Альбом, 1980 – 234с.
Сахута, Я.В. Беларускае мастацтва Беларусі / Я.В. Сахута. - Мн.: Беларусь, 2001 – 269с.
Соколова, Т.М. Орнамент – почерк эпохи / Т.М. Соколова. –Л.: Аврора, 1972 – 182 с.
Угрыновіч, У.В. Кветкі сабраныя ў вазе, або Гісторыя аднаго выяўленчага сюжэта / У.В. Угрыновіч // Літаратура і мастацтва, 1981, №26 – 75 с.
Фадзеева, В.Я. Беларуская народная вышыўка / В.Я. Фадзеева. – Мн.: Навука і тэхніка, 1991 – 199 с.
Фадзеева, В.Я. Беларускі ручнік / В.Я. Фадзеева. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994 – 215 с.
Шубников, А.В. Симметрия в науке и в искусстве, 2-е издание / А.В. Шубников. – М.: Наука, 1972 -234 с.