Мiнiстэртсва Адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Установа адукацыi
“Брэсцкi Дзяржаўны Тэхнiчны Унiверсiтэт”
Кафедра сацыяльна-палiтычнчх i гiстарычных навук
Рэферат па гiсторыi Беларусi на тэму:
“Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства”
Выканаў: студэнтка ЭФ
гр. Ф-7
Глебiк Н.Е.
Праверыў:
Малыхiна Л.Ю.
Брэст, 2002
Змест
Уводзiны………………………………………………………………………….
1. Перашкоды на шляху да вывучэння рэлiгii старажытных славян………...
2. Рэлiгiя старажытных славян…………………………………………………
3. Народныя святкаваннi i абрады……………………………………………..
3.1 Народны каляндар……………………………………………………….
3.2 Абрадавая творчасць…………………………………………………….
4. Прыняцце i распаўсюджанне хрысцiянства…………………………………
4.1 Хрысцiянiзацыя беларускiх зямель…………………………………….
4.2 Дваяверства………………………………………………………………
4.3 Унутраная структура царквы…………………………………………...
Заключэнне………………………………………………………………………
Спiс лiтаратуры………………………………………………………………….
Уводзiны
Фармiраванню як самой беларускай народнасцi, так i яе культуры папярэднiчаў
велiзарны адрэзак часу з усiмi характэрнымi для яго супярэчнасцямi i
складанасцямi, што адлюстравалася i ў змесце, i ў формах культуры. На
працягу ўсяго перыяду iснавання Старажытнай Беларусi ў яе духоўным жыццi,
акрамя ўласна свайго, мясцовага, даволi выразна прасочваюцца асноўныя
прыкметы i рысы агульнай для ўсiх усходнеславянскiх плямен культуры. I гэта
нядзiўна, бо за час iх няхай сабе i не дужа працяглага жыцця ў складзе
Кiеўскай Русi, альбо Старажытнарускай дзяржавы, паспела ў асноўным
сфармiравацца досыць блiзкая ў этнiчным плане для ўсяго яе насельнiцтсва
матэрыяльная i духоўная культура, якая пазней стала найважнейшым субстратам
беларускай, рускай i ўкраiнскай культур.
Характэрнай прыкметай таго часу з’яўляецца цеснае перапляценне культуры з
рэлiгiйнымi вераваннямi. Сказанае тычыцца як язычнiцтва, так i
хрысцiянства. Разгледзiм рэлiгiйныя вераваннi старажытных славян да
прыняцця хрысцiянства i змены, якiя адбылiся ў iх жыццi з распаўсюджваннем
хрысцiянскай веры.
1. Перашкоды на шляху да вывучэння рэлiгii старажытных славян
Да нядаўняга часу гісторыяй беларускай царквы пагарджалi, практычна
адсутнічалі навуковыя работы, прысвечаныя дахрысціянскім абрадам.
Бясспрэчна, існавала шмат прычын і цяжкасцей, якія перашкаджалі гісторыкам
заняцца гэтай праблемай, але тэма эаслугоўвае больш уважлівага вывучэння.
Нешматлікія даследаванні па гісторыі Беларусі даюць толькі агульную і
невыразную схему дахрысціянскіх вераванняў. Мы будзем здольны зразумець
ментальнасць старажытных жыхароў Беларусі толькі тады, калі будэем ведаць
сэнс шматлікіх старажытных беларускіх ралігійных звычаяў.
Значнасць даследавання беларускай міфалогіі не можа быць узята над сумненне. Аднак умовы палітычнага развіцця на працягу апошніх двух стагоддзяў паслужылі прычынай таго, што крыніцы і традыцыі беларускага перыяду аказаліся пакрытымі цемрай невядомасці.
Адна з найбольш сур'ёэных цяжкасцей заключаецца у адсутнасці вялікай колькасці пісьмовых крыніц. Старажытныя беларускія летапісы згублены або загінулі у час шматлікіх раэбуральных войнаў супраць манголаў, крыжаносцаў і рускіх. Фальклорныя творы беларусаў эахаваліся у вялікай колькасці, але з цягам часу на іх аказала вялікі ўплыў хрысціянства.
Другой перашкодай для правільнага ўяўлення аб прадмеце з'яўляецца той
факт, што у час перадфеадальнага перыяду у некаторых з цэнтральных
усходнеславянскіх княстваў былі спробы аб'яднаць розныя формы яэычніцкай
рэлігіі шляхам зліцця культаў разнастайных плямён. Так, перад прыняццем
хрысціянства Уладзімір Кіеўскі стварыў у сваей сталіцы нешта накшталт
пантэона, у які сабраў разам ідалаў розных племянных божастваў, у тым ліку
і тых, якім пакланяліся беларускія плямёны. Эксперымент Уладзіміра
працягваўся нядоўга і закончыўся пасля пры-няцця ім хрысціянскай веры.
Аднак і пасля спробы Уладзіміра ўпарадкаваць племянных багоў блытаніна у
значэнні таго ці іншага язычніцкага бажаства сустракаецца у старажытных ле-
тапісах і у фальклоры.
Таксама павінна быць прынята пад увагу табу, якое, па крайняй меры тэарэтычна, накладвалася на імёны шматлікіх божастваў. Беларускі фольклор паказвае, што гэта табу на святыя імёны больш выразна назіралася менавіта сярод беларускіх плямён. Так, можна сустрэць прыкаэку: "Я сказаў бы табе нешта, ды печ у хаце". Печ была, беэумоўна, месцам знаходжання хатніх духаў, а таму, наэываючы іх прыстанішча, чалавек мог пазбегнуць вымаўлення іх імён. У другой прыказцы гаворыцца: "Пакланіся лясному гушчару, і ён дасць табе кавалак хлеба". Можна меркаваць, што лес з'яўляецца месцам, дэе жывуць духі, якія апекуюць вёску. Мясцовыя звычаі служаць дадатковым доказам табу на імёны. Так, да нядаўняга часу на Палессі імя "Трасца-Чухна" ніколі не вымаўлялася ўслых, бо, паводле старажытных павер'яў, гэты дух мае добры слых і вельмі помслівы да тых, хто асмеліўся вымавіць яго імя. Па гэтай прычыне і каб не зняважыць сваіх божастваў і духаў, старажытныя беларусы давалi ім вобразныя мянушкі у дадатак да іх уласных імёнаў. Тэта выклікала блытаніну у назвах. Так, да Трасцы-Чухны, духу трасцы, звярталіся больш фамільярна – Цётка, а Грамавіца, жонка бога Перуна, таксама мела больш блізкае імя – Цёця. Другі прыклад: Дзед – гэта мянушка не толькі духа продкаў, а вялікага бажаства – Белбога. Пасля прыняцця хрысціянства сярод летапісцаў з'явілася тэндэнцыя не эвяртаць увагі на імянныя табу. Аднак не трэба забываць, што яны не мелі намеру даваць дакладныя апісанні язычніцкай рэлігіі мінулага. Гэтым у некаторай ступені тлумачыцца тое, што табу на імёны не толькі стварала блытаніну у наменклатуры беларускай дэманалогіі, але таксама вяло да страты і знікнення істотнай часткі народнай міфалогіі.
Яшчэ адна перашкода на шляху да рацыянальнага вывучэння была створана у
XIX ст. некаторымі даследчыкамі, якія, спрабуючы пашырыць межы славянскай
міфалогіі, уносілі чужародныя элементы, запазычаныя у іншых народаў і
культур. Адны аўтары звярталіся да іранскіх традыцый, другія імкнуліся
ўстанавіць сувязі э міфалогіяй германцаў. І.Гануш, які вывучаў Індыю,
эаўсёды спрабаваў правесці паралелі э індыйскай міфалогіяй. Гэтыя тэорыі
пакінулі свой адбітак і на сучасных этнаграфічных зборніках. Цяпер
некаторыя беларускія этнолагі, такія, як С.Хмара, вырашылі пайсці следам за
тэорыяй Гануша, але вопыт паказвае, што такія сумніўныя аналогіі мала
садзейнічаюць правільнаму накірунку у даследаванні прадмета і ўносяць
блытаніну на старонкі розных выданняў.
2. Рэлiгiя старажытных славян
Паводле класічных падручнікаў па гісторыі Беларусі, рэлігія "старажытных
беларусаў мела форму язычніцтва, заснаванага на абагаўленні сіл прыроды[1].
Аднак гэта спрааядліва толькі для больш позняга часу. Пытанне заключаецца у
тым, якія формы рэлігіі існавалі у далёкім мінулым. Ці была рэлігія
старажытных славян эаўсёды політэістычнай па сваей сутнасці? Пры дэталёвым
вывучэнні ўсіх наяўных доказаў мы прыходзім да высновы, што прымітыўная
рэлігія ўсіх славян была у асноўным монатэістычнай. Некаторыя гісторыкі,
закранаючы пытанне славянскай міфалогіі, ахвотна прымаюць гэтую выснову,
хоць неабходна адзначыць, што большасць з іх прытрымліваецца супрацьлеглай
думкі. Так, тыя, хто энаёмы з славянскай міфалогіяй, памятаюць сведчанні
Пракопія Кесарыйскага (VI ст. н. э.) пра вераванні ранніх славян. Пракопій
сцвярджае, што сярод сваіх багоў славяне лічылі адзіным уладаром Усявышняга
Госпада, якому усе астатнія былі абавязаны сваім паходжаннем. Падобныя
сведчанні былі і ў Гольманда ў яго "Славянскай хроніцы", складзенай каля
1167—1168 гг. У ей сярод славянскіх багоў вылучаецца адзін найбольш
магутны, царства якога знаходзілася на небе, які кіраваў менш значнымі
божаствамі. Вядома, пазней былі спробы ўзяць пад сумненне праўдзівасць
такіх паведамленняў, паколькі іх аўтары з'яўляліся хрысціянамі і таму іх
погляды былі тэндэнцыйныя. Варта ўзяць пад увагу, што у лужыцкіх сербаў
існавала міфічная істота, вядомая як Прабог, а ў памеранскіх і палабскіх
славян – вярхоўнае бажаство, называемае Трыглаў.
У беларускім фальклоры можна знайсці легенды і паданні, верагодна,
дахрысціянскага паходжання. Так, сярод паданняў, сабраных М.Федароўскім,
ёсць некалькі, якія прыпісваюць стварэнне Сусвету істоце без імені, але
названага "Бог багоў". Іншыя легенды, магчыма, нават больш старажытныя,
расказваюць пра роэныя дэеянні гэтага бажаства, якое абходзіць увесь свет,
прыняўшы аблічча старога. Заслугоўвае ўвагі тое, што гэтыя паданні не
гавораць нічога пра ўласнае імя Бога за выключэннем асобных выпадкаў, калі
яго наэываюць Белбогам. Усе тэта магло навесці на думку, што старажытныя
беларусы мелі у асноўным монатэістычныя погляды, і, гаворачы пра Вярхоўнага
Бога, яны не адчувалі асаблівай патрэбы у тым, каб аддзяліць яго ад іншых
міфічных iстот. Нават у больш познія часы, калі іншыя міфалагічныя істоты
ўвайшлі у народную рэлігію, ідэя Вярхоўнага Бажаства захавалася.
Можна спытаць, хто быў галоўным богам беларускіх плямён у той перыяд,
калі развівалася міфалогія. Некаторыя вучоныя памылкова думалі, што ім быў
Пярун, хоць цяпер тэта палажэнне абвяргаецца. На самай справе беларускія
плямёны ўшаноўвалі як вышэйшае бажаство Белбога, якога яшчэ называлi Бялун,
або Бог неба. Паколькі ён лічыўся прабацькам усіх іншых багоў, дык быў
больш вядомы як Дзед.
Некаторыя аўтары, такія як В.Нерынг, абвяргалі вялікую значнасць Белбога
у славянскай міфалогіі, а А.Брукнер сумняваўся не толькі ў існаванні
Белбога, але і Чарнабога. Але іх погляды маюць адзін вельмі істотны слабы
бок. У сваіх працах ніякіх дадатковых звестак па беларускай міфалогіі яны
не прыводэяць.
Сапраўды, думку аб тым, што Белбог быў вядомы толькі ў беларускай
міфалогіі, выказваў А.Кiркор. Апісваючы багатыя фальклорныя крыніцы, ён
сцвярджаў, што, паводле беларускіх народных павер'яў, Белбог ушаноўваўся як
"прабог" – бог, які даў чароўны молат Перуну для барацьбы з богам зла –
Чарнабогам (чортам), каб энішчыць апошняга. Паколькі Пярун, паводле
беларускай народнай міфалогіі, быў сынам Белбога, братам Зюзі і Чарнабога,
галоўная іерархія беларускіх міфалагічных істот паходзіць ад Белбога.
Пакланенне Перуну як богу вайны і грому было шырока рас-паўсюджана ва ўсходнеславянскім свеце і было асабліва папулярнае сярод князёў і іх дружыннікаў, якія звярталіся да яго як да сілы, якая забяспечвае перамогу ў бітве. Папулярнасць не была, аднак, прыкметай вяршэнства нейкага бажаства: культ Дажбога-Хорса, бога сонца, усяго толькі сына магутнага Перуна, карыстаўся намнога большай пашанай у старажытнабеларускай міфалогіі, чым яго бацька.
Апісанне Белбога, або Белуна, даецца павярхоўна, мімаходэь. Ён быў
"прабогам" – гэта значыць першасным бажаством, персаніфікацыяй сіл неба.
Вобраз яго боскай вялікасці даволі незраэумелы ў беларускай міфалогіі.
Паводле сцвярджэння А. Кіркора, які спасылаецца на беларускія павер'і,
"Бялун часта абходзіць свет і з'яўляецца ў выглядзе старога э доўгай белай
барадой, у белым плашчы, з кіем у руцэ". Ён заўсёды спачувае людзям і
нічога не робіць, акрамя дабра. Бялун можа э'явіцца толькі днём, калі
свеціць сонца. Калі ён сустрэне спадарожніка, які заблудзіўся ў лесе, ён
пакажа яму правільную дарогу. Афанасьеў лічыў, што з гэтай легенды
паходзіць беларуская прымаўка: "Цёмна у лесе без Белуна".
Цікавая легенда пра тое, як Бялун стварыў сусвет. Аднойчы Бог багоў
убачыў шар, які плыў міма яго. Адтуль чулася жалобнее мяўканне.
Пацікавіўшыся, хто там, ён даведаўся, што у шары знаходзіцца таксама бог,
толькі рангам меншы. Вяэень прасіў выэваліць яго. Бог багоў, заўсёды
добразычлівы, выканаў яго просьбу, шар разарваўся на кавалкі, і адтуль
вылез дэман (магчыма, Чарнабог). Бялун расказаў дэману пра свае імкненне
стварыць сусвет і загадаў яму спусціцца на дно мора, каб узяць там жменю
зямлі. Дэман падпарадкаваўся. Але пакуль ён спускаўся, яму ў галаву
прыйішіа думка, што ён сам мог бы стварыць сусвет. Таму ён узяў у прыгаршчы
эямлі з дна мора, а яшчэ крыху схаваў у роце, каб выканаць свой план.
Вярнуўшыся да Белуна, дэман аддаў зямлю Богу багоў. Тады Бялун скамандаваў:
"Зямля, расці!" Жменька зямлі начала расці і расці і ператварацца ў сушу.
Але у тэты час эямля, якую дэман схаваў у роце, таксама пачала расці, шчокі
яго раздзьмуліся, і зямля пачала выпіраць з рота. Спалоханы дэман кінуўся
наўцёкі, пакідаючы за сабой дарожку зямлі, якая сфарміравала горы і
пагоркі. Беларускія сяляне на Палессі расказваюць, што калі дэман дасягнуў
іх краіны, дык яго запасы у роце скончыліся, а таму іх зямля эасталася
нізіннай і ўтварыліся балоты вакол Прыпяці.
Некаторыя народныя паданні раскаэваюць аб дабраце Белуна. У час жніва ён
любіў з'яўляцца на нівах і дапамагаць жнеям. Іншы раз ён мог і пажартаваць,
але эаўсёды незласліва. Ён мог падысці з кашальком, прывязаным да носа, да
добрага работніка або работніцы і папрасіць выцерці яму нос. Калі той гэта
рабіў, кашалёк раскрываўся, з яго сыпалася золата, а Бялун знікаў. На
Беларусі людзі і цяпер гавораць аб удачлівым чалавеку: "Мусіць, ён
пасябраваў з Белуном".
Выказваюцца меркаванні, што Белбог-Бялун меў трох сыноў: Перуна, Зюэю і
Чарнабога. Аб Чарнабогу, богу зла, ужо ўпаміналася. Ён быў мужам Мараны,
багіні смерці. Аб атрыбутах і справах Чарнабога вядома мала, за выключэннем
таго, што ён уступіў у барацьбу з богам Перуном, які перамог Чарнабога пры
дапамоэе магічнага молата, што падарыў яму бацька, Белбог-Бялун. Памяць аб
ім захавалася у народнай песні: "Быў на Русі Чорны бог".
Зюзя быў жахлівым богам зімы. У народных творах расказваецца аб ім як
пачварным старым з доўгай сівой барадой. Ён ходзіць, апрануты у белы доўгі
кажух, босы і без шапкі, трымаючы у руцэ жалезны посах або жазло.
Разгневаны, ён стукаў па ствалах дрэў сваім посахам, збіваючы снег і лёд,
прымушаў зіму накрыць халоднай посцілкай зямлю.
Пярун - бог грому, вайны і мужчынскай доблесці, быў вядомым богам сярод
ваяўнічых славянскіх плямён. Тым, да каго Пярун ставіўся добразычліва, ён
дараваў перамогу ў баі. Сам жа ён перамог свайго злога брата Чарнабрга.
Беларускі фальклор апісвае Перуна як істоту вялікага росту, з чорнымі
валасамі і залатой барадой, якая трымае ў руках два вялікія камяні ад
жорнаў, б'е імі адзін аб адзін – магчыма, для таго, каб выклікаць гром.
Капі ён разгневаецца, можа параніць і забіць кожнага, хто асмеліцца
зняважыць яго.
Жонка Перуна насіла імя Жыва. Вядома яна таксама як Цёця, Грамавіца,
Каляда. Яе ўшаноўвалі як багіню вясны і ўрадлівасці і ўяўлялі як прыгожую
жанчыну з вянком са спелых каласоў пшаніцы на галаве і з садавіной у руках.
Яна вельмі добразычлівая і спачувае людзям. У адным міфе расказваецда аб яе
дабраце і спагадзе. Зірнула неяк аднойчы Жыва-Грамавіца з неба на зямлю і
ўбачыла, як людзі пакутуюць пад жорсткім і суровым кіраваннем Зюзі. Жыва
злітавалася над людзьмі і спусцілася з неба на зямлю, каб нарадзіць сына
Перуну – Дажбога-Хорса, бога сонца, які ўступіць у барацьбу з Зюэяй і
пераможа яго. Калі Зюзя даведаўся пра задуму Жывы-Грамавіцы, ён перакінуўся
у мядзведзя і сабраў злых духаў-вягроў (завеяў), якія ператварыліся у зграю
ваўкоў. Са сваімі драпежнымі памочнікамі Зюзя кінуўся праз гурбы снегу, каб
злавіць Грамавіцу і знішчыць яе дзіця. Каб уцячы ад пагоні, Жыва-Грамавіца
перакінулася ў белую казу і схавалася ў кусце вярбы. Там яна нарадзіла
свайго сына Даж-бога.
Юны Дажбог-Хорс, бог сонца, вырас смелым і мудрым і стаў вядомы як бог, які даруе дастатак і багацце. Разам са сваім бацькам Перуном ён быў адным з самых папулярных багоў сярод усяго ўсходнеславянскага свету. Яго імя ўпамінаейда у летапісах. Ён ажаніўся з багіняй вясны Ладай-Лёляй.
Лада была дачкой марскога бога, Цара-Мора. Яна была белая з твару, з
доўгай залатой касой. Яна плавала па моры у залатой лодцы, грэбла
сярэбраным вяслом. Аднойчы, калі Дажбог нахіліўся з неба, каб паназіраць за
ей, яна жартаўліва пырснула на яго вадой. Дажбог закахаўся ў Ладу і
спусціўся на зямлю, каб папрасіць у Цара-Мора рукі яго дачкі. Але бог мора
разгневаўся на Дажбога і біў яго да таго часу, пакуль той не страціў
прытомнасць. Аднак Дажбог ачуняў, уцёк ад Цара-Мора і вырашыў заваяваць
Ладу, нягледэячы на супраціўленне яе бацькі. Яго надзейны слуга, які добра
ведаў усе жаночыя слабасці, прыдумаў план дзеяння. Ён раскідаў уздоуж
узбярэжжа дарагое ўбранне і прывабныя зялёныя чаравічкі, якія так
прыцягнулі ўвагу юнай багіні, што яна падплыла да берага, каб узяць іх. Як
толькі яе лодка дакранулася да пяску, слуга Дажбога схапіў яе і адвёз да
свайго гаспадара. Закаханыя пажаніліся, і Ладу з-за яе прыгажосці сталі
называць Ляля, або Леля .
Дажбог і Лада мелі сына, Ярылу, які стаў богам палёў, урадлівасці, доблесці і кахання. Яго нашы продкі ўяўлялі як прыгожага юнака ў белым плашчы і з вянком кветак на галаве. Ён ездзіў вярхом на белым кані з калоссем у руках.
Па загаду сваей маці ён адчыняў нябесныя вароты і спускаўся на зямлю.
Яго прыход азначаў пачатак вясны. Яго жонкай была Вясна, багіня вясны,
цеплыні і грацыі.
У сувязі з яго роляй прадвесніка вясны ў гонар Ярылы на Беларусі дзяўчаты на Ляльнік або на Юр'е ці у нядзелю ў канцы красавіка апраналі самую прыгожую дэяўчыну як Ярылу ў доўгі белы плашч і накладвалі на галаву вянок з кветак. Яна сядзела на белым кані, а дзяўчаты ішлі карагодам вакол яе і спявалі:
А дзе ён нагою,
Там жыга капою.
А дзе ён зірне,
Там колас зацвіце.
У сувяэі з гэтым слушную думку выказаў Т.Грыб, што Пагоня – герб
Вялікага княства Літоўскага і БНР – паходзіць з народных уяўленняў пра
юнага бога Ярылу. На мой погляд, яна мае пад сабой падставу.
Пра багоў малодшай іерархіі у беларускай міфалогіі вядома няшмат, не лічачы іх імён. Яны могуць быць падзлены па групах: багоў прыроды і стыхіі, багоў, якія аказваюць станоўчы або адмоўны ўплыў на чалавека, багоў- апекуноў розных рамёстваў і прафесій. Аднак іншы раз тое або іншае бажаство магло выконваць і двайную ролю.
Сярод багоў стыхіі можа быць упамянуты бог месяца Волас-Вялес, аб якім
згадваецца ў летапісах як пра апекуна пастухоў і абаронцу кароў і авечак.
Малявалі яго звычайна як мужчыну, які трымае у руках тузін валынак, а таму
ўзнікла павер'е, што ён апекаваў спевакоў і паэтаў. Яго жонка была вядома
над iменем Дзянніца.
Сварог быў богам неба і агню. Яго часта атаясамлівалі з Дажбогам, лічылі, што тэта імя – адзін з эпітэтаў Сварога. Яго сын, Сварожыч, бог сонца.
Купала быў другім богам сонца, магчыма, богам летняга сонцазвароту. Ён быў блізка звязаны з бажаством меней вядомым - з Янам, чыё імя шматкратна паўтараецца ў народных песнях, напрыклад, такой, як "Сёння – Купала, а заутра – Ян" .
У супрацьлегласць Сварогу, Карачун быў богам падземнага свету, носьбітам смерці, хоць яго часта блытаюць з богам зімы, Зюзяй. Жыжаль ушаноўваўся як бог падземнага агню.
Багіня Пагода распараджалася надвор'ем, хоць яна была, як нам здаецца, багіняй яснага надвор'я. 3 другога боку, Пасвіст быў богам кепскага, хмурнага надвор'я.
Існуе некаторая палеміка ў адносінах да атрыбутаў Стрыбога. У "Слове аб палку Ігаравым" ён апісаны як бог вятроў, хоць у беларускай міфалогіі ён з'яўляецца богам вады.
Сярод багоў, якія аказваюць добры ўплыў, знаходэіцца Лад, бог вясны,
кахання, шлюбу і грацыі, які ў некаторай ступені быў звязаны з Ярылам. Бог
Тур, магчыма, быў звяэаны з Ярылам і Ладам, але па прычыне малавядомасці
атаясамліваўся з богам Аўсенем, аднак яго ўшаноўвалі як бога сілы і
ўрадлівасці. Другім богам ўрадлівасці, плену і дастатку быў Спарыш. Яго
яшчэ называлi Багач, або Рой, хоць гэтыя назвы маглі быць і сінонімамі
нейкага яшчэ аднаго бога ўрадлівасці. Рада была багіняй мудрасці і добрай
парады.
Назавём некалькі багоў, якія шкодэяць чалавеку. Сярод іх найбольш вядомы
Яшчур, які быў богам хвароб і эпідэмій. Яго імя да гэтага часу ўжываецца ў
беларускай мове для абаэначэння інфекцыйнага захворвання жывёлы.
Паландра была багіняй усялякай шкоды, гніення і заразнай трасцы.
Да нас дайшлі імёны некалькіх багоў-апекуноў. Ужо ўпамінаўся бог пастухоў, Волас-Вялес. Багіня Макоша называецца ў летапісах, але пра яе вядома няшмат. Думаюць, што яна была апякункай стрыжкі авечак і прадзення нітак. Ахоўнікам палёў быў бог Жыцень - бажаство восені, якога ўяўлялі у вобразе худога маленькага старога з суровым тварам, трыма вачыма і валасамі з кудзелі.
Аб асаблівасцях ніжзйшых багоў – Леля, Дзеванны і Сіма – нічога невядома, іх імёны сустракаюцца вельмі рэдка.
Пасля багоў міфічнай іерархіі некалькі слоў трэба сказаць пра ніжэйшых духаў, дэманаў і фей, чые імёны да гэтага часу сустракаюцца ў беларускім фальклоры. Шматлікія духі па-рознаму ставяцца да людзей: адны з іх прыхільныя да чалавека, другія – бясшкодныя, трэція – злыя. Яны традыцыйна жывуць у беларускіх сялібах.
Хатнік быў дамашнім духам. Яго ўяўлялі як барадатага і доўгавалосага чалавечка у каптане, падпаясаным поясам. Ён уставаў рана і пужаў пеўня да таго часу, пакуль ён не пачынаў кукарэкаць і будзіць гаспадара, каб той ішоў на работу. Хатнік жыў на печы або пад печчу.
Хлеўнік быў злосным духам, які мучыў ноччу жывёлу ў хлеве, асабліва коней, ездзячы на іх вярхом да знямогі. Ён баяўся сарок.
Чур, або Шчур, быў хатнім сямейным добразычлівым духам, які ахоўваў
капцы і межы родавых зямельных уладанняў. Беларускае закліканне "Чур мяне?"
– гэта зварот да Чура, каб ён абараніў ад нячыстай сілы. Назва Шчур
паходзіць ад слова "прашчур" – далёкі продак. Ёсць падстава думаць, што
Прашчур, або Чур – родавае бажаство, пачынальнік роду, які і пасля смерці
ахоўвае свой род, сваю сям'ю. Яшчэ адзін дамашні добраэычлівы дух – Дамаст.
Тэта добра знаёмая еўрапейцам жаночая міфічная істота – фея.
Дзедзя-Дзедка, дух агню, быў подобны на маленькага старэнькага чалавечка памерам з ногаць вялікага пальца. 3 ім звязана старая прымаўка: "Чырвоны дзедэя па жэрдачцы едэе". Дух Кон быў магутнай істотай, якая нагадвала фатаў у рымлян. Ён прадказваў будучыню ўсіх, нават багоў, а таму займаў ганаровае месца сярод міфічных істот. Лясун быў лясным духам, а Палясія ўшаноўвалася як апякунка вёскі.
Іншыя духі былі настроены менш добраэычліва да чалавека. Так, Кадук –
злосны дух, які прыносіць няшчасці. Копса была магільным духам. Мара была
злоснай істотай, яна заблытвала падоражнiкаў i турбавала сонных. Начнiцы –
злосныя начныя чарцяняты. Злыднi – карлiкi, якiя прыносяуь усе няшчасцi.
Чорт Перапалох – дух сполаху. Пра яго этнографы сабралi шмат замоў i
заклiнанняў. Трасца-Чухна – дух гарачкi (хваробы), тады як Змора -- дэман,
якi насылае на сонных людзей кашмары.
Вывучаючы беларускую мiфалагiчную спадчыну, можна з упэўненасцю сказаць,
што яна далека не бедная. Больш таго, усе бажаствы, за выключэннем Перуна,
былi ў асноўным мiрнымi, а таму беларускi Алiмп толькi адлюстроўваў
характар беларускага народа. Аднак у продкаў беларусаў не было унiфiкаванай
мiфалагiчнай сiстэмы, блiзкай да той, якую мы знаходзiм у скандынаўскай
“Эддзе”, нямецкай “Песнi аб Нiбелунгах” або фiнскай “Калевале”. Беларуская
мiфалогiя захавалася фрагментарна, яе пазнейшае развiцце пазбаўлена
сiстэмнасцi. Такое здарылася таму, што адбылася эвалюцыя рэлiгiйных
вераванняў людзей ад монатэiзму да адной з форм полiтэiзму i пазней сталася
вынiкам моцнага ўпадку язычнiцтва пасля прыняцця хрысцiянства.
3. Народныя святкаваннi i абрады
У старажытнага насельніцтва Беларусі доўга захоўваўся сямейна-родавы
культ шанаваня продкаў, звязаны з пахавальнымі звычаямі. ІІаводле
этнаграфічных данных, у беларускіх сялян быў распаўсюджаны культ продкаў
("бацькоў"). Некалькі разоў у год адзначаліся памінальныя святы "Дзяды".
Дсабліва ўрачыста адзначалася свята восенню. Да яго старанна рыхтаваліся –
чысцілі і мылі жыллё, рыхтавалі абрадавую ежу. Перажыткам сямейна-родавага
культу продкаў была вера у дамавіка — нябачнага заступніка сям'і.
У славян мела раснаўсюджанне язычніцкае ўяўленне аб "нячыстых ня-
божчыках", г.зн. тых, хто памер ненатуральнай, гвалтоўнай ці заўчаснай
смерцю. Лічылася, што небяспеку ўяўляе не дух ці душа нябожчыка, а ён сам.
Нябожчыкі могуць уставаць з магіл і, валодаючы чарадзейнай сілай, напІадацы
на жывых людзей. Гэткія забабоны ляглі ў аснову апайядання ў "Аповесці аб
мінулых часах" пра незвычайны цуд у Полацку. "У год 6600 (1092). Незьычайны
цуд быў у Полацку. У наваджэнні д'ябальскім сярод начы быў тупат, стагнала
апоўначы, гойсалі як людзі д'яблы на вуліцы. Калі хто-небудзь выходзіў з
дому, жадаючы паглядзець, дык яго адразу нябачна паражалі д'яблы. I ад таго
(людзі) паміралі, і не адважваліся яны выходзіць з дамоў. Затым жа пачалі
(д'яблы) днём з'яўляцца на конях, але не бачна іх саміх, а (былі) 6ачны
капыты коней і так паражалі яны людзей у Полацку і яго вобласці. Таму і
гаварылі людзі: "Мерцвякі (навье) б'юць палачан". Гэта перыгода пачалася з
(горада) Друцка". Тут Полацкая зямля прадстаўлена як краіна, якую мала
закранулі хрысціянскія пропаведзі. Таму у ей і з'явіліся злыя духі.
Верагодна, прычынай для апавядання з'явілася эпідэмія (мор).
Існуе паданне, паводле якога у старажытныя часы каля так званага
Валовага возера, якое размяшчаецца у двух кіламетрах на ўсход ад Полацкага
гарадзішча, знаходзілася капішча Перуна і Бабы-ягі. Гэта паданне доўга
захоўвалася ў памяці старажылаў Полацка.
Добра вядома, што славяне да прыняцця хрысціянства пакланяліся абагаўлёнай імі прыродзе: гарам, камяням, крыніцам, азёрам, рэкам, кустам, дрэвам, гаям, а таксама звярам і птушкам, нарэшце агню, зоркам, месяцу і сонцу.
Месцы, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў, прыносілі ім ахвяры, называюцца свяцілішчамі або капішчамі. Наяўнасць свяцілішчаў у раннім сярэднявеччы на тэрыторыі Беларусі пацверджана археалагічнымі даследаваннямі. Размяшчаліся свяцілішчы на ўзвышшах, астравах, на берагах рэк і азёр, сярод балот.
Значнае месца ў паданнях і вераваннях беларусаў займаў камень, аб чым
сведчаць шматлікія прыклады. Камяням, якія размешчаны у рэчышчы і ўяўлялі
небяспеку пры плаванні на лодках, рабілі ахвярапрынашэннi Так, на р. Віліі
ёсць група камянёў, якія назьваюць "ІІрывiтальня". Праязджаючы на лодках
міма камянёў, людзі кідалі у ваду хлеб з соллю і выкрыквалі: "Вітаю цябе
хлебам-соллю, хлеб-соль прымі і мяне прапусці". Такі звычай вядомы і на
Заходняй Дзвіне.
У старажытным Полацку нанат сярод прадстаўнiкоў княжацкай дынастыі пасля прыняцця хрысціянства шанаваліся язьічніцкія вешчуны. "Аповесць аб мінулых часах" прыпісвае Усяславу Полацкаму нараджэнне ад чараўніцтва. Сучаснікі надзялялі Усяслава звышнатуральнымі якасцямі.
3.1 Народны каляндар.
Святы і абрады здаўна прымяркоўваліся да пэўных каляндарных дат. Па
сваім паходжанні і складзе яны з'яўляюцца полістадыяльнымі, таму ў іх
прасочваюцца напластаванні розных эпох ад самых архаічных да Новага часу.
Сляды найстаражытнейшых культаў, якія звязаны з шанаваннем сонца,
расліннасці, продкаў, захоўваліся ў перажытачным выглядзе ў шэрагу
ўсходнеславянскіх абрадаў ажно да XX ст. Каляндараня абраднасць ва ўсходніх
славян мела аграрна-магічны характар, таму што асноўнай яе функцьіяй было
забеспячэнне дабрабыту сялянскай сям'і, які заалежаў у першую чаргу ад
ураджаю.
У кожнага народа спрадвеку вёўся каляндар. 3 пакалення ў пакаленне ў ім перадаваліся веды, мудрасць, вопыт жыццёвых назіранняў, Такі каляндар мелі і продкі беларусаў. Абапіраючыся на бацькоўскія традыцыі і веру, людзі трымалі ў памяці шматлікія парады і забароны. Сяляне ведалі, калі можна было брацца за тую ці іншую працу, а калі, наадварот, адкласці яе, калі можна весяліцца, а калі ўстрымлівацца ад забаў.
Старажытныя славяне карысталіся язычніцкімі мерамі часу, у тым ліку і
сонечна-месяцавым календаром. Земляробчыя святкаванні Новага года на
старажытных беларускіх землях вядомы вясной, летам, восенню і зімой. Гэты
дзень прыстасоўваўся звычайна да адпаведнага становішча свяціл на небе –
сонца, месяца, асобных зорак. Такі дзень вызначалі "пасля поўні", як
гааарылі у народзе, у першы маладзік пасля веснавога раўнадзенства (20 -21
сакавіка), летняга сонцастаяння (21-22 чэрвеня), асенняга раўнадзенства (22-
23 верасня) і зімовага сонцастаяння (21 -22 снежня).
Гісторыя змен у календары, асабліва тых, якія звязаны а перанясеннем святкавання Новага года, няпростая. 3 прыняццем хрысціянства славяне прынялі юліянскае летазлічэнне па візантыйскім ўзоры. Аднак Новы год пачыналі не з 1 верасня, як у Візантыі, і не з 1 студзеня, як у Рыме, а вясной – 1 сакавіка.
[pic]
Абрад здабывання "жывога" агню (паводле даных этнаграфіі)
У беларускім народным календары адлюстраваліся светапогляд селяніна, яго глыбокае веданне прыроды і любоў да яе, цягавітасць да працы. Гэта адлюстравалася таксама ў назвах месяцаў календара. Для абазначэння другога месяца зімы (рускі "январь") у старабеларускай пісьменнасці выкарыстоўвалася назва "стычень". У гісторыі славян часам ён лічыўся і першым і пятым месяцам года.
Аднак у асноўным беларускія назвы месяцаў, якія за імі замацаваліся,
адлюстроўваюць характэрныя асаблівасці сезонаў года. Беларуская назва
"студаень" сведчыць пра яго характар: значыць, гэты месяц сцюдзёны, калі на
зямлю прыходзяць халады. За студзень дзень павялічваецца на паўтары
гадзіны.
Па народных прыкметах год падзялялі на дзве роўныя часткі: адна пачыналася з 1 студзеня, другая — з 1 ліпеня. Надьгходзіла ўрачыстае зімовае святкаванне, якое на працягу двух тыдняў (з 7 па 19 студзеня) ахонлівае некалькі свят і вядома ў народзе як Каляды. Абрады, гульні, песні нярэдка з дня ў дзень паўтараліся на працягу ўсіх Каляд.
Люты — месяц зімы, калі яна была у самай сіле. "ІІытаецца люты, ці добра ногі абуты", — гаварыла народная прыказка.
Сакавік — беларуская назва першага месяца вясны — паходзіць ад слова
"сок". У гэтую пару ён начынае цячы з дрэў. Спраўлялася Масленіца — свята
заканчэння зімы. Апошні дзень масленічнага тыдня, дзень сустрэчы вясны
(Гуканне вясны).
Красавік – другі месяц вясны. Беларуская назва паходзіць ад слова
"красаваць", бо тады з'яўляюцца першыя краскі — кветкі. У старажытнай
літаратуры сустракаецца найменне "кветень". Спраўлялася старадаўняе свята
Камаедзіца, калi заканчвалася спячка мядзведзя і ён выходзіў з бярлоі.
Несумненна, свята бярэ пачатак ад язычніцкіх часоў і служыць пацвярджэннем,
што ў дадзенай мясцовасці пакланяліся мядзведзю, каб задобрыць яго. На
Камаедзіцу гатавалі і елі гарохавую кашу – так званыя камы (адсюль і
назва). Вытокі свята звязаны са старажытнай формай рэлігіі — татэмізмам.
Вялік дзень (рус. Пасха) – вялікае гадавое веснавое свята, карані якога
вядуць у глыбокую старажытнасць. Некалі ім адкрываўся новы каляндарны год.
Пазней царква замацавала яго ў сваім "рухомым" велікодным календары.
Сучаснай літаратурнай назве месяца "май" аднавядае старабеларуская форма
"травень", якая паходзіць ад слова "трава", бо ў гэтым месяцы зямля
пакрываецца зеленню. У пачатку траўня адзначаецца даўняе земляробчае свята
першага выгану кароў – Юрый (Ягорый, Георгій). Юрый – апякун жывёлы і
земляробства (у хрысціянскі перыяд замяніў Ярылу). У дзень Радаўніцы на
могілках памінаюць памерлых.
Праводзіўся абрад выезду ў поле Ярылы. У поле выпраўляўся на белым кані малады прыгожы хлопец у белай вопратцы. Даяўчаты вадзілі вакол яго карагоды і спявалі абрадавыя песні.
Чэрвень — пачатак лета. Назва яго тлумачыцца з'яўлеішем чарвякоў, а таксама чырвовым колерам, які набываюпь некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару. У месяцы самы доўгі дзень года — 22 чэрвеня (працягваецца больш за 17 гадзін) і самая кароткая ноч. Дзень летняга сонцастаяння продкі беларусаў здаўна адзначалі святам Кўпалля. У чэрвені асноўны занятак селяніна — нарыхтоўка сена. Людзі прыкмячалі: калі у Першы і другі дзень чэрвеня лье дождж — увесь месяц будзе сухі.
Назва месяца "ліпень" паходзіць ад слова "ліпа" — дрэва цвіце менавiта ў
гэтую пару. Ліпень дорыць чалавеку спелыя лясныя і садовыя ягады, першыя
грыбы. У ноч з 6 на 7 ліпеня (па новым стылі) святкавалася Купалле — вельмі
старажытнае абрадавае свята сонца і агню, божастваў урадлівасці і росквіту
зямлі. Яно пад рознымі назвамі вядома ўсім індаеўрапейскім народам. Свята
прымяркоўвалася да летняга сонцастаяіння. У паданнях расказвалася, што ў
купальскую ноч расліны размаўляюць паміж сабой, дрэвы пераходзяць з месца
на месца, а рэкі свецяцца прывідным святлом. Пашыранай па купальскім свяце
была варажба. Дзяўчаты і хлопцы загадвалі, што чакае іх у будучым.
Купальскія вераванні і легенды ў Беларусі адлюстроўвалі міфалагічны бок
светапогляду старажытнага чалавека. Многія з іх сведчаць аб паэычным
успрыняцці ім свету.
Сучасная беларуская назва восьмага месяца года — жнівень, таксама як і
старабеларуская "серпень", адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары. Дарэчы,
назва “серпень" (ад слова "серп") захавалася ў украінцаў, чэхаў, палякаў.
У мнгіх заходнееўрапейскіх мовах, а таксама ў рускай ужываецца назва месяца
“аўгуст" (па імені рымскага імператара Аўгуста). У пачатку месяца
заканчваецца ўборка азімых, затым убіраюцца пшаніца, ячмень, авёс і інш.
Спраўлялася адно са свят хлеба — трэці Спас. У старажытнай Беларусі шмат
дзе спраўлялі Дажынкі — свята канца жніва. Канец жніва і змена надвор'я
адлюстраваны у прыказках: "Трэці Спас хлеба прыпас", "Кожная хата у жніўні
багата".
Беларуская назва месяца "верасень" паходзіць ад слова "верас" расліна,
якая цвіце ў канцы лета і пачатку восені. 22 верасня сонца праходзіць праз
пункт вясенняга раўнадзенства, даўжыня дня і ночы становіцца алнолькавыя.
Настае так званае бабіна лета — пачатак жаночых сельскагаснадарчых работ.
Пачыналіся сялянскія вяселлі, спяваліся песні. Адзначалася Узвiжанне
(звіжанне) — свята "закрывання" зямлі на зіму. У назіранні над прыродай
значная доля адводзілася птушкам, якія забіралі з сабой лета. (“Узавіжанне
лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла").
Кастрычнік — дзесяты месяц года. Стараславянская яго назва "лістапад”, у
ўкраінцаў — "жовтень". Ееларуская назва месяца паходзіць ад слова
“кастрыца" (кастра): у гэты час сяляне часалі, трапалі лён і канонлі, з
якіх апдала шмат кастры.
Асноўнае свята ў кастрычніку — Пакровы. Сяляне стараліся закончыць палявыя работы, падрыхтавацца да зімы. Пакровы заўсёды чакалі, бо тады было меньш работы. Наступала пара асенніх вяселляў. У народзе казалі Пакрова – дзеўка гатова. Пакрова прайішіа — дзеўка замуж не пайшла".
Назва месяца "лістапад" тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў.
У старажытнасці апошні месяц восені меў старабеларускую наз6ву "грудзень"
(ад слова "груды" у значэнні "замёрзлая зямля"). У пачатку лістапада
адлятаюць апошнія чароды качак, дрэвы стаяць ужо без лісця. Веска на нейкі
час вызваляецца ад сельскагаспадарчых работ.
Дзяўчаты збіраліся на вячоркі, для чаго наймалі сабе хату на ўсю восень і зіму, да вясны ў якой-небудзь удавы або ў беднай сям'і. Усе пралі кудзелю і шчыра спявалі. Прыходзілі і хлопцы, каб паглядзець на дзяўчат, паслухаць іх спевы. На працягу зімы дзяўчаты наладжвалі тры-чатыры вечарыны, для чаго запрашалі музыкаў. Вячоркі былі распаўсюджаны ва ўсіх усходніх славян яшчэ з часоў ранняга сярэднявечча і амаль да нашага часу.
Апошні месяц каляндарнага года атрымаў назау "снежань" ад слова "снег".
Старабеларускае яго найменне — "прасінепь" у значэнні "прасвет у воблаках",
старарускае — "студеный". У гэтым месяцы ёсць самы кароткі дзень года — 21
або 22 снежня (7—8 гадзін). У гэтую пару здаўна асноўная праца сялян
пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі ў хаце гарэла лучына,
звычайна ў асобным месцы на лучніку. Жанчыны браліся ткаць кросны. Мужчыны
знаходзілі занятак, які быў звязаны з дробным рамяством,
У сялян з даўніх часоў быў добра развіты прагноз надвор'я, прадказанне надвор'я будучай вясны па зімовых прыкметах. Народныя веды замацоўваліся ў трапных прыказках і прымаўках: "Снежань зіму пачынае, а год канчае", "Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багагы".
У апошнія дні года заканчваўся тэрмін службы ў гаспадара. Ён мусіў шукаць новых работнікаў. Слугі прасілі разлік і ішлі на святы.
Залежнасць жыцця і працы селяніна ад прыродных стыхій вымушала яго
выконваць разнастайныя абрады, прымеркаваныя да пэўных надзей, строга
рэгламентаваныя часам. Адпаведна чатыром парам года існавалі чатыры вялікія
святы, вакол якіх групаваліся іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна
накладваліся на астранамічныя перыяды, якія былі звязаны з сонцастаяннем ці
раўнадзенствам. Увесь земляробчы каляндар трымаецца на цыклах: зімой —
Каляды, вясной – Вялікдзень, летам — Купалле, некаторыя іншыя святы,
восенню — Дзяды, Пакровы.
Такім чынам, беларускі народны каляндар з'яўляецца адной з форм
духоўнага жыцця беларусаў. Доўгія стагоддзі паэтычная творчасць народа
бытавала толькі ў вуснай форме, перадаючыся з пакаленняўу пакаленне.
Сістэма свят, абрадаў, гульняў, што замацаваны у побыце і народнай
творчасці беларусаў, была арыенцірам пры выкананні сельскагаспадарчых работ
і адпачынкаў у гадавым, сезонным, мясцовым цыклах.
Хрысціянства аказвала значнае ўздзеянне на каляндарныя абрады. У
абрадавыя заклінанні, песні ўвайшлі імёны Хрыста, Багародзіцы, іншых
святых. Адбываўся складаны сплаў дахрысціянскіх і хрысціянскіх элементаў.
Да ХІХ ст., калі абрады сталі прадметам навуковага даследавання, многія з
іх былі моцна трансфармаваны, страчаны ці захаваліся як рудыменты. У шэрагу
выпадкаў яны ўспрымаюцца як святочнае забаўленне, якое ўключыла новыя
элементы гульні і песні.
3.2 Абрадавая творчасць.
Старадаўнейшым пластом усходнеславянскай (старажытнарускай) культуры з'яўляецца вусная народная творчасць. Народная творчасць узнікла ў роданлемянным грамадстве.
Да старадаўніх відаў усходнеславянскага фальклору належыць каляндарна-
абрадавая паэзія. Каляндарна-абрадавая творчасць цесна звязана з працай
земляроба. Яна падзяляецца на зімовы, вясновы, летні і восеньскі цыклы.
Найболын цікавымі ў зімовым цыкле з'яўляюцца калядныя песні. Яны захавалі
амаль да нашага часу сляды магічнай функцыі — садзейнічаць ураджаю і
дабрабыту ў сялянскай гаспадарцы.
Прызначэннем калядных песень як часткі каляднага абраду у старажытнасці было наблізіць надыход сонечнага цяпла (ад Каляд "сонца ІІаварочваецца на лета") і забяспечыць багаты ўраджай у новым гаспадарчым годзе. Урадлівасць і багацце ў песнях падаюцца гіпербалізавана, а карціны прыроды набываюць часам касмічныя формы ("Ходзіць-паходзіць месяц па небу, кліча-пакліча зоры з сабою").
Асабліва багата прадстаўлена на беларускіх землях паэзія веснавога цыкла, цесна звязаная з абуджэннем прыроды, выхадам селяніна ў поле, выганам жывёлы.
Валачобныя песні — від веснавых песень, віншавална-велічальныя творы, з
якімі хадзілі валачобнікі. У старажытнасці валачобны абрад меў аграрна-
магічны сэнс, пазней ён набыў характар вясёлай забавы. У такім выглядзе ён
бытуе ў некаторых вёсках і зараз. У аснове гэтых міфалагічных уяўленняў
ляжыць вера ў магічную моц слова, калі шчодрым зычаннем можна наблізіць
чаканае, мару да рэчаіснасці. Валачобпы гурт складаўся з запявалы,
падпявальнікаў, музыкі (з музычным інструмептам) і інш. Большасць
валачобных песень звернута да гаспадара сядзібы – ратая і сейбіта,
галоўнай постаці ў земляробстве. "Жыта яго ядрыстае. Ядрыстае каласістае. К
адной мяжы нахілілася — свайму гаспадару пакланілася". Тыповымі былі
прыпевы: "Вясна красна на дварэ!", "Зялёны сад вішннёвы!", "Хай так будзе".
Яны перадавалі радасць, светлы настрой, якім прасякнуты ўсе песні.
Паэтычным хараством вылучаюцца купальскія песні, звязаныя з язычніцкім
культам раслін і анімістычным светапоглядам старажытных людзей. У народнай
купальскай паэзіі адлюстравалася радасць чалавека – сведкі найвышшэйшага
росквіту прыроды, зямнога плену, яго імкненне кахаць, быць шчаслівым: "На
Купала сонца гуляла", "Ой рана на Йвана" і г.д.
Беларуская каляндарна-абрадавая паззія як цэласная і самакаштоўная з'яйа
традыцыйнай культуры мае сістэму жанраў: творчасць зімняга перыяду
(піліпаўскія песні, калядныя, масленкі і інш.); веснавыя песні (гуканне
вясны, вяснянкі, весні веснавых карагодаў, сёмушныя і iнш.); песенны
комплекс летняга перыяду (купальскія песні, пятроукі, касецкія, жніўныя з
абрадамі зажынак і дажынак); восеньскія песні (спасаўскія і кірмашовыя,
ільяныя, канапляныя і інш.).
3 вельмі старажытных часоў сямейная абраднасць развiвалася вакол трох
галоўных момантаў у жыцці чалавека: нараджэння, уступлення ъ шлюб, смерці.
Ва ўсе часы людзям хацелася, каб будучы чалавек нарадзіўся здаровым,
моцным, прыгожым, добрым, сумленным, разумным, таму ў старажытнасці
зярталіся да магіі, імкнучыся запраграміраваць гэтыя якасці у дзіцяці. Па
народных павер'ях, вельмі многае залежала ад удзельнікаў абраду, асабліна
ад бабкі-павітухі. Яна давала цяжарнай жанчыне рэкамендацыі, якіх норм
паводзін прытрымлівацца ў такі адказны перыяд жыдця. Бабкай зычайна
выбіралі вопытную пажылую знахарку, якая валодала прыёмймі аблягчэння
родаў, ведала замовы, мела "лёгкую руку". Верагодна, пры родаплемянным
ладзе гэта была старэйшая прадстаўніца роду. Яна прымала роды і рабіа
наййрасцейшыя магічныя засцерагальныя дзеянні, каб уберагчы маці і дзіця ад
уздзеяння злых сіл. Бабка рабіла рытуалнае купанне дзіцяці, першая прымала
яго з рук хросных бацькоў пасля хрышчэння.
Праз некалькі дзён пасля нараджэнця дзіцяці бацькі павінны былі выбіраць хросных. Пры родавым ладзе ўсе абавязкі хроснага выконваў брат маці, бо сваяцтва вялося па мацярынскай лініі і дзіця належала яе роду. пры абмеркаванлі пытання аб шлюбе сваіх падапечных менавіта брат маці быў сватам жаніха і вёў нерамовы з бацькамі нявесты. У "мацярынскага дзядзькі" з увядаеннем хрысціянства з'явіўся новы абавязак — ён стаў хросным бацькам пры прыняцці дзіцяці з лона царквы. Хросная маці выконвала тыя ж функцыі, што і хросны бацька.
Як каляндарныя, так і сямейныя абрады ўзніклі ў часы, калі славяне былі язычнікамі. Усе ўрачыстыя рытуалы тады былі накіраваны на ўміласціўленне багоў, засцераганне ад злых сіл, заклінанне прыроды.
Даследчыкі адзначаюць, што у старадаўнасці нованароджанага да хрышчэніія
ніколі не спавівалі у пялёнкі, а ўкручвалі у ношаную кашулю бацькі ці маці.
Такое дзеянне з'яўляецца водгаласам старажытнай традыцыі абрадавага
ўсынаўлення. Формы абрадавага ўсынаўлення былі самымi разнастайнымі.
Існаваў звычай класці дзіця на парог, месца, блізкае і прыемнае дамавіку,
які ўвасабляў памерлага гаспадара — апекуна патрыярхальнай сям'і. Бацька
павінен быў падняць і пацалаваць дзіця і тым самым прызнаць яго сваім. У
дзень хрэсьбін у канцы абеду падавалі рытуальную "бабіну" кашу. Бывала,
перш чым частаваць гасцей, бацьку нованароджанага прымушалі з'есці лыжку
кашы, змешанай напалову з соллю. Гэты звычай лічаць водгаласам "кувады",
вельмі старадаўняга перажытку часоў матрыярхату. Паколькі сваяцкасць
(роднасць) вялася па мацярынскай лініі, бацька не меў правоў на дзіця.
Аднак калі бацька адчуваў сябе дастаткова моцным, каб супрацьстаяць сваякам
жонкі, яе братам, то для пацвярджэння правоў на дзіця бацька выконваў
пэўныя сімвалічныя прыёмы, каб пацвердзіць яго сувязь з дзіцём. Адным з
такіх прыёмаў лічаць "куваду" як разнавіднасць ўсынаўлення дзіцяці.
Славяне асабліва паважалі бога Воласа ці Вялеса. У яго кульце важнае значэнне мелі шэрсць ці валасы. У некаторых месцах Беларусі ў першы дзень жыцця немаўляці праводзіўся абрад пострыгу валасоў, што ўспрымалася як ахвярапрынашэнне богу. Але часцей гэты абрад праводзілі пазней, калі дзіцяці спаўняўся год і яго аддавалі пад апеку бога Воласа.
Уступленне ў шлюб лічылася надзвычай важнай падзеяй у жыцці маладых людзей, Шлюб паміж родзічамі забараняўся, бо лічыўся шкодным. У старажытныя часы зарадзіліся такія віды шлюбу, як "умыканне" (выкраданне) і купля- продаж нявесты. Малады мужчына адпраўляўся здабываць сабе жонку з іншага роду. Пазней гэты звычай быў заменены шлюбам па дамоўленасці, паводле якой за нявесту плаціўся выкуп. Пасланцы маладога (сваты) дамаўляліся з бацькам маладой аб шлюбе і памеры выкупу. Калі дасягалася згода, то праз некаторы час адбывалася вяселле.
У час вяселля маладую ўсаджвалі на звярыную шкуру. Гасцям раздавалі вясельны каравай. Абрадавае печыва сімвалізавала дабрабыт будучай сям'і, атаясамлівалася з маладымі, іх доляй і шчасцем. У старажытныя часы у прыгатавапні караваю ўдзельнічалі ўсе члены родавай абшчыны, пазней усе члены сельскай абшчыны. Каравай з'яўляецца абавязковым атрыбутам усіх этапаў вяселля. 3 вельмі даўніх часоў вяселле суправаджалася карагодам — відам мастацкай творчасці, у якім сінтэзаваліся танец, песня, гульнёвае драматызаванае дзеянне, часам у музычным суправаджэнні.
Пахаванне (хаўтуры) уяўляла цыкл сямейных звычаяў і абрадаў, якія былі
звязаны з ушанаваннем памяці нябожчыка і праводзінамі яго ў апошні шлях. У
традыцыйным абрадзе пахавання ў сярэднія вякі цесна перапляліся язычніцкія
і хрысціянскія элементы, у якіх выразна выявіўся культ продкаў. Усе этапы
пахавання суправаджаліся галашэннямі, вядомымі а глыбокай старажытнасці.
Яны грунтаваліся на веры ў бессмяротнасць душы, на ўяўленнях аб тым, што
чалавек і пасля смерці можа дапамагаць ці шкодзіць жывым. Гэта былі
імправізаваныя творы, у якіх гучалі смутак і гора, глыбокi жаль з вьшадку
смерці роднага ці блізкага чалавека. У галашэннях шырока ўжываліся пяшчотна-
ласкавыя звароты, словы-эпітэты: "А мой раднюсенькі, а мой мілюсенькі", "А
мая матулечка, шэрая зязюлечка! Навошта нас пакінула, горкіх сіротачак?".
Цесна звязаная з жыццём і працай чалавека сямейна-абрадавая паэзія
адлюстроўвала бытавыя і культурныя ўмовы яго існавання у розныя гістарычныя
эпохі.
4. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства
4.1 Хрысціянізацыя беларускіх зямель.
Некаторыя гісторыкі выказваюць меркаванне, што "найбольш старажытным
рэлігійным цэнтрам Полацкай зямлі быў не Полацк, а горад Ізяслаўль". Каля
Iзяслаўля (сучаснае Заслаўе) быццам быў заснаваны найбольш старажытны
манастыр у Полацкай зямлі. Прыкмет існавання манастыра у Заслаўі пры
шмматгадовых археалагічных даследаваннях не знойдзена. Але, напэўна,
Ізяслаўль на Свіслачы быў сапраўды заснаваны Уладзімірам Святаславічам у
апошняй чвэрці X ст., як гаворыцца ў Лаўрэнцьеўскім летанісе.
Выказваюцца думкі аб місіянерскай дзейнасці ў Полацкай зямлі скандынава
Торвальда Вандроўніка, які вядомы па актыўным удзеле ў хрысціянізацыі
Ісландыі ў канцы X ст. У "Сазе аб хрышчэнні" паведамляецца: "У тое лета,
калi было прынята хрысціянства ъ Ісландыі, ад нараджэння госпада нашага
Iсуса Хрыста прайшло 1000 гадоў... Торвальд, сын Кадрана, і Стэўнір, сын
Таргiля, сустрэліся пасля (смерці) конунга Алава. Яны накіраваліся ўдваіх
па ўсяму свету і да самага Йорсалахейма (Палесціны), адтуль – да Міклагарда
(Канстанцінопаля) і далей да Кёнугарда (Кіева), яшчэ далей (на ўсход) па
Непру (Дняпру). Торвальд памёр у Русіі недалёка ад Палтэскі
(стараскандынпаъскае абазначэнне Полацка). Там ён пахаваны у адной гары ў
царкве Іаана Хрысціцеля, i называюць яны яго святым. Так гаворыць Бранд
Вандроўнік: "Я прыйіоў туды, дзе Торвальду, сыну Кадрана, Хрыстос даў
успакаенне; там ён пахаваны ў высокай гары ўверх па цячэнню Драўна (Дрёвна)
у царкве Іаана". Стэўнір накіраваўся тады на поўнач у Данію ... так
паведаміў Ары Стары".
Даследчыкі спрачаюцца наконт таго, што разумець над тапонімам Драўна
(Дрёвна) — гару ці раку. Калі гэта гара, дык яна магла знаходзіцца ля
Полацка на беразе Дзвіны. Але калі рака, то мяркуюць, што ей магла быць
Друя ці іншы вадаём у сістэме Браслаўскіх азёраў. I пытанне гата засецца
нявырашаным і месца пахавання Торнальда дагэтуль не знойдзена. Між тым ёсць
падставы меркаваць, што Торвальд нейкі час прапаведваў веру Хрыстову ў
Полацкай зямлі, дзе існавала хрысціянская абшчына і была пабудавана царква,
верагодна, спачатку драўляная. Тут Торнальд Вандроўнік памер і, напэўна,
быў пахааваны прыхаджанамі.
Мусіць, хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышэйшай
знаці ўслед за афіцыйным увядзеннем яго у Кіеве ў 988 г. Ізяслаў, сын
Уладзіміра і Рагніеды, хутка пасля прыняцця новай веры пачау кпяжыць у
Полацку. Аб клопаце па распаўсюджванні тут хрысціянства ўскосла свечыць
харакгарыстыка Ізяслава, змешчаная ў познім Піканаўскім летапісе, дзе
сказана, што князь "прилежаще прочитанию божественных писаний", г.зн. быў
вельмі набожны.
У Цвярскі летапіс (таксама позні) трапіла цікавае паданне аб Рагнедзе- манахіні, якая быццам правяла апошнія гады свайго жыцця у "манастыры" пад імем чарніцы Анастасii. Але дзе ён мог размяшчацца, у летапісе не паведамляецца. Няма звестак, пісьмовых крыніц аб хрысціянстве у Полацкай зямлі ў часы княжання Брачыслава (1003—1044).
Сведчаннем актыўных кантактаў полацкага князя Усяслава (1044— 1101) з
духавенствам служыць яго ўвага да шанавання кананізаваных у 1072 г. братоў
дзеда — князёў Барыса і Глеба. Не выпадкова такія імёны былі дадзены
таксама сынам Усяслава. Гэта пралівае святло на ступень хрысціянізацыі
жыцця двара полацкага князя, а таксама на сувязь яго з царкоўным
асяроддзем, якое з'явілася у Кіеве ініцыятарам шанавання святых Барыса і
Глеба. Шаванне гэтых святых хутка атрымала распаўсюджанае у Полацкай зямлі,
што відаць на прыкладзе помнікаў жывапісу ў Полацку (фрэскі святых Барыса і
Глеба у Барысаглебскім (Бельчыцкім) манастыры) і прыкладнога мастацтва
(віслая пячатка з выявай св. Глеба з археалагічных раскопак Мінска,
бронзавы абразок з раскопак Копысі і інш.).
У Полацку у XII ст. існавала не менш 10 культавых манументальных
збудаванняў, тры манастыры. Полацкая княжацкая сям'я цесна была звязана з
Кіева-Пячэрскім манастыром. Добрыя адносіаы манастыра з Полацкам склаліся
яшчэ пры жыцці Усяслава, якога падтрымліваў манастыр у 1068 г.
Пісьмовыя крыніцы, даныя мовазнаўства і хрысціянскія рэаліі, знойдзеныя ва Усходняй Прыбалтыцы ары археалагічных даследаваннях, сведчаць аб пранікненні сюды хрысціянскай рэлігіі не пазней XII ст. У Кукенойсе жыў святар Сцяпан, давераная асоба полацкага князя. Верагодна, у гэтым немалая роля належала полацкай Сафіі, пабудаванай у 50-я гады XI ст. Не выключана, што сабор займаўся місіянерскай дзейнасцю, распаўсюджваючы хрысціянскую веру сярод суседняга балцкага насельніцтва. Асобныя літоўскія князі прынялі праваслаўе.
Аднак вера ў IІолацкай зямлі распаўсюджвалася павольна і панінна была
вытрымаць барацьбу з язычніцтвам. Язычніцкія вешчуны ў Полацку былі ў
пашане нават сярод прадстаўнікоў княжацкай дынастыі ІІасля афіцыйнага
прыняцця хрысціянства. Летапіс прыпісвае Усяславу Полацкаму параджэнне ад
"вяшчунства". Сама Полацкая зямля ўяўлялася летапісцам і аўтару "Слова пра
паход Ігаравы" краінай чараўнікоў.
Аб надта замаруджаным працэсе хрысціянізацыі ў сельскай мясцовасці сведчаць даныя раскопак курганных могільнікаў. У беларускіх землях пад уплывам хрысціянства ў канцы X ст. пачынаецца наступовая змена пахавальнага абраду. Побач з рытуальным спальваннем памерлага (крэмацыяй) з'явілася так званая інгумацыя, памерлага змяшчалі ў курган у выцягнутым палажэнні.
Да перамогі хрысціянскага светаразумеаня было яшчэ далека. У пахавальных абрадах крывічоў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў і іншых плямён яшчэ доўга захоўваліся язычніцкія элементы: выпальванне глебы напярэдадні збудавання на ей кургана, рытуальная ежа, якую амяшчалі ў курган, трызна, выцяпіутае ўздоўж цела палажэнне рук (у хрысціянскіх пахайаннях рукі складзены на жываце).
Царква не столькі выдаляла язычніцтва з пахавальнага абраду, колькі прыстасоўвала яго да новага рытуалу. У канцы X — пачатку XI ст. з'явіліся пахаванні ў падкурганных ямах, змянялася палажэнне рук нябожчыка ад выцягнутага ўздоўж цела да складзенага на жываце, змяншаўся па колькасці пахавальны інвентар, пакуль ён зусім не знік у пачатку XIII ст.
У Тураве ўсталяванне хрысціянства сунраваджалася крывавымі па-дзеямі.
Відаць, не выпадкова тураўскае паданне апавядае аб каменных крыжах, якія
прыплывалі ў горад на Прыпяці, калі вада у рацэ была чырвонай ад крыві.
У мясцовых паданнях Турава нагадвалася імя пакутніка Дыянісія, які
прапаведваў тут пасля Тура і быў забіы язычнікамі з суседняга паселішча,
названымі міхнаўцамі — жыхарамі в. Міхнанічы (цяпер у Калінкавіцкім раёне).
На думку беларускага вучонага А. Мельнікава, Дыянісій быў адным з хрысціян-
місіянераў, якія пацярпелі ад язычпікаў.
Паводле паведамлення летапісу, пасля прыняцця хрысціянства у Кіеве
князьУладзімір Святаславіч накіраваў у Тураўскую зямлю прыёмнага сына
Святаполка у якасці пасадніка, які абавязаны быў раснаўсюджваць новую веру.
Згодна паданню, якое дайшло да нас, сам князь Уладзімір заснаваў пад
Пiнскам Лешчынскі манастыр.
У старажытных летанісах няма паведамленняў пра тураўскіх епіскапаў X-XI
стст., аднак ёсць звесткі ў іншых крыніцах пра епіскапа Рэйнберна. Тураўскі
князь Святаполк узяў шлюб з дачкой польскага караля Баляслава. 3 ей прыехаў
калобжацкі епіскап Рэйнберн, які стаў раснаўсюджваць каталіцызм. Уладзімір
арыштаваў Святаполка, яго жонку і Рэйнберна, які хутка памер у турме. У
1015 г. пасля смерці Уладзіміра княжыць у Кіеве пачынае Святаполк. У гэтым
годзе адбылося забойства братоў князёў Барыса і Глеба, якія потым былі
абвешчаньі першымі ўсходнеславянскімі святымі, аб чым ужо гаварылася. У
1054 г. хрысціянская царква канчаткова падзялілася на каталіцкую і
праваслаўную.
Жонка князя Святаслава Ізяславіча Варнара заснавала ў Тураве Варварынскі манастыр, у якім жыла з дзецьмі пасля смерці князя. Епіскапская рэзiдэнцыя ў Тураве знаходзілася пры мужчынскім манастыры. У дзядзінцы Турава пры археалагічных раскопках выяўлены рэшткі мураванага сабора XII ст.
Такім чынам, вынікае, што распаўсюджанне хрысціянства у старажытных землях Беларусі мела агульныя рысы з зацьвярджэннем новай веры у іншшых землях усходніх славян. Яно было прынята спачатку вярхамі і паступова распаўсюджвалася сярод іншых пластоў грамадства.
4.2 Дваяверства.
Разглядаючы пытанне аб распаўсюджанні хрысціянства ва ўсходніх славян, гісторыкі ў мінулым, як і цяпер, выкарыстоўваюць тэрмін "дваяверства". Яно праяўлялася ў тым, што частка людзсй, пасля таго як прыняла хрысціянства, працягвала пакланяцца язычнiцкiм багам. 3 тым, што на Русі існаьала дваяверства, згаджаліся буйный гісторыкі праваслаўнай царквы. Аднак іншыя даследчыкі лічылі, што размова павінна ісці не пра ўстанаўлеіше дзвюх паралельных рэлігійных з'яў, а пра іх сiнкрэтызацыю. На іх думку, праз некаторы час пасля пранікнення хрысціянства на Русь паміж хрысціянствам і даўно існуючым тут язычніцтвам устанавілася пэўнае адзінства, прычым гэта адзінства было "не толькі знешнім, у сэнсе паралельнага існавання двух пачаткаў, але і ўнутраным у сэнсе іх узаемадзеяння і ўзапранікнення.
На Русі хрысціянства само засвоіла шэраг язычніцкіх уяўленняў і абрадаў.
Ва ўсходнеславянскай вёсцы, якая захоўвала ў сацыяльнай структуры шмат
сапраўдных архаізмаў, на працягу стагоддзяў закансерваваліся старажытныя,
рэліктавыя элементы.
Царква вымушана была дапасоўваць нават свае святы і абрады да язычніцкага святочнага календара. Простыя людзі доўгі час заставаліся язычнікамі і язычніцкая па сваіх вытоках і аснове народная свядомасць выявілася ў вераваннях, звычаях, абрадах, вуснай народная паэзіі.
Хрысціянста, якое сфарміравалася ў працэсе хрысціянізацыі ўсходніх славян і Кіеўскай Русі, не магло вьіцесніць нават з самасвядомасці людзей старажытныя язычтцкія вераванні. Таму элементы старажытнаславянскага складу жыцця і жывёлагадоўчага культу ўвайшлі ў хрысціянскі царкоўны каляндар.
У XI — XIII стст. працягвалі функцыяніраваць язычніцкія свяцілішчы. Гэту з'яву больш прымальна лічыць дваяверствам у славян.
4.3 Унутраная структура царквы.
Царква у перыяд сярэднявечча — гэта арганізацыя духавенства і веруючых, якая дзейнічае на аснове хрысціянскага веравучэння і культу. Для яе характэрны наяўнасць цэнтралізаванага кіравання на чале з іерархіяй духавенства і падзел прыналежных да царквы на прафесійньіх дзеячаў культу і радавых веруючых (у хрысціянстве – клір і міране).
На чале царквы на Русі стаяў мітрапаліт, які назначаўся канстанцінопальскім патрыярхам. Усходнеславянская царква была часткай візантыйскай грэка-праваслаўнай царквы.
Паволле правіл візантыйскай царквы, царкоўная структура павінна была
адпавядаць структуры свецкай улады. Ужо ў канцы X — пачатку XI ст. ва
Усходняй Еўроне пачалі стварацца царкоўныя акругі — епархіі (епіскапіі). У
XII ст. з утварэннем новых самастойных княстваў колькасць епархій
павялічвалася. Усяго да сярэдзіны XIII ст. было 16 епархій, вялікіх па
плошчы.
Важна высветліць, калі пачалі стварацца епархіі на беларускіх землях.
Гісторыкі праваслаўнай царквы на аснове ўскосных даных і параўнання звестак
пісьмовых крыніц выказваюць меркаванні, што, напэўна, у 992 г. была
створана Полацкая епархія.
У другой пісьмовай крыніцы непасрэдна гаворыцца пра заснаванне ў Тураве
кафедры вялікім князем Уладзімірам у 1005 г. Дакумент уяўляе сабой
своеасаблівую ўстаноўчую грамату Тураускай епархіі, дадзенай на імя
Уладзіміра з пералікам гарадоў, якія ўваходзілі у гэту епархію. У грамаце
названы першы епіскап Фама, сказана пра крыніцы матэрыялнага забеспячэння,
пералічана шмат гарадоў, сярод якіх Пінск, Наваградак, Гародня, Берасце,
Ваўкавыск, Слуцк, Копысь і інш.
3 утварэннем новых епархій (епіскапій) узмацняўся ўплыў мясцовых князёў
на царкву, аслаблялася ўлада кіеўскага мітрапаліта, князі настойліва
дамагаліся назначэння пажаданых ім кандытатаў на епіскапства ў сваіх землях
і нярэдка мелі ў гэтым поспех. У Іпацьеўскім летапісе сустракаюцца
паведамленні наступнага характару: мітрапаліт "постави Мину Полотьску"
(1105), "поставиша епископа Козму" (1143). У 1183 г. мітрапаліт "посла" ў
Полацк грэка Ніколу замест памерлага Дыянісія. Адсюль вынікае, што ў Полацк
епіскап назначаўся кіеўскім мітрапалітам. Мяркуемая кандыдатура ўзгаднялася
з полацкім князем, а затым, верагодна, павінна была быць ухвалена полацкім
вечам.
У Тураве ў XII ст. былі праваслаўныя епіскапы грэк Ігнацій (1137), Іакім
(пастаўлены ў 1144 г.), Кірыл (каля 1169 г.), Лаўрэнцій (названы ў летапісе
пад 1182 г.). 3 іх найбольш вядомы Кірыл Тураўскі.
Усходнеславянская царква кіравалася канонамi (правіламі і пастановамі) візантыйскай царквы. Зборнік гэтых пастаноў, так званы Намаканон, які атрымаў назву "Кормчай кнігі", стаў асноўным статутам царкоунага кіравання ва ўсходніх славян. Крыніцамі канонаў былі балгарскія і сербскія пераклады візантыйскага Намаканона.
Драбленне Кіеўскай Русі, якое пачалося у другой палове XI ст., вызначала
і драбленне царкоўнай арганізацыі. Епархіі ўсё больш адасабляліся ад
мітраполіі. Культавае адзінства ўсходнеславянскай царквы захоўвалася. Але
хрысціянскі культ пачаў набываць своеасаблівыя рысы ў розных месцах
Усходняй Еуропы. Кіеўскі мітрапаліт заставаўся "першапрыстольнікам" сярод
славянскіх архірэяў. Ён ставіў епіскапаў на кафедры, першапачаткова сам
выбіраў кандыдатаў з грэкаў, якія прыязджалі на Русь, а зрэдку і са
славянскіх манахаў. Пазней выбранне кандыдата стала правам мясцовай свецкай
улады.
Епіскап быў у сваей ецархіі вышэйшым прадстаўніком царквы. Яму на-лежала права пропаведзі і нагляду за казаннямі святароў. Ен меў права рыхтаваць усе богаслужэбныя акты, назначаць святароў. Епіска быў галоўным начальнікам усіх царкоўных устаноў і ўсяго духавенства яго епархіі. Таксама ён меў права суда над царкоўнікамі па ўсіх грамадзянскіх і крымінальных справах і часткова права суда над вернікамі ("міранамі").
Епіскапамі маглі быць толькі асобы, пастрыжаныя ў манахі. (ІІры пострыгу на галаве выстрыгаўся крыж.) Ніжняй царкоўнай ячэйкай быў прыход, цэнтрам якога з'яўлялася царкоўная пабудова. Цэрквы будаваліся на сродкі епіскапаў, князёў ці іншых багатых людзей (баяр, купцоў).
Унутраная структура царквы, арганізацыя культу вызначаліся актамi
княжацкай улады і саміх царкоўных улад. Важнейшае значэнне меў статут князя
Уладзіміра. Ён утрымліваў найбольш істотныя пастановы: аб устанаўленні
дзесяціны на карысць царквы (г.зн. аб адліку дзесятай часткі ад княжацкіх
даней "з усіх гарадоў"), аб стварэнні царкоўнага суда па справах
злачынстваў супраць веры і царквы, аб парушэннях царкоўнай дысцыпліны і
абрадаў, аб мнагажонстве, аб скасаванні шлюбаў. Царкоўны суд разглядаў
справы аб спадчыннасці.
Статут Уладзіміра Святаславіча ў XII ст. шырока распаўсюдзіўся сярод
духавенства ва ўсіх землях ўсходніх славян. Яго ўплыў адчуваецца ў
Смаленскім статуце сярэдзіны XII ст. Княжацкія статуты фіксавалі формы і
памеры матэрыяльнага забеспячэння епархій. Такое забеспячэнне складалася
пачаткова з дзесяціны, прыбыткаў ад царкоунага суда.
Княжацкія царкоўныя статуты маюць важнае значэнне для вывучэння грамадскага і дзяржаўнага ладу славян. Яны былі юрыдычнымі дакументамі, якія фіксавалі ўзаемаадносіны царкоўнай улады (у асобе епіскапа ці мітрапаліта) са свецкай уладай (у асобе князя).
Полацкія царкоўныя статуты да нас не дайшлі. У тым, што яны існавалі,
нельга сумнявацца. У "Жыціі..." Ефрасінні Полацкай гаворыцца, што яна,
"положивши великое устроение обема манастырема" і даручыўшы абодва
манастыры сваей сястры Еўдакіі, накіравалася ў Іерусалім. Ефрасіння
"ўладжвала" манастыры, несумненна, з данамогай нейкага статута.
Раннім узорам статута епіскапіі з'яўляецца Смаленскі статут, які выдаў каля 1136 г. князь Расціслаў Мсціславіч. Статут утрымліваў умовы запрашэння епіскапа на новую кафедру і адлюстроўваў у старажытных землях Беларусі становішча ва ўзаемаадносінах паміж царкоўнай і свецкай уладай, якое склалася да 30-х гадоў XII ст.
3 узнікненнем епархіі князь перадаваў ей перш за ўсё дзесяціну ад
даніны, якую ён збіраў у розных формах. Статутная грамата смаленскага князя
Расціслава 1136 г. замацоўвае за епіскапам два сялы з зямлёй, якая да іх
адносілася. Аднак застаецца невядомым аб'ём імунітэту царквы адносна гэтых
сёл. Поўны царкоўны імунітэт, фінансавы і судовы, распаўсюджваўся на
асобную, звязаную з царквой катэгорыю людзей — "прошчанікаў".
Феадальная рэнта, якая паступала ў выглядзе судовых падаткаў,
падзялялася паміж князем і епіскапам, паколькі епіскапскі суд ажьіццяўляў
сямейнае і шлюбнае права, а княжацкі суд — усе астатнія галіны права.
Царква мела разам з фінансавым тэрытарыяльным імунітэтам таксама яшчэ
судовы галіновы, які не быў звязаны з пэўнай тэрыторыяй. Акрамя таго,
царква распаўсюджвала сваю судовую ўладу не толькі на сямейна-шлюбныя, але
і на крымінальныя справы. Гэта адбывалася ў тым выпадку, калі ўдзельнікамі
крыміналу з'яўляліся "царкоўныя людзі" — члены царкоўнага прытча.
Царква аказвала вялікі ўплыў на грамадзянскае жыццё і побыт насельніцгва. Яна імкнулася выступаць у якасці гаранта пагадненняў паміж князямі, якія замацоўваюць гэтыя пагадненні "крыжовым цалаваннем", распаўсюджаным у Полацкім княстве. Царква прымала ўдзел у перагаворах розных узроўняў. Яе прадстаўнікі выконвалі ролю паслоў. У Ноўгарадае галава царквы — архіепіскап — фактычна ўзначальваў наўгародскі ўрад.
У ІІолацку епіскап таксама займаў высокае грамадскае становішча. У перыяд феадальнай раздробленасці ён з'яўляўся як быццам адзіным прадстаўніком усей Полацкай зямлі, бо князёў, як мы ведаем, было шмат па розных полацкіх удзелах. Епіскап удзельнічаў у вечавых сходах. Ад яго імя пісаліся дагаворы, якія заключаліся полацкім вечам, і да іх прывешвалася яго пячатка. Прыкладам можа быць грамата полацкага епіскапа Якава рыжскаму епіскапскаму намесніку і г. Рыга (каля 1300 г.). У грамаце Якаў гаворыць выключна аб мірскіх справах — адносна мірных адносін і гандлю хлебам. Слову дакумента "своймй детми, исправу дамь" выразна ўказваюць на ўдзел і важную ролю епіскапа у судзе. Полацкія епіскапы належалі да вузкага кола асоб, якія карысталіся віслымі пячаткамі, што прывешваліся да дакументаў.
Складана гаварыць аб ролі полацкага епіскапа ў дзяржаўным кіраванні, паколькі колькасць дакументаў, якія дайшлі да нас, невялікая. Аднак няма падстаў лічыць гэту дзейнасць нязначнай. Напэўна, полацкія епіскапы знаходзіліся ў меншай залежнасці ад мясцовых князёў, чым у іншых княствах ўсходніх славян, але, верагодна, яны не былі у такой меры незалежнымі і моцнымі ўладыкамі, як наўгародскія епіскапы.
Духавенства падтрымлівала свецкую ўладу і клапацілася аб уласных царкоўных выгадах. Царква атрымлівала ад князёў дзесятую частку дзяржаўных даходаў і, акрамя таго, значныя зямельныя ўладанні. Царква адстойвала прагрэсіўную тады ідэю неабходнасці моцнай княжацкай улады. У сваю чаргу свецкія ўлады садзейнічалі царкве.
Заключэнне
ІІрыняцце хрысціянства ва ўсходніх славян, у тым ліку ў беларускіх землях,
мела выключна важнае гістарычнае значэнне. Яно супала па часе з
усталяваннем дзяржаўнасці ў беларускіх землях і, безумоўна, станоўча
паўплывала на ход гэтага працэсу.
У адрозненне ад язычніцтва хрысціянская вера ў адзінага бога Ісуса
Хрыста адпавядала адзінаўладдзю князя ў дзяржаве, а значыць, духоўна
асвячала гэту ўладу, а духавенства падтрымлівала яе і было ёй апорай.
Хрысціянскае веравучэнне сцвярджала, што ўсякая улада ад Бога, а ўсё, што
ад Бога, з'яуляецца свяшчэнным і нязменным.
У выніку прыняцця хрысціянства значна узрос аўтарытэт ІІолацкага і
Тураускага каястваў, а затым і Вялікага княства Літоўскага. З імі як з
роўнымі пачалі лічыцца іншыя хрысціянскія дзяржавы.
У той жа час прыняцце хрысціянства па вiантыйскай традыцыi значна ўскладніла адносіны з некаторымі краінамі Заходняй Еўропы і асабліва з рымскім папам. Гэтыя абставіны сталi найбольш адчувальнымі ў перыяд крыжацкай агрэсіі, якую духоўна асвячаў і падтрымліваў рымскі папа.
Прыняцце хрысціянства мела таксама значныя сацйяльна-эканамічныя вынікі
для беларускіх зямель. Сувязі з хрысціянскімі краінамі, асабліва з
Візантыяй, садзейшчалі развіццю рамяства і гайдлю, у першую чаргу знешняга.
Шырокі размах атрымала царкоўнае будаўніцтва. Значна ўзрасла патрэба ў раменіках, новых відах рамяства (выраб цэглы, абчэсванне каменю і iнш.).
З распаўсюджваннем хрысціянства паступова фарміравалася саслоўе духавенства, якое склалі самыя адукаваныя і ўплывовыя людзі. Знаёмства з вiзантыйскай культурай з'явілася стымулам для развіцця адукацыі, літаратуры, мастацтва, архiтактуры. Пры царквах і манастырах адкрываліся школы, перапісваліся кнігі. У беларускіх землях разгарнулася каменнае будаўніцтва. Саборы, цэрквы і манастыры сталі самымі прыгожымі і велічнымі будынкамі. Убранства гэтых будынкаў далучала веруючых людзей да высокага мастацтва.
ІІаляпшаўся маральны стан грамадства. Хрысціянскія запаведзі садзейнічалi усталявашію добрых адносін паміж людзьмі. 3 прыняццем хрысціянства зніклі такія заганы язычніцтва, яка ахвярапрынашэнне (у тым ліку людзей), мнагажонства, кроўная помета і інш.
Царква і духавенства аказалі ўплыў на ўсе сферы жыцця грамадства. Вынікі
гэтага ўплыву былі самыя розныя. М. Доўнар-Запольскі, які прааналізаваў
шматлікія крыніцы, прыйшоў да высновы, што царква ва ўсходніх славян,
валодаючы вялікімі правамі, велізарнымі матэрыяльнымі сродкамі ў XI—XIII
стст., у справах палітычных даволі памяркоўна карысталася сваім уплывам і
пераважна для падтрымання міру. Пры гэтым можна адназначна сцвярджаць, што
прыход на змену язычніцтву новай хрысціянскай рэлігіі быў гістарычна
абумоўлены і ў цэлым садзейнічаў прагрэсіўнаму развіццю грамадства.
Спiс лiтаратуры
Лыч Л., Нявiцкi У. Гiсторыя культуры Беларусi – Мн., 1996.
Качаноўскi I. Гiсторыя культуры Беларусi – Мн., 1994.
Гiсторыя Беларусi ў 6 тамах. Т. 1 – Мн., В.П. “Экаперспектыва”, 2000.
Гарошко Л. Уводзiны ў беларускую мiфалогiю //Бел. гiст. часопiс, 1996, №3.
-----------------------
[1] Язычніцта (паганства) — умоўны тэрмін, які абазначае старажытныя
вераванні і культы, што існавалі да пашырэння трох сусветных рэлігій:
будызму, хрысціянства, ісламу. Назва находзіць ад царкоўна-славянскага
слова "языцы" (народы, чужаземцы). Тэрмін "паганства" ўтвораны ад
лацінскага слова "паганус" (язычнік).