Рефетека.ру / Педагогика

Дипломная работа: Методыка вывучэння марфалогіі

ЗМЕСТ:


Уводзіны

ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы

Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання

Асаблівасці і праблемы вывучэння марфалогіі ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы

Структура навучальнага тэксту падручніка “Беларуская мова для 7-га класа з рускай мовай навучання”. Малажай Г.М.

Псіхолага-педагагічная характарыстыка 7 класа

ГЛАВА ІІ. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе

2.1. Падрыхтоўка і апісанне правядзення даследавання па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння (на прыкладзе тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе)

2.2. Апісанне вынікаў даследавання

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

ДАДАТАК 1.

ДАДАТАК 2.


Уводзіны


Навучанне мове як уладкаванай сістэме і сродку, які забяспечвае працэс мыслення і камунікацыі, мае на ўвазе асэнсаванне фунцыянальна значымых, семантычна напоўненых моўных адзінак і іх кампанентаў. Важна дапамагчы вучням зразумець як і для чаго той ці іншы тып, падтып, від моўных адзінак функцыянуе ў паведамленнях, як гэтыя адзінкі фарміруюцца, якую канструктвўна-граматычную і сэнсава-стылістычную ролю яны выконваюць у тэксце, як уключаюцца ў кантэкст звязнага маўлення.

Такое навучанне марфалогіі адпавядае патрабаванням прынцыпу адзінства формы, значэння і функцыі, на чым акцэнтуецца ўвага ў час вывучэння марфалагічных фактаў.

Змест сістэматычнага курса марфалогіі вызначаецца ў дзяржаўных праграмах для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, я ўяўляе сукупнасць асноўных звестак па марфалогіі, якія даюць дастаткова поўнае ўяўленне пра граматычны лад беларускай мовы ў цэлым.

У час вывучэння школьнікі:

- знаёмяцца ў апісальнай форме з граматычным ладам беларускай мовы;

- засвойваюць (тэарэтычна і практычна) найважнейшыя граматычныя правілы пра змяненне слоў, спалучэнне іх у словазлучэнні і сказы і ўжыванне ў тэкстах;

- прыводзяць у сістэму і асэнсоўваюць з граматычнага пункту гледжання вядомыя ім з папярэдняга маўленчага і вучэбнага вопыту шматлікія і разрозненныя факты мовы;

- практыкуюцца ў прымяненні вывучаных граматычных правілаў і звестак у вусным і пісьмовым маўленні і ў час засваення арфаграфічных і пунктуацыйных правілаў.

Значнасць раздзела “Марфалогія” ў школьным курсе вывучэння мовы падкрэсліваюць многія даследчыкі. Так, па словах даследчыка А.Дудніка, “граматыка як раздзел навукі пра мову павінна займаць цэнтральнае месца ў школьным курсе і па свайму аб’ёму, і па сваёй ролі ў засваенні вучнямі найважнейшых моўных паняццяў і ўдасканаленні вуснай і пісьмовай мовы. Вядучая роля граматыкі ў агульнай сістэме заняткаў мовай вызначаецца тым, што вывучэнне фанетыкі, лексікі, словаўтварэння, а таксама праца па арфаграфіі і пунктуацыі могуць быць паспяховыя толькі тады, калі яны знаходзяцца ў непарыўнай сувязі з граматыкай, бо граматычныя катэгорыі прама або ўскосна ўплываюць на афармленне асобных лексічных і фразеалагічных адзінак, і на словаўтваральныя працэсы, і на функцыянаванне асобных кампанентаў гукавога ладу мовы” [4; 69].

Д. Ціхаміраў дае наступнае азначэнне граматыцы: “Граматычнае вучэнне з першага кроку ставіць за мэту вывучэнне мовы, правілаў, законаў, форм мовы, гэта значыць вывучэнне абстрактнага, граматычнае вучэнне патрабуе свядомых адносін да таго, чым дзіця валодала несвядома” [4; 69].

Калі засяроджваць сваю ўвагу на мэтах вывучэння марфалогіі ў школе, то яны маюць наступныя варыяцыі:

Асноўныя адукацыйныя мэты вывучэння марфалогіі ў школе наступныя – садзейнічаць выпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладна арганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іх формы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняў з саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычнымі прыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы.

Практычныя мэты вывучэння марфалогіі: дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі.

Развіццёвыя мэты звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў.

Улічваючы вышэйадзначаныя факты важнай ролі курса марфалогіі ў школьнай праграме, значэнне гэтага раздзела ў працэсе навучання беларускай мове, прадстаўляецца магчымым гаварыць пра актуальнасць тэмы нашай курсавой работы.

Мэтай даследавання курсавой работы з’яўляецца: вывучэнне метадаў і прыёмаў навучання марфалогіі ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы.

У суадносінах з мэтай фармулююцца і задачы курсавой работы:

1. Прааналізаваць інфармацыю, што існуе ў метадычнай літаратуры па тэме даследавання;

2. Разгледзець метады і прыёмы вывучэння марфалогіі, якія прапануюцца навукоўцамі;

3. З дапамогай даследавання выявіць найбольш прадуктыўны метад вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.

Прадметам вувычэння ў дадзенай курсавой рабоце выступае раздзел марфалогіі ў 7 класе.

Аб’ектам вывучэння выступаюць, адпаведна, вучні 7 класа.

На наш погляд, навізна тэмы, абранай для напісання курсавой работы заключаецца менавіта ў эксперыментальным (а значыцца, доказным) даследаванні найбольш эфектыўных метадаў, прапанаваных даследчыкамі мовы і настаўнікамі для вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.


ГЛАВА І. Методыкі вывучэння марфалогіі ў межах школьнага курса беларускай мовы


1.1 Сістэматызацыя матэрыялу па тэме даследавання


Калі звярнуцца да распрацаванасці ў метадычнай літаратуры пытання вывучэння марфалогіі наогул і метадаў і прыёмаў вывучэння дадзенага раздзела мовы ў 7 класе ў прыватнасці, то варта зазначыць прозвішчы некаторых навукоўцаў.

Лепешаў І. У сваім артыкуле (“Крупені ўволю я паеўшы...”) засяроджвае сваю ўвагу на развіцці такога маўленчага навыка як правільнае ўжыванне дзеепрыслоўных словазлучэнняў. Аўтар прапануе такія прыёмы як трансфармацыйны, прыём перастаноўкі слоў. Закранаецца ў працы і пытанне ўжывання дзеепрыслоўяў у безасабовых сказах. Прыклады ўжывання дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных словазлучэнняў прыводзяцца з выкарыстаннем тэксту паэмы “Тарас на Парнасе”. Звяртае ўвагу аўтар і на словазлучэнні, якія толькі знешне падобныя да дзеепрыслоўных зваротаў.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №3, г.Маларыта Мікалай Іванавіч Навумчык прысвяціў свой артыкул (“Абагульняльныя ўрокі па марфалогіі ў форме тэстаў”) распрацоўцы тэставых задянняз для вывучэння тэмы “Прыметнік”.

Трасцына Ірына Валянцінаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзямідавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці прапануе прыклад абагульняючага ўрока ў 7 класе на тэму “Ужыванне дзеепрыслоўяў і іх сэнсава-стылістычная роля”. Па тыпу гэта ўрок абагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме “Дзеепрыслоўе”. Аўтар прапаноўвае вывучаць згаданую тэму пры дапамозе тэхналогіі развіваючай кааперацыі. Такім чынам, праца ідзе ў групах – па два і па чатыры чалавекі. Урок уключае ў сябе 3 этапы: арыенціровачна-матывацыйны этап (дзе правяраецца дамашняе заданне, ставіцца навучальная задача); аперацыйна-выканаўчы этап (на ім вырашаецца навучальная задача); рэфлексійна-ацэначны этап (вынікі і падагульненні працы на ўроку).

Настаўніца Цяхцінскага вучэбна-педагагічнага комплексу “Дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Бялыніцкага раёна Астаф’ева В.Я. распрацоўвае тэму “Сэнсава-стылістычная роля дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у тэксце” і прыводзіць узор інтэграванага ўрока па беларускай мове і беларускай літаратуры для VІІ класа. Мэты і задачы ўрока вырашаюцца і рэалізуюцца на матэрыяле У. Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. Мэтамі згаданага ўрока аўтар называе наступныя: вызначыць, якую ролю ў маўленні ці тэксце адыгрываюць асобыя формы дзеяслова; удасканальваць вуснае і пісьмовае маўленне вучняў; ажыццяўляць міжпрадметныя сувязі. Перад урокам стаяць наступныя задачы: уключаць вучняў у пошукавую дзейнасць, спрыяць развіццю твоорчых здольнасцей.

Гулякевіч А.І., настаўніца сярэдняй школы №51 г.Мінска прапануе ўрок з элементамі педмайстэрні на тэму “Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую” для VІІ класа. Мэты названага ўрока заключаюцца ў наступным: стварыць умовы для асэнсавання вучнямі розніцы ва ўжыванні дзеепрыметнікаў у роднасных мовах; развіваць уменні і навыкі перакладу словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў; удасканальваць навыкі ўзаема-і самакантролю.

Кулеш Г. прысвячае сваю працу правілам і асаблівасцям пастаноўкі націску ў дзеепрыслоўях. Аўтар прыводзіць шматлікія спасылкі на працы мовазнаўцаў. Так, згадваюцца працы І.Лепешава “Практыкум па беларускай мове”, Івашуціча Я. “Націск у дзеяслоўных формах сучаснай беларускай мовы”.

Настаўніца сярэдняй школы №2 г.Гродна Р.І. Тарарака прапануе вывучаць дзеепрыслоўе як асобую дзеяслозную форму з дапамогай блочна-модульнай тэхналогіі. Мэты дадзенага ўрока акрэсліваюцца аўтарам наступным чынам: развіваць самастойнасць, прагу пазнання новага праз самакантроль і самааналіз; выхоўваць працавітасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт. Навучальныя мэты змешчаны аўтарам у табліцах модуля. Да правядзення дадзенага ўрока аўтар дае наступныя парады: “Урокі такога тыпу разлічаны на самастойнае знаёмства з матэрыялам тэмы, таму рэкамендуецца праводзіць іх у добра падрыхтаваным класе. Не абавязкова браць увесь матэрыял для модуля. Можна распрацаваць модуль па змесце аднаго-двух параграфаў, папярэдне разбіўшы іх на вучэбныя элементы (мікратэмы). Слабейшых вучняў таксама неабходна прывучаць працаваць самастойна. Для іх можна падрыхтаваць модуль па канкрэтнай вузкай тэме. Прэзентацыя ж матэрыялу ўсё роўна будзе агульная для ўсяго класа. Добра, калі вучні будуць працаваць пад ціхую інструментальную музыку. Настаўніку адведзена роля назіральніка і памочніка” [Тарарака; 36].

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гервяцкай СШ Астравецкага раёна Яніна Віктарпаўна Мацвеева прапануе ўрок-залік па тэхналогіі адаптыўнай школы “Развітанне з марфалогіяй”. Мэтамі дадзенага ўрока з’яўлялася: праверыць ступень засваення ведаў па тэме; стварыць умовы для самарэалізацыі і самаўдасканалення кожнай асобы і для работы ў групах; развіваць здольнасці асобы, фарміраваць уменні і навыкі працаваць у розных сітуацыях; развіваць маўленне, мысленне вучняў; выхоўваць пачуццё адказнасці і самаацэнкі, узаемаацэнкі. Клас падзелены на чатыры групы паводле ўзроўню паспяховасці. На ўроку працуе экспертная група (вучні старэйшых класаў). Калі заданне выконваецца групамі, праверку праводзіць суседняя група, якая выстаўляе адзнаку і перадае картку ў экспертную групу. Старшыня экспертнай групы ставіць агульную адзнаку ў рабочую карту ўрока. Калі заданні індывідуальныя, праверка адбываецца непасрэдна ў групе. Пасля падлічваецца колькасць балаў і выстаўляюцца адзнакі.


Асаблівасці і праблемы вывучэння дзеепрыслоўя ў VІІ класе агульнаадукацыйнай школы


Дзеепрыслоўе – апошняя дзеяслоўная форма ў школьнай праграме, таму патрабуецца падагульніць веды вучняў па раздзеле “Дзеяслоў”. Адначасова вывучэнне дзеепрыслоўя рыхтуе да наступнай тэмы “Прыслоўе”. Падчас вывучэння дзеепрыслоўя фарміруюцца пэўныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі: правапіс не з дзеепрыслоўем, выдзяленне коскамі адзіночнага дзеепрыслоўя і дзеепрыслоўнага звароту Вучні авалодваюць уменнямі распазнаваць дзеепрыслоўі, правільна ўтвараць і ужываць іх у сваёй мове, умець карыстацца сінанімічнымі варыянтамі (дзеепрыслоўі – дзеепрыметнікі, аднародныя выказнікі, даданыя часткі складаных сказаў. Пашыраюцца і веды па сінтаксісе: паглыбляюцца звесткі пра акалічнасць, вучні знаёмяцца з дзеепрыслоўным зваротам – развітай акалічнасцю, якая адасабляецца на пісьме.

Метадысты лічаць, што абавязковай умовай паспяховага навучання мове з’яўляецца такая арганізацыя школьнага вывучэння граматыкі, пры якой вучні не толькі разумеюць і засвойваюць лінгвістычную сутнасць асобных фактаў і з’яў граматычнага ладу, але і атрымліваюць уяўленне пра іх функцыянальныя асаблівасці, семантыка-стылістычную ролю ў мове [4; 70].

Адной з праблем, з якой часта сустракаюцца настаўнікі пры выучэнні дзеепрыслоўяў з’яўляецца тое, што вучні часта змешваюць дзеепрыслоўі з асабовымі формамі дзеяслова і дзеепрыметнікамі, таму варта ўвесь час параўноўваць дзеяслоў і яго формы, акцэнтуючы ўвагу на іх значэннях, марфалагічных прыметах, сінтаксічнай ролі. Выкарыстанне разнастайных відаў работ (пераканструяванне, замена дзеепрыслоўеў іншымі моўнымі сродкамі і выяўленне сэнсавых, граматычных і стылістычных адрозненняў) дапаможа пераканаць вучняў, што ўжыванне дзеепрыслоўяў робіць мову больш дакладнай, дынамічнай, (выдзяляе асноўнае дзеянне ў шэрагу некалькіх, выяўляе сэнсавыя адносіны паміж дзеяннямі) і выразнай (здымае аднастайнасць у пераліку асобных дзеянняў адной і той жа асобы ці прадмета, дапаўняе асноўнае дзеянне).

Адначасова з засваеннем вучнямі мовазнаўчага матэрыялу на працягу вывучэння раздзела ідзе падрыхтоўка да напісання выбарачнага пераказу, што прадугледжана праграмай. Работу на ўроках варта арганізоўваць так, каб сістэматычна, паступова з вывучэннем лінгвістычнага матэрыялу выпрацоўваць навыкі, неабходныя для выканання пісьмовай работы (выбарачны пераказ тэксту): вучыць вызначаць тэму і падтэмы ў тэксце, акрэсліваць межы тэмы і адбіраць неабходны матэрыял, умець звязваць сэнсавыя часткі выбарачнага пераказу паміж сабою, карыстацца рознымі сродкамі сувязі сказаў у тэксце.

Знаёмства з дзеепрыслоўем мэтазгодна пачаць з назірання: параўноўваюцца сказы ў тэксце, вызначаецца, якія з выдзеленых слоў абазначаюць аднародныя дзеянні, а якія – неаднародныя, адно – асноўнае, а другое – дадатковае. Варта звярнуць увагу і на стылістычную ролю дзеепрыслоўяў.

Самастойная праца з матэрыялам для азнаямлення і калектыўны адказ на пытанні даюць магчымасць вучням падагульніць першапачатковыя звесткі пра дзеепрыслоўе.

Ужо на першым уроку неабходна цвёрда засвоіць, што абодва дзеянні – асноўнае і дадатковае – абавязкова выконвае адна і тая ж асоба ці прадмет.

З паняццем звароту (дзеепрыметнага) вучні ўжо знаёмыя. Але дзеепрыслоўны зварот, у параўнанні з дзеепрыметным мае свае асаблівасці: больш разнастайны па значэнні: адказвае на розныя пытанні, яго сувязь з дзеясловам-выказнікам фармальна не выражана.

Выкладанне марфалогіі на сінтаксічнай аснове як вядучы прынцып вывучэння граматыкі ў школе (В.Протчанка, Г.Лідман-Арлова, В.Азерская, А.Дуднікаў) патрабуе ўліку і ўзаемаўвязвання наступных фактараў:

Сістэматычнаму вывучэнню марфалогіі папярэднічае ўступны сінтаксічны курс, які фарміруе агульнае ўяўленне пра сінтаксіс як сістэму, яго асноўныя катэгорыі;

У працэсе сістэматычнага вывучэння марфалогіі ва ўсіх магчымых выпадках для характарыстыкі марфалагічных катэгорый павінен выкарыстоўвацца сінтаксічна і стылістычна арганізаваны матэрыял пераважна ў выглядзе звязнага тэксту;

Асобныя марфалагічныя формы вучні павінны выяўляць, тлумачыць на аснове прыроджанага валодання канструкцыямі роднай мовы, з пастаяннай апорай на адчуванне роднай мовы;

Вывучаныя марфалагічныя катэгорыі практычна ўключаюцца ў мову вучняў у працэсе выканання заданняў, якія патрабуюць разнастайных трансфармацый пэўных узораў, мадэліравання або самастойнага канструявання сказаў, звязных тэкстаў.

Актывізацыі пазнавальнай і маўленчай дзейнасцівучняў на ўроках марфалогіі садзейнічаюць праблемныя пытанні. Праблемныя пытанні, заданні павінны спрыяць фарміраванню наступных уменняў і навыкаў:

Параўноўваць, супастаўляць падобныя прыметы і на іх аснове выяўляць тое, што адрознівае адну з’яву ад другой, суадносіць агульнае і прыватнае.

Выбраць з наяўнай інфармацыі тую, якая патрабуецца для рашэння прапанаванай граматычнай задачы.

Знаходзіць шляхі і даказваць правільнасць, або памылковасць таго ці іншага сцвярджэння. Напрыклад: словы важаты, гальштук – назоўнікі. Што трэба зрабіць, каб гэтыя словы сталі дзейнікамі? На гэтае пытанне можна адказаць так: а) пабудаваць з імі сказы; б) ужыць гэтыя словы з іншымі словамі; в) падабраць да іх выказнікі; д) уключыць іх у граматычную аснову сказа.. Які з гэтых адказаў больш дакладны? Чаму не падыходзяць іншыя адказы?

Падбіраць на аснове назіранняў аргументы для той ці іншай думкі, каменціраваць свае аргументы, разважаць. Напрыклад: ці можна абысціся ў мове без прыназоўнікаў? (Яны ж не абазначаюць прадмет,прымету, дзеянне);

Абагульняць, дыферэнцыраваць моўныя факты і з’явы.

Уключаць вывучаны матэрыял у звязныя выказванні, паказваць, дзе трэба (або не трэба) яго выкарыстоўваць, папярэджваць моўныя памылкі вучняў.


1.3. Структура навучальнага тэксту падручніка “Беларуская мова для 7-га класа з рускай мовай навучання” Малажай Г.М.


Разглядаемы падручнік цалкам адпавядае патрабаванням праграмы па беларускай мове. У падручніку прадстаўлены наступныя раздзелы лінгвістыкі: мова, маўленне, тэкст (на базе паўтарэння вывучанага ў 4-5 класах), а таксама прадстаўлены раздзел марфалогіі – вывучаюцца такія часціны мовы як дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.

Тэоря маўленчай дзейнасці раскрываецца праз паняцці аб мове як адным з паказчыкаў культуры чалавека, захаванне літаратурных нормаў. Раскрываюцца ў падручніку паняцці функцыянальных стыляў маўлення, моўных сродкаў, этікі маўлення.

Асноўны матэрыял па гэтых пытаннях падаецца як матэрыял для азнаямлення, некаторыя найбольш важныя пытанні прапануецца завучыць. Для замацавання патрабуюцца рознаўзроўневыя заданні, практыкаванні, падаюцца прыклады транскрыбіравання тэкстаў.

У падручніку задзейнічаны наступныя прыёмы падачы лінгвістычнай інфармацыі:

- аналіз моўных фактаў;

- параўнанне моўных адзінак (напрыклад, утварэнне прыметнікаў і дзеепрыметнікаў);

- параўнанні з рускай мовай;

- прыклады моўнага разбора (дзеяслова, дзеепрыметніка);

- падаюцца ў вялікай колькасці схемы і табліцы, выкарыстоўваецца іх аналіз;

- выкарыстоўваецца аналіз малюнкаў і ілюстрацый, якія ў дастатковай колькасці ўтрымлівае падручнік;

- новы матэрыял падручніка і тэарэтычныя пытанні вучням прапаноўваецца або прачытаць і прааналізаваць, або завучыць на памяць. Кожны з гэтых матэрыялаў замацаваны практыкаваннямі;

- матэрыял у падручніку размяжоўваецца па ступені значнасці (найбольш важны адзначаны для абавязковага завучвання на памяць), таксама важная інфармацыя выдзеленая іншым колерам, з гэтай жа мэтай выкарыстоўваюцца такія сродкі як падкрэсліванне, задзейнічаны розныя шрыфты;

У падручніку прадстаўлены і прапанаваны наступныя спосабы вучэбнай дзейнасці:

- узор маўленчага разбору (гэта марфалагічны разбор дзеяслова, дзеепрыметніка, дзеепрыслоўя)

- у якасці эталону адказа на прапанаваныя пытанні выступаюць правілы і ўзоры да выканання практыкаванняў;

- алгарытм прымянення правіла часта выступае ў якасці разнастайных схем і табліц, а таксама даведак да практыкаванняў;

- для развіцця маўлення вучням прапануецца выразнае чытанне вершаў і тэкстаў, адказы на пытанні па ім, падрыхтоўка невялікіх паведамленняў.

- прапедэўтычныя практыкаванні (шырока выкарыстаны практыкаванні на паўтарэнне, узнаўленне ўжо знаёмага матэрыялу);

- сістэма практыкаванняў. Так, у дадзеным падручніку шырока выкарыстоўваюцца пробныя практыкаванні. Трэніровачныя практыкаванні заўсёды маюць узор выканання, пэўны алгарытм. Праверачныя практыкаванні суправаджаюцца вялікай колькасцю удакладняючых пытанняў.

Падручнік пабудаваны такім чынам, што у пачатку навучальнага года паўтараюцца асноўныя звесткі пра мову, маўленне, тэкст (гэты матэрыял ужо вывучаўся ў 5-6 класах). Таксама ў падручніку прадугледжваецца спадарожнае паўтарэнне – напрыклад, узнаўляюцца ўжо набытыя раней веды пра дзеяслоў.

Пытанні па сістэматызацыі ведаў маюць за мэту зрабіць вывад, падагульніць узноўленую інфармацыю.

У практыкаваннях, якія прапанаваны да раздзела сістэматызацыі вывучанага за год прапануецца комплекс пытанняў да практыкаванняў, якія смяшчаюць веды і з галіны фанетыкі, і з галіны марфалогіі.

У падручніку падаюцца звесткі пра мову, якія пададзены ў раздзеле “Валоданне нацыянальнай літаратурнай мовай – адзін з паказчыкаў культуры чалавека”. Матэрыял тут падаецца як матэрыял для азнаямлення.

Падабраны ў падручніку і матэрыял такога плану, што ён акрамя вучэбнай выконвае яшчэ і выхаваўчую ролю (практыкаванні насычаны пыказкамі і прымаўкамі, утрымліваюцца вершы і выказванні беларускіх пісьменнікаў).

У раздзеле падручніка “Функцыянальныя стылі маўлення” прадстаўлены тэксты (узоры) мастацка-публіцыстычнага і навучальнага стылю.

Змест падручніка мае культурна-гістарычную накіраванасць. Тут змешчаны звесткі і тэксты з накіраванасцю на этыку маўлення і асноўныя этычныя нормы.

Падручнік адпавядае прынцыпу нагляднасці: у ім прыведзены шматлікія схемы, табліцы, малюнкі, нават рознакаляровыя фотаздымкі.

Мае падручнік і ўмоўныя абазначэнні: вызначаецца матэрыял для завучвання, азнаямлення і г.д.

На фарзацах падручніка змешчаны звесткі аб асноўных стылях маўлення, нормах літаратурнай мовы, прыведзены прыклады.

Акрамя названага, у падручніку змешчаны тлумачальны слоўнік, беларуска-рускі і руска-беларускі слоўнікі, якія неабходныя вучням для працы.


1.4 Псіхолага-педагагічная характарыстыка 7 класа


Базай даследавання з’яўляўся 7 клас Рэчыцкай школы. Усяго ў класе вучацца 10 дзяцей. З іх 4 хлопчыка і 6 дзяўчынак. Большасць дзяцей 1996 года нараджэння. Вучацца разам 7 год.

3 дзяцей з класа выхоўваюцца ў шматддзетных сем’ях. У цэлым, дзеці выхоўваюцца ў станоўчых сем’ях, дзе бацькі ўдзяляюць ім належную ўвагу. Дзяцей, схільных да правапарушэнняў у дадзеным класе няма.

У класе 2 вучня паспяваюць на 8-9 балаў, 5 вучняў маюць дамінуючыя адзнакі 5-7. Тры вучні з дадзенага класа паспяваюць на 3-5 балаў.

У класе ёсць адараваныя дзеці. Так, Сёміна Марыя добра спявае, піша вершы; Шкель Зміцер наведвае мастацкую школу, прымае ўдзел у выставах.

Дзеці ў класе дастаткова спартыўныя: чацвёра з іх удзельнічаюць у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, многія займаюцца футболам, баскетболам.

Большая частка вучняў класа дастаткова - актыўныя дзеці: прымаюць удзел ва ўсіх школьных мерапрыемствах.

На уроках вучні таксама дастаткова актыўныя, добра ўспрымаюць матэрыял. У цэлым клас дружны, з добрым патэнцыялам. Вучні здольныя прадуктыўна працаваць разам, добра ўспрымаюцца формы калектыўнай і групавой работы. Вучні класа зацікаўленыя ў поспеху, паспяхова пераадольваюць цяжкасці. Пры вырашэнні калектыўных задач хутка перэарыентуюцца, знаходзяць кампрамісы. У цэлым, адносіны паміж вучнямі класа добразычлівыя.

Далека не заўсёды, аднак, праяўляюцца крытычныя адносіны да сваіх недахопаў, большасць вучняў, тым не менш здольныя аб’ектыўна ацаніць сваю работу. Дзеці здольныя ацэньваць дзейнасць сваіх таварышаў.

Вучэбная матывацыя вучняў класа носіць разнастайны характар. На ўроках пажаданым з’яўляецца развіццё інтарэсу дзяцей да прадметаў, станоўчая стымуляцыя іх самастойнай работы дома.


ГЛАВА ІІ. Даследаванне па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе.


2.1 Падрыхтоўка і апісанне правядзення даследавання па выяўленню найбольш прадуктыўнага метаду вывучэння (на прыкладзе тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7 класе)


Зыходзячы з прыведзенай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі класа, а таксама інтэлектуальных здольнасцей вучняў, узроўню падрыхтаванасці прадставілася магчымым раздзяліць клас на 2 групы, дзеці ў якіх прыкладна аднолькавыя па указаным параметрам.

Вучні класа, такім чынам, працавалі, падзяліўшыся на дзве групы: па 5 чалавек у кожнай.

У межах адной тэмы першая група вучняў будзе працаваць над яе вывучэннем па блочна-модульнай тэхналогіі (прапанавана Р.І.Тарарака), а другая група вучняў – па методыцы індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р. Цясевіч).

Урок у 7 класе прысвечаны тэме: “Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў незакончанага трывання”.

Мэты ўрока наступныя:

азнаямленне з правіламі ўтварэння, правапісу і ўжывання дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;

развіваць уменні і навыкі ўтвараць дзеепрыслоўі незакончанага трывання;

развіваць арганізацыйныя ўменні і навыкі: працы ў групе, самакантролю, узаемакантролю;

праз арганізацыю працы на ўроку (метады, формы педагагічнага ўзаемадзеяння) стварыць умовы для развіцця наступных якасцей: узаемадапамогі, талерантнасці, павагі адзін да аднаго.

Першая група вучняў (працавалі па блочна-модульнай тэхналогіі) атрымалі ў асноўнай частцы ўрока, прысвечанай вывучэнню новага матэрыялу парады: як працаваць з модулем: “Увесь матэрыял модуля разбіты на вучэбныя элементы, кожны з якіх мае сваю назву. Пасля назвы ідзе тлумачэнне новага матэрыялу праз узоры, прыклады, схемы. Ніжэй змешчаны практычныя заданні”. Змест модуля:


Утварэнне і правапіс дзеепрыслоўяў незакончанага трывання

Мэты: ведаць утваральную аснову і ўтваральныя сродкі дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;

Умець утвараць такія дзеепрыслоўі;


УЗОР:

працаваць (што рабіць?) – працуюць (што робяць?) – працуючы (што робячы?)

класці - кладуць – кладучы;

сядзець – сядзяць – седзячы;

вучыцца – вучацца – вучачыся.

ВЫВАД: Утваральная аснова дзеепрыслоўяў незакончанага трывання – гэта аснова дзеясловаў цяперашняга часу. Утваральныя сродкі – суфіксы –ачы; -ячы; -учы; -ючы.

ЗАДАННЕ: утварыце самастойна дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад дзеясловаў: глядзець, ляжаць, казаць



Вусна прааналізуйце прапанаваныя прыклады.

Звярніце ўвагу на суфіксы зваротнасці ў дзеясловах пад №4. Не губляйце гэты суфікс і пры ўтварэнні дзеепрыслоўя.


Для другой групы настаўнікам былі сфармуляваны наступныя мэты:

Што ведаць: правілы ўтварэння, правапісу і ўжывання дзеепрыслоўяў незакончанага трывання;

Што ўмець: утвараць дзеепрыслоўі незакончанага трывання.

Для вывучэння тэарэтычных звестак пра спосабы ўтварэння, правапіс і ўжыванне дзеепрыслоўяў незакончанага тыпу. Група самастойна працуе над расшыфроўкай апорнага канспекту (табліцы). Далей вучні чытаюць адпаведнае правіла па падручніку, параўноўваюць правіла з апорным канспектам. Для вывучэння правіла другой групе вучняў прапануецца такі алгарытм:


АЛГАРЫТМ

Каб утварыць дзеепрыслоўі незакончанага трывання:

Стаўлю дзеяслоў у форму трэцяй асобы множнага ліку:

Ісці – ідуць; бегаць – бегаюць.

Методыка вывучэння марфалогііВызначаю спражэнне дзеяслова:

Методыка вывучэння марфалогіі

- уць (юць) - аць (яць)

1 спражэнне 2 спражэнне

3. Утвараю дзеяслоў незакончанага трывання:

Ідучы; бегаючы



Для замацавання новага матэрыялу абедзвюм групам вучняў прапануецца праца з тэкстам. Заданне: самастойная праца з тэкстам. Знайдзіце і выпішыце дзеепрыслоўі незакончанага трывання. Працаваць трэба, абапіраючыся на алгарытмы і схемы, прапанаваныя раней.

Тэкст:

Крочу па зялёным мяккім моху. Які цудоўны дыван разаслала тут прырода! Бярозы расступаюцца, быццам хочуць камусьці даць месца. На невялікай палянцы стаіць магутны дуб. Ва ўсёй яго постаці столькі важнасці, гонару, што бярозы стаяць наводдаль, нібы баючыся падысці да яго блізка.

Раптам у лесе штосьці загуло. Вершаліна дуба злёгку варухнулася, потым яшчэ і яшчэ. Там, уверсе, налятаў вецер. І дуб, першы прыняўшы яго на сябе, як бы папярэджваў сваіх суседак-бярозак: будзьце напагатове.

Далей вучням двух груп быў прапанаваны тэкст і заданне да яго: перабудаваць прапанаваны тэкст такім чынам, каб замест інфінітываў у дужках ужыць у ім дзеепрыслоўі незакончана трывання.

Тэкст:

Выпаў пушысты снег. Дзяцей адразу пацягнула катацца на санках. (Радавацца) зіме, яны спускаліся з горкі. Нечакана другія санкі наляцелі на першыя. (Ляжаць) на снезе, дзеці расплакаліся. Падышла большая дзяўчынка і супакоіла іх. (Весці) малога за руку, яна дапамагла зацягнуць санкі наверх.

У якасці дамашняга задання вучням прапануецца выканаць заданні па вывучанай тэме. Акрэсленыя заданні змешчаны ў ДАДАТКУ 2.


2.2 Апісанне вынікаў даследавання


Дзеля таго, каб высветліць, які з метадаў, прапанаваных для вывучэння тэмы “Дзеепрыслоўе” ў 7-м класе аказаўся больш эфектыўным, варта прапанаваць вучням абедзвюх груп тэст (гл. ДАДАТАК 1).

Вынікі праведзенага ў класе тэста лічым мэтазгодным прадставіць у выглядзе табліцы:


Прозвішча вучня № групы Колькасць памылак у тэсце Адзнака
Архіповіч Раман 1 2 8
Вялічка Павел 1 2 8
Майбародава Вольга 2 3 7
Сушчая Вераніка 1 1 9
Радоўская Дзіяна 2 4 5
Заяц Надзея 2 4 6
Мальцава Кацярына 1 0 10
Чэквіна Паліна 2 3 7
Скідзель Нікіта 1 2 8
Пешчур Ігар 2 4 6

Падагульняючы колькасны аналіз праведзенага тэсту, можна сказаць, што вучні першай групы маюць сярэдні бал па тэсце 8,6 балаў, у той жа час вучні 2 групы маюць сярэдні паказчык толькі 6,2 бала.

Такім чынам, улічваючы, што групы фарміраваліся прыкладна аднолькавыя па ўзроўня падрыхтаванасці вучняў, іх здольнасцях, можна сцвярджаць пра тое, што з двух прапанаваных для вывучэння тэмы метадаў (блочна-модульная тэхналогія (прапанавана Р.І.Тарарака), методыка індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч) найбольш эфектыўным для засваення вучнямі матэрыялу можна лічыць першы метад.

Акрамя таго, у гутарцы з вучнямі было выяўлена, што дзеці з першай групы былі больш задаволеныя ўрокам. Яны паведамілі, што заданні ў блоках, хоць і былі нязвыклымі і незнаёмымі, але яны вельмі зразумелыя, ясныя, простыя.

У той жа час вучні з другой групы сказалі, што прапанаваныя на ўроку заданні для вывучэння новага матэрыялу выклікалі цяжкасці, таму што, у большасці сваёй заснаваныя на самастойнай працы вучняў і патрабуюць удумлівай развагі.

Для якаснай апрацоўкі атрыманых у выніку правядзення тэста вынікаў варта пабудаваць наступную дыяграму, якая наглядна дэманструе розніцу ў засваенні ведаў вучнямі дзвух груп:


Методыка вывучэння марфалогіі


Дзе вос Х – нумар задання тэста па парадку; вось У – колькасць вучняў групы, якія далі правільны адказ на заданне тэста.

Дадзеная табліца дэманструе розніцу ў выніках праведзенага тэста для дзвюх груп па кожнаму з заданняў тэста. З прыведзенай табліцы бачна, што значных разыходжаннях па першых пяці пытаннях у групах не назіраецца. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што абедзве групы амаль аднолькава засвоілі пытанні, якія датычуцца азначэння паняццяў “дзеепрыслоўе”, “дзеепрыслоўны зварот”, умення вызначаць дзеепрыслоўе ў тэксце і адрозніваць яго ад іншых часцін мовы.

Аднак, значныя разыходжанні назіраюцца ў 6 і 7 пытаннях. Гэтыя пытанні звязаныя з вызначэннем уласцівасцяў дзеепрыслоўя, а таксама ўменнем правільна расставіць знакі прыпынку пры адзіночных дзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах.

Значная розніца назіраецца таксама ў адказах на 8 заданне тэсту: адказаць, якое дзеянне абазначаюць дзеепрыслоўі незакончанага трывання.


ЗАКЛЮЧЭННЕ


Прааналізаваўшы адпаведную літаратуру па тэме даследавання, правёўшы эксперымент, мэтай якога было выявіць найбольш эфектыўны метад для вывучэння дзеепрыслоўя ў 7 класе, можна зрабіць наступныя высновы:

Вывучэнне марфалогіі ў школе мае адукацыйныя (садзейнічаць выпрацоўцы у вучняў ведаў пра марфалогію беларускай мовы як дакладна арганізаваную сістэму, у якую ўваходзяць вядомыя марфалагічныя класы слоў і іх формы, што функцыянуюць у структуры словазлучэнняў і сказаў; пазнаёміць вучняў з саставм часцін мовы, іх падзелам на самастойныя і службовыя, іх граматычнымі прыметамі; сфарміраваць уяўленне пра тэкстаўтваральную ролю часцін мовы), практычныя мэты (дапамагчы школьнікам засвоіць формы словазмянення, характэрныя пэўным часцінам мовы, і навучыць правільна ўжываць гэтыя формы пры пабудове словазлучэнняў і сказаў; удасканальваць граматычны лад мовы, культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў; спрыяць засваенню пэўных частак па словаўтварэнні пэўных часцін мовы; выпрацоўваць неабходныя арфаграфічныя і пунктуацыйныя навыкі, якія абапіраюцца на разуменне марфалагічнай тэорыі), развіццёвыя мэты (звязаны перш за ўсё з удасканаленнем лінгвістычнага мыслення, граматычнага ладу, маўлення школьнікаў).

Адной з праблем, з якой часта сустракаюцца настаўнікі пры выучэнні дзеепрыслоўяў з’яўляецца тое, што вучні часта змешваюць дзеепрыслоўі з асабовымі формамі дзеяслова і дзеепрыметнікамі, таму варта ўвесь час параўноўваць дзеяслоў і яго формы, акцэнтуючы ўвагу на іх значэннях, марфалагічных прыметах, сінтаксічнай ролі.

Даследаванне проводзілася на базе 7 класа Рэчыцкай школы. Зыходзячы з прыведзенай псіхолага-педагагічнай характарыстыкі класа, а таксама інтэлектуальных здольнасцей вучняў, узроўню падрыхтаванасці прадставілася магчымым раздзяліць клас на 2 групы, дзеці ў якіх прыкладна аднолькавыя па указаным параметрам. Вучні класа, такім чынам, працавалі, падзяліўшыся на дзве групы: па 5 чалавек у кожнай.

У межах адной тэмы першая група вучняў будзе працаваць над яе вывучэннем па блочна-модульнай тэхналогіі (прапанавана Р.І.Тарарака), а другая група вучняў – па методыцы індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч).

Можна сцвярджаць пра тое, што з двух прапанаваных для вывучэння тэмы метадаў (блочна-модульная тэхналогія (прапанавана Р.І.Тарарака), методыка індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу (урок прапанаваны А.Р.Цясевіч) найбольш эфектыўным для засваення вучнямі матэрыялу можна лічыць першы метад.

Таксама варта адзначыць, што абедзьве групы амаль аднолькава засвоілі пытанні, якія датычуцца азначэння паняццяў “дзеепрыслоўе”, “дзеепрыслоўны зварот”, умення вызначаць дзеепрыслоўе ў тэксце і адрозніваць яго ад іншых часцін мовы. Аднак, значныя разыходжанні назіраюцца ў 6 і 7 пытаннях. Гэтыя пытанні звязаныя з вызначэннем уласцівасцяў дзеепрыслоўя, а таксама ўменнем правільна расставіць знакі прыпынку пры адзіночных дзеепрыслоўях і дзеепрыслоўных зваротах.


СПІС ЛІТАРАТУРЫ:


Бушыла Н.В. Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот (урок-практыкум VІІ клас)// Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №9, - С.48.

Валочка Г.М. Вывучэнне дзеепрыслоўяў у VІІ класе //Беларуская мова і літаратура, - 1998, - №3.

Варановіч З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы: Вучэб. Дапам для філал. фак. ун-таў. – Мн.: Універсітэцкае, - 1985. – 151 с.

Васюковіч Л. Структура навучальнага тэксту школьнага падручніка па беларускай мове// Роднае слова, - 2007, - №1, - С.46-47.

Васюковіч Л.С., Яленскі М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы ў сярэдняй школе: Практыкум: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: Універсітэцкае, 1999. – 176 с.

Гардзей Н. Аб некаторых праблемах параўнальнага даследавання марфалогіі беларускай і рускай моў //Беларуская лінгвістыка. Вып. 35, - Мн.: 1989.

Гулякевіч А.І. Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў з рускай мовы на беларускую //Беларуская мова і літаратура, - 2008, - №2.

Елисеева Л.В. Особенности изучения морфологии русского языка в белорусской школе. – Мн., - Нар. асвета, - 1980, - 96 с.

Кечык С. Дзеепрыслоўе ў адносінах да дзеючай асобы ў сказе//Нар. асвета. – 1976. - №2. – С. 43 - 48

Кулеш Г. Націск дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў// Роднае слова, - 2003, - №10.

Курсавыя працы па беларускай мове: Вучэбны дапаможнік для філал. факультэтаў пед ін-таў/ Л.А.Акаловіч, Э.Д.Блінава, Н.В.Гаўрош і інш.- Мн.: Выш.шк., 1990. – 159 с.

Лаўрэль Я.М. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове для 7 класа% Дапам для настаўніка. – Мн., Нар.асвета, 1981. – 104 с.

Лепешаў І. “Крупені ўволю я паеўшы...”: ужыванне дзеепрыслоўяў //Роднае слова, - 2002, - №5.

Мацеева Я. Развітанне з марфалогіяй урок-залік па тэхналогіі адаптыўнай школы VІІ клас //Роднае слова, - 2003, - №3.

Навумчык М. Абагульняльныя ўрокі па марфалогіі ў форме тэстаў// Роднае слова, - 2001, - №7, - с.75.

Саматыя І.Функцыянальная накіраванасць навучання марфалогіі//Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1991, - №4, - С.25

Саўко У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі: Дапаможнік для настаўнікаў. – Мн, - Беллітфонд, - 2000, - 129 с.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія. Мн.: Вышэйшая школа, - 1980, - 238 с.

Тарарака Р.І. Дзеепрыслоўе як дзеяслоўная форма //Беларуская мова і літаратура, - 2006, №12.

Цясевіч А.Р. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання: іх утварэнне, правапіс і ўжыванне //Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №3, - с. 24-26.

Шкарадзёнак Т.П. Правапіс суфіксаў дзеепрыслоўяў (тэхналогія праблемнага навучання) // Беларуская мова і літаратура, - 2007, - №9

Шуба П.П. Лекцыі па беларускай марфалогіі. – Мн.: Выдавецтва БДУ, - 1975, - 79 с.


ДАДАТАК 1


Тэст па тэме «Дзеепрыслоўе»


З пералічаных ніжэй слоў знайдзіце дзеепрыслоўе:

Прыехаць

Прыехаўшы

Знайдзіце сказ, у якім ёсць дзеепрыслоўны зварот:

З дружнаю работаю, з добрым умалотам, выспеўшы на сонцы, восень надышла.

Жыццё пражыць – не поле перайсці.

Дзеепрыслоўе – гэта

Часціна мовы, якая абазначае дзеянне і адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?

Нязменная дзеяслоўная форма, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік.

Дзеяслоўная форма, якая абазначае прымету прадмета па дзеянню і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?

Дзеепрыслоўе разам з залежнымі ад яго словамі ўтварае………………………………………………

Дзеепрыслоўе і дзеепрыслоўны зварот у сказе з’яўляюцца

акалічнасцю

азначэннем і выказнікам

акалічнасцю і выказнікам

выказнікам

Что верагодней за усё не ўласціва дзеепрыслоўю

быць зваротным ці незваротным

быць закончанага ці незакончанага трывання

быць у сказе акалічнасцю

змяняцца па родах і ліках

У якім сказе з дзеепрыслоўным зваротам правільна расстаўлены знакі прыпынку

У кожнага чалавека свае жыццёвыя сцяжынкі, сцежкі, дарогі.

Квітнее лес, дыміцца, варушачы галлём, расінак завушніцы мігаюць серабром.

Буслы толькі злёгку рамантавалі гняздо засцілаючы яго галінкамі.

Адкажыце, якое дзеянне абазначаюць дзеепрыслоўі незакончанага трывання

адначасовае з асноўным дзеяннем

дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне

Знайдзіце сказ з памылкай ва ўжыванні дзеяпрыслоўя

Вобмацкам, зусім згубіўшы сцежку, мы шукалі сцежку лесніка.

Жоўтае цьмянае святло трынцела на карцінах, дзіўна ажыўляючы цёмныя вобразы на іх.

Цешачы падлетка Мікіту, на вуліцы стала сонечна і цёпла.

Вольга маўчала, павольна заплятаючы валасы ў касу.

Ці ёсць падабенства паміж дзеепрыслоўем і дзеепрыметнікам, дакажы свой выбар

ёсць

няма


ДАДАТАК 2


Заданні па тэме «Дзеепрыслоўе»


Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі:

Вавёркі спрытна зарываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у свае гнёзды.

Сіратлівы бусел, задумаўшыся, стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, павярнуўшы дзюбу на поўдзень.

Недзе недалёка ў праліве крэкча, асядаючы, тоўсты летні лёд.

Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыслоўі адной лініяй, а дзеепрыслоўныя звароты – дзвюма:

Андрэй не слухаў, не азіраючыся, ішоў далей.

Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч, не спяшаючыся, прыступіў да збору.

Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы, змешчаныя у дужках, дзеепрыслоўямі:

Як маладзее заўсёды сейбіт, (кідаць) ў новую раллю зерне свае надзеі.

Наперад песня рвецца, (страчаць) вясну, аж сонейка смяецца, (прачнуцца) ад сну.

(Пагойдвацца), спеюць жытнёвыя каласы.

Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі, вызначце іх марфалагічныя прыметы:

Шафёр скінуў газ, і аўтобус ціхенька, дзе часам падскокваючы на ямках і бразгаючы жалезным нутром, пакаціўся ў лагчыну і раптам затрубіў, сцішаючы ход: сярод шашы стаялі спутаныя коні, адзін на аднаго паклаўшы шыі. (В.Адамчык)

Зрабіце марфемны разбор дзеепрыслоўяў:

спяшаючыся;

запаўняючы;

зайшоўшы;

б’ючы;

Запішыце сказы, паставіўшы знакі прыпынку:

Яна [ Маруся ] адхінулася ад малога устала паспешліва выціраючы слёзы і пайшла да дзвярэй не разумеючы чаго хоча ад яе старая. (М. Стральцоў)

А потым бег падскокваючы па мёрзлым полі самалёт. Падняўся. Хіліўся на адзін бок робячы круг над мястэчкам. (М.Стральцоў)

Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі , вызначце іх марфалагічныя асаблівасці і сінтаксічную ролю:

На шыбе марознай узорам застыў, раскінуўшы крылы, аснежаны голуб.

Рассыпаючы фіялетавыя іскры, прайшоў заліты святлом трамвай.

Складзіце сказы па дадзеным схемам, дзеепрыслоўны зварот падкрэсліце як член сказа:


Методыка вывучэння марфалогііМетодыка вывучэння марфалогіі , | |.


Методыка вывучэння марфалогііМетодыка вывучэння марфалогіі ………., | | , .


Методыка вывучэння марфалогіі ………., | | .

Дапоўніце сказы дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі:

У сінім небе, …, заліваліся жаваранкі.

Касыя праменні сонца пранікалі ў лес, … .

Лёгкі ветрык прабягаў над возерам, … .

Растлумачце значэнне фразеалагізмаў, падбярыце сінанімічныя ім выразы. Складзіце з імі сказы.

задраўшы нос;

прапусціўшы міма вушэй;

вылупіўшы вочы;

Рефетека ру refoteka@gmail.com