Рефетека.ру / История

Реферат: Дзяржаўны і саслоўны лад Вялікага княства Літоўскага

Дзяржаўны і саслоўны лад ВКЛ


У XIV – першай палове XVI ст. завяршылася фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Як выглядала сацыяльная структура феадальнага грамадства? Якую ролю ў палітычным, эканамічным жыцці Вялікага княства Літоўскага выконвалі розныя групы насельніцтва?

На Беларусі ў XIV–XVI стст. зямля, галоўны сродак вытворчасці ў феадальную эпоху, належала дзяржаве, феадалам і царкоўным арганізацыям. Невялікай яе часткай валодалі гарады і гараджане. Уласнікі зямлі склалі пануючы клас феадальных уладальнікаў. Ён быў невялікім колькасна і складаў каля 10% насельніцтва. Асноўная частка грамадства была прадстаўлена прадукцыйным класам – ся-лянствам, якое карысталася зямлёй і стварала феадальную рэнту. Класы не былі аднародныя па сваім складзе. Яны падзяляліся на групы паводле маёмаснага і прававога становішча.

У дадзенай главе мы спынімся на катэгорыях феадалаў, якія адыгрывалі вырашальную ролю ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Пра розныя пласты сялянскага насельніцтва гаворка пой-дзе далей.

На чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі (гаспадар), які з'яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржа-ве, а. таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). Усе феадалы дзяліліся з вялікім князем часткай феадальнай рэнты. 3 гаспадарскага дамена ўвесь прыбытак збіраўся на карыець велікакняжацкай улады і выкарыстоўваўся як на прыватныя мэты князя, так і на дзяржаўныя. Гэтыя землі атрымалі статус дзяржаўных.

Прыступкам ніжэй на іерархічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы – князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны (спадчыннага ўтрымання). Далей ішлі баяры, самая шматлікая група пануючага класа. Ад князёў яны адрозніваліся тым, што валодалі зямлёй умоўна (пры ўмове нясення вайсковай службы ў князя ці буйных магнатаў). Гэта быў прыклад часовага ўтрымання. Баярства паводле маёмаснага становішча было таксама неаднародным. Былі буйныя баяры, якія стаялі блізка да князёў, сярэднія, што складалі асноўную частку баярства. Але былі і такія, што мала адрозніваліся ад сялян і самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група мела польскую назву «шляхта». Пасля шляхтай пачалі называць феадалаў, што належалі да ваенна-служылага саслоўя. Руская назва «баярства» паступова выйшла з ужытку.

Пануючы стан класа зямельных уласнікаў, феадалаў, быў замаца-ваны законам. Характэрна, што ў Вялікім княстве Літоўскім доўгі час не было адзінага заканадаўства. Прывілеі, што давалі вялікія князі асобным землям і саслоўям, грунтаваліся на Рускай Праўдзе і мясцовых звычаях. Судзебнік 1468 г. Казіміра (1440–1447 – вялікі князь літоўскі, 1447–1492 – і кароль польскі) хоць і пашыраўся на ўсю тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, але кадыфікаваў толькі феадальнае права. Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які потым меў другую (1566) і трэцюю (1588) рэдакцыі.

Роля ў палітычным жыцці розных груп феадалаў не заставалася нязменнан. Адбывалася пэўная эвалюцыя з развіццём палітычных працэсаў, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі.

Ужо адзначалася, што ў сваім тэрытарыяльным афармленні Вялікае княства Літоўскае на сто з лішнім гадоў апярэджвала Маскоўскую дзяржаву. Але з самага пачатку гэта аб'яднанне не было такім трыва-лым, як аб'яднанне Паўночна-Усходняй Русі вакол Масквы. Заха-ванню адноснай самастойнасці ўдзелаў спрыяла і сістэма спадчыннасці, прынятая ў ВКЛ. Пасля смерці ўладальніка землі не размяркоўваліся паміж нашчадкамі, як у Расіі, дзе ўдзельная сістэма стала паную-чай. Часам тое ці іншае княства наогул не трапляла ў рукі да нашчадкаў. Вялікія князі літоўскія шырока выкарыстоўвалі сістэму намесніцтва. Нават раздача Гедымінам зямель сваім сы-нам не мела характару выдзелу ім спадчынных надзелаў, хутчэй гэта былі намесніцтвы. Пасля смерці дзяцей Гедыміна іх княствы таксама не дзяліліся паміж нашчадкамі. Часцей на прастоле за-ставаўся адзін з унукаў Гедыміна, астатнія сыходзілі «карміцца» ў іншыя месцы. Таму князі, не валодаючы поўным правам уласнасці на выдзеленыя ім землі, стараліся не ўводзіць сваіх парадкаў, кіраваліся мясцовымі звычаямі.

Характар дзяржаўнага ладу не заставаўся нязменным. Ён пасту-пова эвалюцыяніраваў пад уплывам барацьбы цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый. Цэнтральная ўлада на працягу ўсяго гэтага перыяду імкнулася рознымі спосабамі ўмацаваць дзяржаўны саюз, шчыльней звязаць усе землі вакол цэнтра. Гэтаму павінна была спрыяць і унія з Полыпчай. Але, на жаль, яна толькі ўзмацніла цэнтра-бежную тэндэнцыю.

Страта пэўнай часткі самастойнасці літоўскімі і беларускімі князямі і магнатамі выклікала моцную апазіцыю цэнтральнай уладзе.

Дзяржаўная кансалідацыя зрабіла паспяховыя крокі пры князю Вітаўце. Аднаўленне літоўскага прастола, паводле Востраўскага па-гаднення 1392 г., наблізіла яго да феадалаў княства, умацавала са-цыяльную базу цэнтральнай улады. Наступным сур'ёзным крокам Вітаўта ў напрамку цэнтралізацыі Вялікага княства Літоўскага стала ліквідацыя абласных княжанняў. Гэтым літоўскі князь значна ўма-цаваў матэрыяльную аснову сваёй улады. Зараз у яго скарбніцу паступалі ўсе прыбыткі, якія раней ішлі абласным князям: пазя-мельныя, мытныя, гандлёвыя, судовыя, царкоўныя і іншыя зборы. Матэрыяльная база спрыяла росту велікакняжацкай улады як палітычнага фактару. Каранацыя Вітаўта, якая павінна была адбыцца, з'яўлялася паказчыкам як яго асабістай, так і дзяржаўнай магутнасці Вялікага княства Літоўскага.

Аднак рост велікакняжацкай улады ў канцы XIV – пачатку XV ст. не прывёў да ўсталявання спадчыннай і неабмежаванай манархіі, як гэта здарылася ў суседняй Расіі. Там манарх быў неабмежаваным уладаром, распараджаўся жыццём і маёмасцю сваіх падданых. Вялікае княства Літоўскае, нягледзячы на поспехі ў цэнтралізацыі, дасяг-нутыя Вітаўтам, паступова набывала статус абмежаванай, канстыту-цыйнай манархіі. Чым гэта растлумачыць?

Узвышэнне велікакняжацкай улады адбылося ў Вялікім княстве Літоўскім пасля уніі з Полыпчай. Але унія не ўстанаўлівала спад-чыннага права на літоўскі велікакняжацкі прастол. Магчыма, не апошнюю ролю адыграла ў гэтым адсутнасць у Вітаўта сыноў. Але як бы там ні было, унія прадугледжвала ўзвядзенне прэтэндэнта на велікакняжацкі трон са згоды польскіх паноў і караля польскага.

Так была закладзена аснова не спадчыннай, а выбарнай велікакняжацкай улады.

У развіцці гэтага працэсу нечаканую і дастаткова сур'ёзную ролю адыграў сам факт скасавання абласных княжанняў, які быў заду-маны з мэтай цэнтралізацыі. Ён меў непрадбачаныя для Вітаўта вынікі. Страціўшы сацыяльную базу ў асобе буйных землеўладальнікаў, князёў, ён зрабіў стаўку на іншую сацыяльную сілу – баярства, шлях-ту. На працягу XV–XVI стст. ішоў працэс пашырэння саслоўных і палітычных правоў гэтай групы пануючага класа за кошт астатніх. Гарадзельскі прывілей 1413 г. забяспечваў не толькі маёмасныя і асабістыя, але і саслоўна-палітычныя правы баярства. Яно цяпер зай-мала месца князёў пры вялікім гаспадары, ва ўстановах дзяржаўнай улады і кіравання. Але баярства не было аднародным. Гарадзельскі прывілей зацвердзіў правы ўласнасці на землі толькі самым уплыво-вым прадстаўнікам гэтага саслоўя, буйнейшым зямельным уласнікам (магнатам). Сярэдняе і радавое баярства, вядомае пад назвай шляхты, заставалася спачатку пад уладай вялікага князя, які рэгуляваў з ёй адносіны, зыходзячы з ваенна-палітычных і часткова фінансавых меркаванняў. Потым яго месца 1 роля пачалі мяняцца. Шляхецкае саслоўе павялічвалася і ўзвышалася палітычна. Прывілеі 1413, 1432, 1434, 1447 гг. ураўнавалі ў правах руска-літоўскую шляхту з адпа-ведным саслоўем у Полыпчы. Адзнакай шляхецтва стала не толькі прыналежнасць да таго ці іншага герба, але і проста баярская вайсковая служба. Паступова баяры-шляхта перапляліся з верхнімі пластамі сялянства, ад якога яны адрозніваліся толькі тым, што пры любых абставінах заставаліся вольнымі людзьмі і ім была гаранта-вана асабістая і маёмасная недатыкальнасць.

Фактарам, што спрыяў узвышэнню ваенна-служылага саслоўя, сталі войны, якія Вялікае княства Літоўскае ўвесь час вяло і якіх стала асабліва шмат з канца XV ст. Да таго ж велікакняжацкая ўлада бачыла ў шляхце асноўную сілу ў барацьбе з магнатамі – буйнымі зямельнымі ўласнікамі. Выкарыстоўваючы гэта, шляхта дабілася спадчыннага права на зямлю, стала пераўтвараць яе ў вотчыны. Выпрасіла для сябе і прывілеі ў гандлю: Жыгімонт II даў ёй права бяспошліннага вывазу за мяжу лесу, збожжа, жывёлы і ўвозу імпартных тавараў.

Паступова шляхта ўзвышаецца палітычна. 3 1511 г. была ўстаноў-лена выбарнасць дэпутатаў вальнага сейма на павятовых сейміках, дзе ў асноўным засядала шляхта. Прывілей 1547 г. ураўняў у правах праваслаўную шляхту з каталіцкай. З 1563 г. шляхце давалася маг-чымасць займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Урэшце, у пер-шай палове XVI ст. шляхта была ўраўнавана ў правах з магнатамі, ёй гарантавалася палітычная, асабістая і маёмасная недатыкальнасць. У Статуце 1529 г. тэрмін «шляхта» ўжываецца ў дачыненні да ўсіх феадалаў Вялікага княства Літоўскага. Так быў завершаны працэс афармлення і кансалідацыі розных колаў пануючага класа ў адно шля-хетнае прывілеяванае саслоўе. Тым не менш унутрысаслоўнае становішча феадалаў не заставалася аднолькавым. За магнатамі захоўвалася кіруючая палітычная роля ў дзяржаве. Яны падлягалі асобнай юрысдыкцыі.

Якім чынам змена роляў розных катэгорый і груп класа феада-лаў паўплывала на развіццё дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага?

Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага – феадальная манархія, якая мела шэраг асаблівасцей у параўнанні з суседняй Маскоўскай дзяржавай. Скасаванне абласных княжанняў не супра-ваджалася пераносам іх функцый кіравання ў цэнтр, як гэта адбывалася ў Рускай дзяржаве. У руках вялікага князя не канцэнт-равалася шмат штодзённай працы, як у маскоўскага гасудара і яго думы. Таму ў Вялікім княстве Літоўскім не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваныхустаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ен узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У XIV ст. пры ім існавала велікакняжацкая дума па аналогіі з маскоўскай. Але ж, у адрозненне ад апошняй, дума ў Вялікім княстве Літоўскім не была дзяржаўнай структурай (установай). Гэта была рада пры вялікім князю, да якой ён далучаў усіх (з яго пункту погляду) карысных і патрэбных людзей. На першым этапе галоўную ролю ў думе адыгрывалі князі. 3 умацаваннем Вітаўта на прастоле пасля пагрому абласных князёў велікакняжацкая дума стала пераважна складацца з вядомых баяр, якія дапамагалі Вітаўту сесці на прастол. Паступова баярства дабівалася ўсё большых прывілей і абмяжоўвала ўладу вялікага князя.

Дума трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову – паны-раду. Назва і структура гэтай установы мелі яўны польскі ўплыў. У Гарадзельскім прывілеі 1413 г. было запісана толькі адно абмежаван-не на доступ у раду: «в совеіцаннн о государственных делах должны допускаться только католнкн на том основаннн, что разннца веры порождает разномыслне н во всем остальном, н нноверцы не держат государственных тайн». Такім чынам, для беларускага праваслаўнага баярства ўваход туды быў закрыты. У склад рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, кашталяны (камандзіры мясцовых палкоў), дзяр-жаўныя чыны: маршалкі (старшынствуючыя на пасяджэннях рады і сейма), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), гетман (каман-дуючы ўзброенымі сіламі), падскарбі (кіраўнік фінансаў), старосты і інш. Назвы дзяржаўных чыноў таксама былі польскія. У звычайны час рада складалася з вузкага кола людзей пры вялікім князю. Але асноўныя справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай рады. Такія сходы называліся сеймамі паны-рады.

Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. На яго пасяджэннях удзельнічалі ўсе сябры рады, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і пра-васлаўнага духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады. Так палітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага ўсё болып прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Прывілеі 1413, 1432 гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці і дзяржаўных павіннасцей;

Вялікія князі літоўскія, выбраныя на польскі прастол, стараліся ўлагоджваць феадалаў княства, каб мець магчымасць «сядзець адразу на двух крэслах» і трымаць абедзве дзяржавы «ў саюзе і любові». Прывілеем 1447 г. Казімір дараваў феадалам розных катэгорый усе правы і вольнасці, якімі ў Каралеўстве Польскім валодалі адпаведныя саслоўі. Дзякуючы гэтым уступкам вялікі князь страціў уладу над значнай часткай насельніцтва, якая трапіла пад уладу землеўладальнікаў. Сяляне, аддадзеныя прыватным уласнікам, вызваляліся ад дзяржаўных павіннасцей. Вялікі князь страціў крыніцу папаўнення казны і быў пастаўлены ў матэрыяльную залежнасць ад землеўладальнікаў-феадалаў, да якіх вымушаны быў звяртацца, калі зусім спустошвалася казна. Феадалы ж атрымалі магчымасць дабівацца ад князя ўсё новых правоў, вольнасцей і прывілеяў.

Прывілей 1492 г. устанавіў, што толькі рашэнні гаспадара з паны-радай маюць сілу закону, які быў абавязковым і для самога вялікага князя. Ён не меў права іх мяняць без згоды з радай. Прывілей 1506 г. пайшоў яшчэ далей: ён увёў катэгарычнае правіла – усе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. У Статуце 1529 г. гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Так развіццё канстытуцыяналізму, пачатак якому быў пакладзены ў XV ст., пры-мала ўсё больш акрэсленыя абрысы.

У дзяржаве, прасякнутай прынцыпамі федэралізму, натуральна, перавагу павінна было атрымаць мясцовае кіраванне як па ліку ўста-ноў, так і па выканаўчых функцыях. Арганізацыя мясцовага кіравання была дастаткова складанай. У краіне захоўваліся яшчэ некаторыя старажытныя княствы на чале з князямі, праўда пазбаўленымі былых сваіх прывілеяў. Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі па-веты, галоўнай асобай у якіх з'яўляўся староста. Мясцовыя войскі ўзначальвалі кашталяны. Зборам падаткаў займаліся ключнікі. Мелася мноства і іншых пасад, праз якія вялося кіраванне на месцах: сельскія старосты, намеснікі-дзяржаўцы, цівуны, соцкія, дзесяцкія, войты, старцы. Асобнае кіраванне мелі некаторыя гарады.

Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган – сеймік. Сеймікі збіраліся ў ваяводствах і паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты ў вальны сейм.

Такім чынам, у XIV–XVI стст. у Вялікім княстве Літоўскім скла-лася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі.

Прадстаўнічыя ўстановы сур'ёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы, якія мелі тэн-дэнцыю да легітымнага развіцця. Гэта вынікала з умоў, у якія было пастаўлена княства, г.зн. з поліэтнічнасці манархіі, з наяўнасці моц-най і шматлікай зямельнай арыстакратыі, выбарнасці велікакняжацкай улады і цесных палітычных зносін з канстытуцыйнай Полыпчай.

Як бачым, ход унутранага развіцця і яго вынікі ў княстве значна адрозніваліся ад сучаснай яму Маскоўскай дзяржавы. Апошняя развівалася ўсё болып у бок манархічнага абсалютызму (эпоха Івана Грознага). Выхаваныя на мясцовым патрыятызме, а не на агульна-дзяржаўным, феадалы Вялікага княства Літоўскага ў складаны час ахвяравалі не сваімі асабістымі і маёмаснымі правамі, а дзяржаўнай незалежнасцю, калі ўвайшлі ў Карону Польскую.


Спіс літаратуры


150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка – Вільня: «Наша будучыня», 2002;

Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. – Вільня: «Наша будучыня», 1999;

Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11 (16), 2003;

Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. – Мінск: «Універсітэцкае», 2000;

Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мінск: «Беларусь», 1992;

Иллюстрированная хронология истории Беларуси. – Минск: «БелЭн», 1998;

История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец – Минск: «Амалфея», 2000;

Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў – Мінск: «Беларускі кнігазбор», 1999;

К. Калиновский. Из печатного и рукописного наследия. – Минск: «Беларусь», 1988;

Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. – Martin: «Neografia», 2003;

Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. – Мінск: «Беларусь», 1994;

Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7 – «Вешальнік» // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997;

Шалькевич В.Ф. Кастусь Калиновский: Страницы биографии. – Мн.: Университетское, 1988. – 240 с.: ил.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1–6/ч. 1/. – Мінск «БелЭн», 1993–2001;

Похожие работы:

  1. Дзяржаўна-прававое становішча княства Літоўскага ў складзе ...
  2. • Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага
  3. • Судовы лад Вяликага княства Литоускага
  4. • Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага
  5. • Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
  6. • Першы вопыт кадыфікацыі права ў ВКЛ: Прывілей 1447 года і ...
  7. • Літаратура другой паловы XVI ст
  8. • Беларусоведение
  9. • Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
  10. • Беларускае мастацтва. Жывапic
  11. • Феадальныя павіннасці сялян другой паловы XVI-XVII ст ...
  12. • Матэрыалы справаводства переяду Вялікага Літойскага(ХІV-XVIII ...
  13. • Сям"я і шлюб у феадальным праве Беларусі
  14. • Рэлiгiя ўсходнiх славян. Увядзенне хрысцiянства
  15. • Концепции происхождения Великого княжества Литовского
  16. • Статут Великого княжества Литовского
  17. • Белоруская мова
  18. • Культурнае развіцце Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст
  19. • Літаратура старажытнай Русі
Рефетека ру refoteka@gmail.com