Рефетека.ру / Литература и русский язык

Сочинение: Сымон Музыка

БЕЛАРУСКІ МУЗЫКА-АРФЕЙ

(ПА ПАЭМЕ ЯКУБА КОЛАСА "СЫМОН-МУЗЫКА")
Паэма "Сымон-музыка" ў творчасці Якуба Коласа займае адметнае месца. Яна, як і многія іншыя творы беларускіх пісьменнікаў ("Курган" Я. Купалы,
"Люцыян Таполя" М. Танка, "Сады вятроў" Я. Пушчы) прысвечана тэме мастака і мастацтва. Гэта глыбокі роздум пра лёс мастака і нацыянальнага мастацтва, праўдзівасць, бессмяротнасць і непадкупнасць народнага мастацтва, пра цярністыя шляхі абуджэння самасвядомасці беларусаў. Сапраўднае мастацтва павінна быць непарыўна звязана з роднай зямлёй і народам, з усім багаццем гукаў і фарбаў навакольнага свету. Ва ўступнай песні да паэмы Я. Колас засвядчае, што яго твор
Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,

Ад казак вечароў,

Ад песень дудароў,

Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей,

Ад шораху начэй,

Ад тысячы ніцей,

З якіх аснована і выткана жыццё

І злучана быццё і небыццё, —

Збіраўся скарб, струменіўся няспынна,

Вясёлкавым ірдзеннем мне спяваў,

І выхаду шукаў

Адбітак родных з'яў

У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных.
Галоўным героем твора з'яўляецца музыка-самародак Сымон, на долю якога выпалі цяжкія жыццёвыя выпрабаванні. Ад прыроды гэта быў незвычайных здольнасцей, таленавіты хлапчук, які глыбока ўспрымаў прыроду, адчуваў яе разнастайныя з'явы і змены:
У яго быў свет цікавы,

Свае вобразы, жыццё,

І ў душы яго ўсе з'явы

Сваё мелі адбіццё.
Значны ўплыў на развіццё здольнасцей хлопчыка аказаў дзед Курыла, у якім
Сымон адчуў сябра, дарадцу, даверлівага субяседніка. Пасля смерці Курылы
Сымону засталіся дзедавы скрыпка і смык. Жыццё ж змянілася карэнным чынам: бацькі жорстка абышліся з ім за тое, што на статак напалі ваўкі і парэзалі авечак. Без віны вінаваты Сымон з болем пакідае бацькоўскі дом, і з гэтага часу пачынаюцца яго цяжкія вандроўкі па свеце. На гэтых складаных жыццёвых дарогах Сымон сустракаецца з рознымі людзьмі (дзедам-жабраком, карчмаром, князем, Якімам, лёкаем Данілам, Ганнай), пазнае горкі хлеб жабрака, цяжкую працу найміта і панскага служкі. Спасцігаючы людзей і навакольны свет з яго шматлікімі супярэчнасцямі, Сымон не страціў дапытлівасці і цікавасці да ўсяго, не расставаўся з музыкай, якая ўносіла ў яго жыццё радасць, дазваляла выказаць сваё захапленне прыродай з яе гармоніяй і вечным аднаўленнем, перадаць разнастайную гаму чалавечых пачуццяў. Задумваючыся над сваім прызначэннем і роляй мастацтва ў грамадстве, ён паступова прыходзіць да філасофскага асэнсавання жыцця. На думку героя твора, музыка павінна прыносіць людзям радасць, "палёгку", дапамагаць ім у пошуках шляхоў да лепшага жыцця, шчасця. І таму ён
Павандруе ў свет з скрыпуляй,

Песні будзе ён складаць,

Ён людзей дабром атуліць,

Каб палёгку людзям даць.
Паэма "Сымон-музыка" з асаблівай яскравасцю адлюстравала псіхалагічны стан
Я. Коласа ў першыя паслярэвалюцыйныя гады. Паэт бачыў, што героем часу стаў не спагадлівы, міласэрны, разняволены рэвалюцыяй чалавек, а "асоба з ружжом", якой зброя замяніла амаль усе законы і маральныя нормы. І таму аўтар як бы выключае героя паэмы з жыцця: Сымон-музыка засынае сімвалічным сном на могілках, дзе пахавана Ганна. У 1923—1924 гг. Я. Колас істотна перапрацаваў паэму. Разгортванне працэсу беларусізацыі дазволіла паэту паверыць у адраджэнне роднага краю, яго мовы і культуры, у магчымасць пабудовы незалежнай Беларусі. Аўтар паэмы абудзіў Сымона ад сну і даў яму магчымасць сваім чароўным граннем вярнуць да жыцця Ганну — жывое ўвасабленне маці-Беларусі. Гэтым паэт хацеў паказаць бязмежпыя магчымасці мастацтва. Звязанае сваімі каранямі з народным жыццём, мастацтва можа выратаваць чалавека ад самай цяжкай хваробы, нават вярнуць яму жыццё.


Похожие работы:

  1. • Архитектурные памятники Беларуси: Минск
  2. • Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускага ...
  3. • Проза Якуба Коласа 20-30 гадоў: набыткі і страты
  4. • Культура Белоруссии и России 19-20 века
  5. • Особенности продвижения банковских услуг
  6. • Туристский потенциал города Минска и перспективы его ...
  7. • Культура Белоруссии и России 19-20 века
  8. • Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага
  9. • Літаратура другой паловы XVI ст
  10. • Ренессанс и Реформация в Великом княжестве ...
  11. • Билеты по белорусской литературе
  12. • Кузьма Чорны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны
  13. • Жаночыя вобразы ў творах малой прозы М. Зарэцкага ...
  14. • Городские обзорные экскурсии Минска
  15. • Туристический потенциал г. Несвиж
  16. • Культура Беларусі 1930-х гг.
  17. • Беларусоведение
  18. • Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага
  19. • Туристский потенциал Минской области и особенности ...
Рефетека ру refoteka@gmail.com