Рефетека.ру / Журналистика

Реферат: Палітычныя мадэлі журналістыкі

Безмацерных Кацярына

Пытанне №25 Палітычныя мадэлі журналістыкі

ЗМЕСТ


Тры мадэлі Паоло Манчыні

СМІ ў Беларусі

Спіс скарыстаных крыніц

1.Тры мадэлі Паоло Манчыні

Італьянскі прафесар Паоло Манчыні, што выкладае ва універсітэце Перуджы, прааналізаваў амерыканскую і еўрапейскую журналістыку ды вывеў тры мадэлі прэсы – ліберальную, палярызованую плюралістычную і дэмакратычную карпаратыўную. (Але, безумоўна, ні адна мадэль не існуе ў чыстым выглядзе)

Ліберальная мадэль.

“Мы ствараем газету, каб рабіць грошы”

Да ліберальнай мадэлі адносіцца ЗША, Канада, Велікабрытанія, Ірландыя. СМІ- такая ж эканамічная галіна, як і ўсе астатнія. Раз эканоміка зараз глабалізуецца, а рухавіком глабалізацыі з’яўляюцца ў асноўным амерыканскія кампаніі, то да ліберальнай мадэлі імкнецца большасць краін.

СМІ камерцыялізуюцца, што адлюстроўваецца на змесце. З’яўляецца больш забаўляльнай інфармацыі. З’явіўся такі жанр, як інфатэймент – змяшанне навасных і забаўляльных праграм.

У ліберальнай мадэлі раздзяляюцца меркаванні і факты, СМІ нейтральныя і аб’ектыўныя. У выніку ў Штатах адну і тую ж газету могуць чытаць людзі з рознымі палітычнымі пазіцыямі. (Дарэчы, амерыканская журналістыка з яе ліберальнай мадэллю вырасла з рэпарцёрскіх жанраў, а еўрапейская – з літаратуры)

Палярызованая плюралістычная мадэль

Італія, Іспанія, Грэцыя, Партугалія. Слабое развіццё камерцыйна арыентаваных СМІ, дзяржава моцна ўмешваецца ў медыярынак, ёсць газеты з ярка выражанай палітычнай пазіцыяй. Напрыклад, італьянская газета “Маніфеста” – газета левага напрамку. І наўрад яе будуць чытаць людзі іншых поглядаў. А ў Штатах адну газету могуць чытаць людзі з рознымі поглядамі. Інтарэсы пераплятаюцца паміж палітычнай і медыясферай. Газеты чытаюць у асноўным нешматлікія групы добра адукаваных людзей. Большая колькасць чытачоў – мужчыны. (У Партугаліі чытачоў-мужчын больш на 34 адсоткі, а ў Швецыі мужчын-чытачоў болей усяго на адзін адсотак). У вышэй прыведзеных дзяржавах газеты першапачаткова былі не вельмі распаўсюджаны, таму асноўны від СМІ – тэлебачанне. Існуюць кампаніі, якія атрымліваюць свае асноўныя даходы ў іншых вобласцях.

Дэмакратычная мадэль

Прадстаўлена ў Нямеччыне, Бельгіі, Нідэрландах, скандынаўскіх краінах, Швейцарыі, Аўстрыі. Існуе дзве групы СМІ – камерцыйна і сацыяльна арыентаваныя. Моцнае ўмяшальніцтва дзяржавы ў справы СМІ (Часцей за ўсё – гэта субсідыі, каб падтрымаць плюралізм меркаванняў). Высокая ступень свабоды СМІ. Масавыя газеты з’явіліся даўно, таму яны маюць высокія тыражы.


2.СМІ ў Беларусі


СМІ Беларусі ні ў адну з вышэй прыведзеных мадэляў не ўпісваюцца. Таму звернемся да мадэляў, прапанаваных іншымі навукоўцамі: ліберальная мадэль і сацыяльна-адказная.

У ліберальнай мадэлі усё цікавае і важнае для аўдыторыі мусіць быць адлюстравана ў навінах. Прыклад – ЗША. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ маюць выхаваўчую функцыю, належаць дзяржаве, імкнуцца ўдасканальваць чалавека як сацыяльнага суб’екта. Прыклад сацыяльна-адказнай журналістыкі – Беларусь. Сацыяльна-адказная мадэль характэрна для аўтарытарнага рэжыму, ліберальная – для дэмакратычнага.

У сацыяльна-адказнай мадэлі прэса не мусіць крытыкаваць палітыку. Гэта і адбываецца ў беларускіх СМІ, якія манапалізаваны дзяржавай. Вострая крытыка палітыкі ёсць у апазіцыйных СМІ, якія выдаюцца падпольна, маюць невялікі тыраж альбо выходзяць у Інтэрнэце. У ліберальнай мадэлі ж наадварот – СМІ, калі бачаць, што палітыкі памыляюцца, маюць права іх крытыкаваць. У ліберальнай мадэлі навіны мусяць стымуляваць крытычнае стаўленне да палітыкі. У сацыяльна-адказнай – пабуджаць падтрымліваць урад, што і робяць навіны на БТ і у “СБ”. Навіны ў сацыяльна-адказнай мадэлі адбіраюцца па прынцыпе сацыяльнай значнасці, у ліберальнай – згодна з густамі аўдыторыі.

Аўтарытарны рэжым стварае міт пра дзяржаву шляхам абмежавання інфармацыйнага поля, фальсіфікацыі фактаў. Так многія падзеі, што здараюцца з беларускай апазіцыяй, ігнаруюцца беларускімі СМІ. Калі ж падзея вельмі буйная, робіцца скажэнне і фальсіфікацыя фактаў. Што тычыцца дэмакракратычнага рэжыму і ліберальнай мадэі, то ён стварае свой міт “правы чалавека”, дзякуючы плюралізму меркаванняў ў СМІ і празмернасці інфармацыі. У сацыяльна-адказнай мадэлі СМІ дзяржава выкарыстоўвае адмістратыўны ціск на СМІ з поглядамі, якія прыходзяцца ёй недаспадобы. Загнаны ў андэграўнд газеты “Народная воля” і “Наша ніва”. Цэнзар у Беларусі – дзяржава. Пры ліберальнай мадэлі цэнзарам выступае грамадства, падтрымліваецца канкурэнцыя і СМІ з самымі рознымі поглядамі.

Д. Грэбер выдзяляе наступныя тыпы ўздзеяння на СМІ: легальны, структурны, эканамічны (характэрныя для аўтарытарнага рэжыму), нарматыўны (характэрны для дэмакратычнага рэжыму).

Легальны кантроль. Гэта выкарыстанне заканадаўства. Напрыклад, у ССР шмат людзей пакутавала ад артыкулаў пра падбухторванне і здраду. Прычым яны трактаваліся так шырока, што пад іх мог падпасці фактычна любы ўчынак.

Нарматыўны кантроль. Носіць схаваны характар і грунтуецца на непісаных дамоўленасцях, што існуюць у дадзеным грамадстве. Характэрны для дэмакратыі.

Структурны кантроль заключаецца ў тым, якая форма ўласнасці на СМІ. Як бачым, у Беларусі даволі інтэнсіўна прымяняецца гэты метад кантролю. І прыватная ўласнасць не падтрымліваецца дзяржавай., бо ёй яна не выгадна. Амаль усе СМІ – дзяржаўныя.

Эканамічны кантроль. Прымяняўся яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расіі. Аляксандр Трэці ўсім лаяльным да дзяржавы СМІ выдаткоўваў адмысловыя субсідыі. Газета “СБ”, фанатка беларускага ўрада, выдаецца на глянцаванай паперы, што не могуць сабе дазволіць падпольныя “Наша ніва” і “Народная воля”.

СПІС СКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1.www. index.php3.htm

2. www.media.utmn.ru

3. «Эксперт» №14 (508)/10 апреля 2006

7


Рефетека ру refoteka@gmail.com