Рефетека.ру / История

Реферат: Перыядызацыя этнічнай гісторыі Беларусі

План:


Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі

Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы

Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.


Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі


Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды. Першы —даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гадоў да н.э. - 3 - 2 тыс. гадоў да н.э. Даіндаеўрапейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Ён супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У навуковай літаратуры маецца некалькі пунктаў гледжання наконт часу з'яўлення на сучаснай беларускай тэрыторыі першых людзей. Адны даследчыкі лічаць, што гэта адбылося 100 тыс. гадоў таму (сярэдні палеаліт), калі на беларускія землі прыйшоў неандэрталец i тут працягваўся працэс антрапагенезу, фарміравання самога чалавека. Прыкладна ў канцы сярэдняга палеаліту ў асноўным завяршылася фарміраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу - неаантрапа (краманьёнца). Другія лічаць, што першыя людзі на беларускіх землях з'явіліся 40 тыс. гадоў таму, у верхнім палеаліце, падчас існавання чалавека разумнага (Homo sapiens), калі працэс антрапагенезу ўжо завяршыўся [2; 20].

Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жыло ў сярэднім па 25 чалавек. На вядомыя нам Бердыжскую i Юравіцкую стаянкі прыходзілася 50 жыхароў. Але мы не ведаем дакладна, колькі было такіх стаянак. Мабыць, няшмат.

Раскопкі Бердыжскай i Юравіцкай стаянак паказалі, што ўжо тады існавала раннерадавая абшчына, Спажыванне было калектыўным. Ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў палявання i рыбалоўства паміж членамі абшчыны. Некалькі абшчын аб'ядноўваліся ў род. У яго склад уваходзіла ўсе сваякі па маці. Такі род называўся мацярынскім. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў агульную гаспадарку, меў агульную маёмасць

Прыкладна 16 тыс. гадоў таму адбылося моцнае пахаладанне, i чалавек на доўгі час пакінуў тэрыторыю Беларусі. Прыблізна 10 -8 тыс. гадоў да н.э. закончыўся ледніковы перыяд. Па меры таяння i адступлення ледніка клімат рабіўся ўсё больш цёплым. Тэрыторыя Беларуci пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. Гэту эпоху называюцъ мезалітам (сярэдні каменны век, 8 -5 тыс. гг. да н.э.) [4; 5].

У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Адзін са шляхоў засялення ішоў з паўднёвага ўсходу, з Рускай рауніны. Патомкі верхнепалеалітычнага насельніцтва занялі ў асноўным Усходнюю Беларусь - Верхняе Падняпроўе. Другі паток iшоў з поўдня па Дняпры, яго асноўнае насельніцтва рассялілася ў Сярэдняй Беларусі i Усходнім Палессі, а частка дасягнула паўднёвых раёнаў Заходне-Дзвінскага басейна i Панямоння. Трэцяя міграцыйная хваля распаўсюдзілася на паўднёва-заходнія раёны Беларусі i была звязана з рухам насельніцтва з Паўднёвай Польшчы. I, нарэшце, чацвертая група плямён прыйшла з Заходняй Еўропы цераз Польшчу i рассялілася ў Заходняй Беларусі i суседняй Літве.

Як бачна, засяленне тэрыторыі Беларусі ў мезаліце ажыццяўлялася з розных месцаў i рознымі групамi насельніцтва, якія адносіліся да розных этнасаў. Рассяліўшыся кампактнымі групамі, яны ўтварылі сама меней чатыры культурна-гістарычныя вобласці. У этнічных адносінах Беларусь тады не ўяўляла адзінства.

На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак, у тым ліку на Палессі -61. Агульная колькасць насельніцтва складала прыкладна 4,5-6 тыс. чалавек. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэменю, дрэва або косці. Для жыцця i побыту людзей была характэрна радавая арганазацыя. Радавыя абшчыны аб'ядноўваліся ў плямёны.

У мезаліце ў далінах буйных рэк Беларусі жыло ўжо першае сталае насельніцтва. Былая адносная ізаляванасць плямён усё часцей парушалася. З’явіліся і больш складаныя прылады працы [4; 7].

Каменны век завяршыўся эпохай неаліту (новы каменны век 4 – 3 тыс. гг. да н.э.).

Шмат неалітычных радавых абшчын жыло паабапал Дняпра. У басейне Прыпяці даволі шчыльна было заселена яе вярхоўе i суседнія азёры, 6epaгi Стыры, Гарыш, Ясельды, раёны Нароўлі i Мазыра. На тэрыторыі сучаснай Беларусі выяўлена больш за 500 паселішчаў эпoxi неаліту, агульная колькасць насельніцтва - 27 - 36 тыс. чалавек. Паблізу жылля вырабляліся крамянёвыя прылады. Крэйдавы крэмень здабывалі ля берагоў Сожа, Бесядзі, Нёмана, Ясельды. Таму i закладваліся шахты, што пацвярджаецца ix рэшткамі, выяўленымі паблізу пас. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна [3; 14].

У эпоху неаліту з'явіўся гліняны посуд, пераважна вастрадонны, зроблены ў тэхніцы ручной лепкі, з арыгінальнымі арнаментамі i ix размяшчэннем. Па тыпах посуду i арнаментах археолагі вызначаюць асобныя неалітычныя культуры: нёманскую, грабеньчата-накольчатай кepaмiкi (днепра-данецкую), з тыповай ямачна-грабеньчатай керамікай, верхнедняпроўскую i дзяснінскую. З'явілася таксама прадзенне i ткацтва, значныя пocпexi дасягнуты ў апрацоўцы дрэва. Пастаянна ўдасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата. 3 эпoxi неаліту дайшлі да нас некаторыя мастацкія вырабы: галава качкі з косці, драўляная галава чалавека, зробленая з косці выява гадзюкі з галоўкай i арыгінальна перададзенай скурай i інш.

Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў палеаліце, мезаліце i на працягу большай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы. Сляды ix не знойдзены. Разам з тым даныя археалогіі i гістарычнага мовазнаўства, у прыватнасці гідранімii (старажытных назваў рэк, азёр), даюць магчымасць вызначыць этнічную прыналежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ў III тысячагоддзi да н.э. у Падзвінні i Падняпроўі з'явілася фіна-ўгорскае нaceльнiцтвa, а на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця — невялікія групы індаеурапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі - земляробства i жывёлагадоўлі [4; 7]. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай ревалюцыі.


Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы


Другі індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу).

Прыкладна 3 — 2 тыс. гадоў да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух. На велізарных прасторах Еўропы — ад Рэйна на захадзе да верхняй i сярэдняй Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор'я на поудні да Скандынавіі на поўначы — рассяліліся плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў — плямёны індаеўрапейскай моўнай групы.

Пытанне пра паходжанне індаеўрапейцаў, прычыны, час i шляхі ix вялікай міграцыі па-рознаму асвятляюцца у навуковай літаратуры. Большасць вучоных зыходзіць з меркавання, што ўсе народы індаеўрапейскай сям’і маюць у сваёй аснове адзін народ, які прынята называць праіндаеўрапейцамі, а тэрыторыю, на якой яны жылі да миграцый, — ix прарадзімай [2; 21].

Не толькі праіндаеўрапейцы, але i многія калісьці магутныя этнасы, такія як хеты, кельты, скіфы i іншыя, назаўсёды зніклі з гістарычнай карты планеты.

У сувязі з перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі ix прарадзімы, бурным развіццём жывёлагадоўлі i земляробства, паляпшэннем умоў жыцця людзей, скарачэннем дзіцячай смяротнасці, павелічэннем працягласці жыцця, шчыльнасці i колькасці насельнщтва, неабходнасцю асваення новых тэрыторый для адначасовага павелічэння пагалоўя жывёлы прыкладна 4-3 тыс. гадоў да н.э. пачалася вялікая міграцыя праіндаеўрапейскіх плямён на прасторах Азіі i Еўропы. Міграцыя заняла некалькі тысяч гадоў, i за гэты час змяніліся многія пакаленні людзей.

3 тэрыторыі прарадзімы праіндаеўрапейцы мігрыравалі на захад, усход i поўнач. На захадзе яны прайшлі Малую Азію, выйшлі да Эгейскага мора, засялілі Балканы. Адна частка з ix абагнула Чорнае мора, прайшла праз тэрыторыю сучасных Балгарыі, Румыніі, Малдавіі, асвоіла Правабярэжную Украіну, стварыўшы там трыпольскую культуру. Гэта - адна са старажытных індаеўрапейскіх міграцыйных хваль [3; 15].

Частка праіндаеўрапейцаў рухалася на ўсход праз Іранскае плас-кагор'е, адны выйшлі на тэрыторыю сучаснага Кітая, другія - на Індастанскі паўвостраў i сталі вядомыя як арыі. Асобная група індаеўрапейцаў ад Ірана павярнула на поўнач у Сярэднюю Азію. Яна прайшла паміж Каспійскім i Аральскім марамі, апынулася ў прыволжскіх стэпах i працягвала свой рух на захад да Дняпра, у Паўночнае Прычарнамор'е. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку i на Беларусь

Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы перамагалі яго i асімілявалі. Справа ў тым, што аб’ектыўна індаеўрапейцы знаходзіліся на болыш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця. Індаеўрапейцы мелі ўжо ў 4 тысячагоддзі да н. э. даволі развітую вытворчую гаспадарку і патрыярхальны лад. Яны займаліся жывёлагадоўляй, прымянялі цяглую сілу (валоў), ахоўвалі статкі на пасьбішчах з дапамогай сабак. Разам з тым, індаеўрапейцы ўмелі араць зямлю, сеяць і жаць, мелі для гэтага адпавед-ныя прылады працы.

Выключэннем было насельніцтва Індыі i Кітая. Індаеўрапейцы з'яуляліся вынаходнікамі кола i калёснага транспарту, патрэба ў якім была прадыктавана міграцыяй, ix рухомым ладам жыцця. Кола калясніц рабілі тады з кавалка дрэва цвёрдай пароды, пазней. - з металу. Новай з'явай стала пахаванне ў курганах, што было звязана з прыходам у Еўропу жывёлаводаў i земляробаў. Індаеўрапейцы прынеслі i больш высокую форму грамадскай арганізацыі — патрыярхат.

Паступова ў выніку міграцыі i змешвання з карэнным насельніцтвам, а таксама пад уздзеяннем розных геаграфічных умоў індаеўрапейцы страчвалі сваё адзінства i нават падабенства i пераўтвараліся ў мазаіку народаў, ix культур i моў. Некаторыя даследчыкі налічваюць каля 40 народаў, якія з'явіліся вынікам змяшэння праіндаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам [2; 23].

Да індаеўрапейцаў адносяцца народы, якія гавораць цяпер на славянскіх, германскіх, балцкіх, раманскіх, кельцкіх, шдаіранскіх, грэчаскай, армянскай i албанскай мовах, прычым славяне, балты i германцы з'яуляюцца найбольш блізкімі паміж сабой. Магчыма, яны развіліся ад адзінага продка - паўночнай групы індаеўрапейцаў.

У эпоху неаліту пачаўся, а ў бронзавым веку завяршыўся працэс кансалідацыі асобных груп індаеўрапейцаў, акрэсліліся іх моўныя своеасаблівасці. Плямёны з паўночна-заходняй галіны індаеўрапейцаў сталі продкамі будучых германцаў. Тыя, што засталіся вандраваць на ўсход ад Дняпра, былі іранамоўнымі. На прамежкавай тэрыторыі ад Балтыкі да Волгі жылі паўночныя індаеўрапейцы — прабалты, суседзі фінаў. На поўдзень, у вобласці ад Одры да Дняпра, размяшчалася прарадзіма славян. Аб тым, што славянскія плямёны фарміраваліся на акрэсленым абшары, сведчаць як моўныя запазычанні ад суседзяў, так і назвы рэк (гідронімы) Усходняй Еўропы. Мовы балтаў і праславян у сям'і індаеўрапейскіх моў найбольш блізкія.

На многія сотні гадоў расцягнулася ўзаемадзеянне індаеўрапейскіх плямён.


3. Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі


3 тэрыторыі Паўднёва-Усходняй Еўропы i Паўночнага Прычарна-мор'я індаеўрапейцы мігрыравалі. ў двух асноўных напрамках: першы — на захад i паўночны захад, у Заходнюю Еўропу; другі - на поўнач, у Сярэднюю i Паўночную Еўропу. У III-II тысячагоддзі да н.э. на вялікай тэрыторыі, якая ахоплівала басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, у выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі адбываецца фарміраванне адной з галін індаеўрапейскай часткі народаў - балтаў (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, земгалы, селы i інш,). На поўдні i паўднёвым усходзе балты межавалі са скіфамі, сарматамі i іншымі плямёнамі, на поўначы i паўночным усходзе ix суседзямі былі фіна-угорскія плямёны, на захадзе — славяне i германцы.

У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі, які храналагічна супадае з эпохай металу (3-2 тыс. гг. да н.э. - IV—V стст. н.э.).

Плямёны, якія шмат пазней атрымалі назву балты, уяўлялі сабой адно з адгалінаванняў індаеўрапейцаў, блізкае тым, каго ў Заходняй Еўропе ведалі пад назвай галы. 3 паўднёвых стэпаў будучыя балты прыйшлі на Поўнач уздоўж Дняпра, засялялі большую частку сучасных Беларусі, Літвы i Латвіі [4; 11].

Фіна-ўгорцы лакалізаваліся ва Усходняй Латвіі - лівы, Эстоніі - эсты, у центральных рэгіёнах сучаснай Pacii [2; 23].

Балты знaxoдзіліся на больш высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, чым ix папярэднікі, i прынеслі на тэрыторыю Беларусі жывёлагадоўлю i земляробства. Яны змяшаліся з мясцовым даіндаеўрапейскім насельніцтвам, асноўная маса якога засталася на ранейшым месцы, i, як носьбіты больш высокай культуры, паступова яго асімілявалі, навязалі сваю мову i культуру.

Больш за дзве тысячы гадоў балты адносна спакойна жылі ў аблюбаваным рэгіёне Эйкумены, на ўзбоччы ад імклівых падзей i складаных этнічных працэсаў, якія тым часам адбываліся ў Заходняй Еўропе. Больш маладыя народы германцы i славяне - перажывалі "дэмаграфічны выбух" і рыхтаваліся да перадзелу Еўропы. Першую хвалю міграцыі славян на Беларусь apxeoлaгi адносяць да сярэдзіны I тыс. да н. э. На ix думку, невялікія групы славян прасачыліся тады ў раёны Палесся. Балты, продкі якіх паходзілі са стэпаў, не спяшаліся асвойваць дрыгву, таму не перашкаджалі славянам-мігрантам рассяліцца.

Аднак асноўныя падзеі адбываліся пазней, падчас "вялікага перасялення народаў", пасля таго, як готы, а затым гуны агнём і мячом разварушылі Еўропу.

3 рухам славян у V-VI стст. на Балканы, а адтуль - у бок багатых рымскіх правінцый i на ўсход - звязваюць з'яуленне ў цэнтральнай i Усходняй Еўропе першых бясспрэчна славянскіх археалагічных помнікаў, вядомых як культура пражскага тыпу. Масавае славянскае засяленне Беларусі распачалося ў VI ст., доўжылася да X-XI стст. Апошнім было заселена Панямонне.

Наперадзе ішлі ўзброеныя славянскія дружыны, яны будавалi на cваім шляху ўмацаваныя гарадзішчы, многія з якіх пазней сталі гарадамі. Услед за дружынамі ішло земляробчае насельніцтва. Славяне часткова выцеснілі балтаў, часткова - aciмiлявалі. На працягу шэрагу стагоддзяў (VI-XIII) адбываліся складаныя працэсы этнічнага ўзаемадзеяння славян i балтаў.

Балты, якія прыйшлі на Беларусь з Сярэдняга Падняпроўя, засвойвалі мясцовы даіндаеўрапейскі субстрат. На працягу II тысячагоддзя да н. э. адбываўся працэс змешвання балтаў (індаеўрапейцаў) з мясцовым насельніцтвам, асіміляцыі апошняга: "чыстых" этнасаў не icнye, усе этнасы ўтвараюцца ў выніку змешвання народаў [2; 25].

Першапачаткова балты пасяліліся ў Папрыпяцці i Падняпроўі, а на поўначы Беларусі яшчэ тысячу гадоў мела ўплыў фіна-ўгорскае насельніцтва. 3 рассяленнем індаеўрапейцаў змяніўся не толькі этнічны склад насельніцтва Беларусі, але змянілася i эпоха. Каменны век ycтупiў месца бронзаваму веку (3 — 2 тыс. гг. да н.э. — 1 тыс. гг. да н.э.). Старажытная эканоміка, заснаваная на рыбалоўстве, паляванні i збіральніцтве, паступова замянялася земляробствам i жывёлагадоўляй. Індаеўрапейцы займаліся плужным земляробствам. Плуг вядомай канструкцыі, які дайшоў да нас у малюнках таго часу, быў знойдзены ў тарфяніку каля в.Капланавічы ў Клецкім раёне.

Такім чынам, балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі – гэта час распаўсюджання на Беларускіх землях індаеўрапейцаў з іх асноўнымі заняткамі – земляробствам і жывёлагадоўляй, час інтэнсіўнай асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва.

У II тысячагоддзі да н. э. Тэрыторыя, на якой жылі славяне значна паменшылася з прычыны міграцыі германскіх плямён. Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень і засяліла Балканы, землі сучаснай Юшаславіі, Балгарыі – утварылася галіна славян, якіх называюць паўднёвымі.

Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход, дайшла да Дняпра. Такім чынам сфарміравалася група паўднёвых славян.

Заходнія ж славяне (сёння – чэхі, славакі, палякі) засталіся на сваёй прарадзіме.

Асноўную тэрыторыю Беларусі ў VI— VIII стст. займалі плямёны ўсходніх і дняпроўскіх балтаў, у асяроддзе якіх усё больш пранікалі славяне.

Але не на поўначы і не ў цэнтры Беларусі вырашаліся асноўныя пытанні славянскага этнагенезу. Толькі ў VI—VIII стст. на паўднёвым захадзе Беларусі пасяляліся плямёны старажытных славян. Прыпяць стала славянскай ракою.

Буйным дасягненнем археалагічнай навукі з'явілася адкрыццё паселішчаў і могільнікаў славян V—VII стст. на правабярэжнай Украіне, Чэхаславакіі, Польшчы, усходзе Германіі, Румыніі. Упершыню яны былі выяўлены ў наваколлі Прагі і пагэтаму атрымалі назву культуры пражскага тыпу. Гэта самыя раннія помнікі, славянская прыналежнасць якіх даказана археалагічным шляхам [4; 11].

На тэрыторыі Усходняй Еўропы называюцца помнікамі тыпу Карчак па сялу ў Жытомірскай вобласці, каля якога яны шырока вывучаліся. Найбольш істотныя прыкметы культуры славян выяўляюцца ў формах ляпных пасудзін, домабудаўніцтве і пахавальнай абраднасці.

Помнікі славянскай культуры знойдзены ў паўднёвай частцы Беларусі: на ўскраіне г. Петрыкава каля вёсак Курадава, Гарадзішча, Кажан-Гарадок, Чэрнічы і інш., па рэках Прыпяць, Ясельда і Гарынь.

Ва Усходняй Еўропе (гэта значыць на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Расіі і Украіны), славяне асімілявалі мясцовае, адпаведна балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Рассяліўшыся, усходнія славяне ўяўлялі сабой адзіны народ, мелі агульную культуру, мову, а сваю назву атрымалі па месцы пражывання.

Такім чынам, этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды: даіндаеўрапейскі, які характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, супадае з каменным векам; індаеўрапейскі – супадае з бронзавым векам, характарызуецца рассяленнем індаеўрапейскіх плямён. У рамках індаеўрапейскага перыяду вылучаецца балцкі, які характарызуецца пранікненнем балтаў на тэрыторыю сучаснай Беларусі. Балты, у сваю чаргу, былі з цягам часу часткова выцеснены і асіміляваны славянскімі плямёнамі


Літаратура


1. Гісторыя Беларусі: Навучальны дапам. для ВНУ, каледжаў, ліцэяў, гімназій і школ / БДУ.Гіст. фак.; Навукова-даследчая лабараторыя гіст.Беларусі; Навук.рэд. Каханоўскі А.Г., Яноўскі А.А. - Мн.: Эканомпрэс; Фінансы, улік, аўдыт, 1998. - 298с.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.:Вучэб.дапам.для студ.ВНУ. Ч.1 : Ад старажытных часоў - па люты 1917 г. / Рэд.Новік Я.К.,Марцуль Г.С. - Мн.: Універсітэцкае, 1998. - 416с.

3. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1 : Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIIIст. - Мн.: Экаперспектыва, 2000. - 351с.:

4. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый: вучэб. дапаможнік : у 2 ч. Ч. 1 / [пад рэд. А.А. Кавалені, В.Ф. Касовіча] ; М-ва адукацыі РБ, УА "БДПУ імя М. Танка". - 2-е выд. - Мінск: БДПУ, 2005. - 150 с.

5.Ковкель И.И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. - Мн.: Аверсэв, 1998; 2000; 2001. - 592с.

6. Мяснікоў А.Ф. Гісторыя Беларусі: ад старажытнасці да нашых дзен : пытанні і адказы : даведнік-дапаможнік. - 2-е выд., дап. і перапрац. - Мінск: ТэтраСістэмс, 2004. - 271 с

Рефетека ру refoteka@gmail.com