Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования
БелорусскиЙ государственный университет
информатики и радиоэлектроники
Факультет Заочного обучения
Контрольная работа
По курсу «История Беларуси»
ТЭМА 3
Культура Беларўскіх зямель у 9ст. – першай палове 13ст
Выполнил
Студент
Береза Д. В
гр. № 902302
№ зач. кн. 902302-32
Проверил
Лютова О. В.
Минск-2010
План
Уводзіны
Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях
Культура. Вядомыя дзеячы асветы
Вывады
Спіс літаратуры
Уводзіны
У цеснай сувязі з дзяржаваўтваральнымі працэсамі на Беларусі у 9 – 13 стст. ішло развіццё культуры. Найбольш яскравым праяўленнем гэтага боку грамадскага жыцця стала прынняцце і распаўсюджванне хрысціянства.
Першыя славянскія супольасці, якія рассяліліся на Беларусі – крывічы, дрыгавічы і радзіміч, - вызнавалі язычніцкую рэлігію. Гэта забліжала із з аўтахтонным несельніцтвам – балтамі і, верагодна, стала адной з прычын з’яўлення прадзяржаўных утварэнняў з поліэтнічным насельніцтвам – Полацкага і Тураускага княстваў.
Сапраўды, прынцыповай розніцы паміж язычнікамі ва ўсім свеце не існуе. Усе яны пакланяліся і пакланяюцца праявам навакольнага асяроддзя – сонцу, месяцу, агню, вадзе і інш. У нашых продкаў яны атаясамліваліся з багамі: Сварогам, Сварожычам, Жыжалем, Макошай(Цёцяй), Перуном і інш.
Аднак на мяжы Старога і Новага часу паусюдна монатэістычныя вераванні паступова змяняюць язычніцкія. Сярод іх найбольш магутным было хрысціянства. Еўропа перажыла два этапы хрысціянізацыі. Першы пачынаецца з узнікнення хрысціянства да 7 – 8 стст., калі была ахрышчана Рымска-Візантыйская імперыя, імперыя франкаў і брытанскія каралеўствы. На другім этапе – 9 – 10стст. – Хрыстову веру прынялі славянскія дзяржавы і Скандынавія. Паўсюдна прыняцце хрысціянства супадала з утварэннем самастойных монаэтнічных дзяржаў.
Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях
У 10ст. існавала дзве хрысціянскія царквы: заходняя на чале з папам у Рыме і ўсходняя з усяленскім патрыярхам у Канстанцінопалі. Істотнай розніцы паміж імі тады яшчэ не было. Афіцыйнае прыняцце хрысціянства ў яго вызантыйскай традыцыі ў 988г. кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам як дзаржаунай рэлігіі – важная падзея ў гісторыі ўсходніх славян, у тым ліку тых, якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Прыняцце хрысціянства з’яўлася, безумоўна, прагрэсіўнай з’явай ва ўсіх сярэднявечных дзяржавах.
У Полацкай зямлі існавалі свае перадумовы прыняцця новай веры. Полацкія воі ўдзельнічалі ў паходзе на Візантыю ў 907г. і мелі ўяўленне аб хрысціянстве. У апавяданні аб забойстве Рагвалода і ўзяцці ў палон яго дачкі Рагнеды ў 980г. летапісец падкресліў, што Уладзімір быў тады маладым і знаходзіўся ў язычніцтве. Ці былі хрысціянамі Рагвалод і Рагнеда ў той час, застаецца невядомым. Аднак напярэдадні драматычных падзей у Полацку Рагнеду вырашылі аддаць замуж у Кіеў за Яраполка, які спачувальна адносіўся да хрысціянскай веры. Верагодна, са спачуваннем таксама ставіліся да новай рэлігіі ў полацкай княскай сям’і.
Больш упэўнена можна сцвярджаць, што хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамі вышейшай знаці ўслед за афіцыйным увядзеннем яго ў Кіеве. Ізяслаў, сын Уладзіміра і Рагнеды, хутка пасля прыняцця новай веры пачаў княжыць у Полацку. Аб клопаце па распаўсюджванню тут хрысціянства ўскосна сведчыць характарыстыка Ізяслава, змешчаная ў Цвярскім летапісе, дзе сказана, што ён “прилежаще прочитанию божественныхписаний”, г. зн. быў вельмі набожны.
У пісьмовыя крыніцы трапіла цікавае падане аб Рагнедзе-манахіні, якая правяла апошнія гады свайго жыцця ў “манастыры” пад імем чарніцы Анастасіі. Ён, па мясцовых паданнях, размяшчаўся паблізу ручая Чарніца ў Заслаўі. Магчыма, гэта быў пачатковы скіт, якому не суджана было стаць сапраўдным манастыром па прычыне смерці манахіні-адзінотніцы у 1000 годзе.
Пасля прыняцця хрысціянства ў буйных гарадах і княствах пачалі стварацца епархіі – тэратарыяльныя царкоўныя акругі, якімі кіравалі епіскапы. Лічаць, што ў 992 годзе ўзнікла епархія ў Полацку.
Сведчаннем актыўных кантактаў Усяслава Полацкага з духавенствам служыць увага князя да шанавання кананізаваных у 1072 годзе братоў яго дзеда – князёў Барыса і Глеба. Невыпадкова такія імёны насілі таксама сыны Усяслава. Гэта пралівае святло на ступень хрысціянізацыі жыцця двара полацкага князя, а таксама на кантакты яго з царкоўным асяроддзем,якое з’явілася ў Кіеве ініцыятарам шанавання святога Барыса і святога Глеба, што атрымала распаўсюджанне і ў Полацкай зямлі. Гэта відаць на прыкладзе помнікаў жывапісў у Полацку(фрэскі святых Барыса і Глеба ў Барысаглебскім(Бельчыцкім)манастыры) і прыкладнога мастацтва(віслая пячатка з выявай святога Глеба з архіялагічных раскопак Менска, бронзавы абразок з раскопак Копысі і інш.).
Полацкая княская сям’я цесна была звязана з Кіева-Пячэрскім манастыром. Добрыя адносіны манастыра з Полацкам склаліся яшчэ пры жыцці Усяслава, якога падтрымліваў манастыр у 1068 годзе, і Усяслаў Полацкі быў абраны кіяўлянамі на трон у Кіеве, на якім пратрымаўся нямнога – 7 месяцаў.
Кароткая звестка аб полацкім епіскапе змешчана ў Іпацьеўскім летапісе пад 1105 годам, калі мітрапаліт Нікіфар І “постави Мину Полотьску” з манахаў Кіева-Пячэрскага манастыра. В.Н. Тацішчаў сцвярджае нават, што мітрапаліт Нікіфар І, які пасвяціў Міну, сам раней быў полацкім епіскапам, але гэта патрабуе больш грунтоўнага пацвярджэня.
У “Жыцці Ефрасінні Полацкай” называецца полацкі епіскап Ілля. Акрамя Міны і Іллі пісьмовыя крыніцы змяшчаюць звесткі яшчэ аб шасці полацкіх епіскапах 12 – 13 стст. Касьма (Грэк) пастаўлены ў 1143г.; Дыянісій памёр у 1183г.; Мікалай пастаўлены ў 1183г.; Аляксей упамянуты каля 1231 г.; Сімяон(Наўгародзец) упамянуты каля 1274 г.; Іакаў вядомы па дакументу прыкладна 1300г.
У 12ст. каля Полацка ўзнікаюць манастыры. Два манастыры – жаночы св. Спаса – і мужчынскі св. Багародзіцы – заснавала Ефрасіння Полацкая. У іх вялі манашаскі вобраз жыцця прадстаўнікі полацкай княскай дынастыі. Найбольш вядомая з іх прпадобная Ефрасіння(да пастрыжэння княжна Прадслава), пазней прылічаная да ліку святых. У распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі яе заслугі асабліва вялікія. У цяперашні час вызначана, што ў Полацку ў 12ст. існавала не менш 10 культавых манументальных збудаванняў, трох манастыроў.
Нягледзячы на адзначаныя поспяхі хрысціянізацыі, неабходна сказаць, што новая вера ў Полацкай зямлі распаўсюджвалася параўнальна марудна і павінна была вытрымаць барацьбу з язычніцтвам, якое мела тут глыбокія карані ў выніку блізкага суседства Полацка з літоўскімі і іншымі неславянскімі плямёнамі, у якіх высокага развіцця дасягнуў язычніцкі культ.
Язычніцкія вешчуны ў старажытным Полацку былі ў пашане нават сярод прадстаўнікоў княскай дынастыі пасля афіцыйнага прыняцця хрысціянства. “Аповесць мінулых гадоў” прыпісвае Усяславу Полацкаму нараджэнне ад “вяшчунства”. Сучаснікі надзялялі Усяслава звышнатуральнымі якасцямі. Сама Полацкая зямля ўяўлялася летапісцам і аўтару “Слова аб палку Ігаравым” краінай чараўнікў.
Да гісторыі рэлігійных вераванняў жыхароў Полацкай зямлі маюць адносіны велізарныя вылунныя камяні з высечанамі на іх выявамі крыжа з «Галгофай” і набожнымі надпісамі. У Падзвінні вядома 9 такіх камянёў. На шасці з іх значыцца імя Барыса, ад чаго камяні называюць “Барысавымі”. Камяні з’яўляюцца сведчаннем барацьбы полацкіх князёў з язычніцкімі вераваннямі (пакланенні камяням-фетышам) у перыяд двухвер’я, якое ўтрымлівалася ў Полацкай зямлі да 12ст. і яшчэпазней.
Згодна паведамленню “Аповесці мінулых гадоў”, пасля прыняцця хрысціянства ў Кіеве князь Уладзімір Святаславіч накіраваў ў Тураўскую зямлю ў яксці пасадніка свайго сына Святаполка. Падобна іншым княжічам, ён быў абавязаны не толькі валодаць дрыгавіцкай зямлёй, але і распаўсюджваць тут новую веру. У іншых крыніцах(“Сказанні аб Барысе і Глебе”, Пераяслаўска-Суздальскім летапісе) гаворка ідзе аб накіраванні Святаполка на княжанне ў Піск. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што Святаполк атрымаў адначасова два гарады і мог сапраўды некаторы час знаходзіцца у Пінску.
Паводле дайшоўшага да нас падання, сам князь Уладзімір Святаславіч заснаваў пад Пінскам Лешчынскі манастыр. Выказваюць меркаванні, што Тураў стаў цэнтрам епархіі пасля таго, як у 1088г. тут пачаў княжыць Святаполк Ізяславіч, праўнук Уладзіміра.
Аднак у “Кіева-Пячерскім пацерку”(зборнік апавяданняў) змешчаны тэкст аб заснаванні Тураўскай епархіі ў 1005г. і прыводзіцца ўстаноўчая яе грамата, якая дадзена ад імя князя Уладзіміра з пералікам гарадоў, што ўваходзілі ў Тураўскую епархію. Першым яе епіскапам быццам быў Фама. У духоўным падпарадкаванні тураўскага епіскапа пазней знаходзіліся гарады Пінск, Наваградак, Гародня, Берасце, Ваўкавыск, Здзітаў, Степань, Дубровіца, Слуцк, Копысь і інш.
У старажытнарускіх летапісах няма паведамленняў пра тураўскіх епіскапаў 10 – 11 стст. Але ёсць звесткі у іншых крыніцах аб епіскапе Рэйнберне. Тураўскі князь Святаполк у 1013г. узяў шлюб з дачкой польскага караля Баляслава. З ёй прыехаў калобжацкі епіскап Рэйнберн, які выкарыстаў момант для распаўсюджвання каталіцызму. Уладзімір, даведаўшыся аб гэтых намерах, выклікаў Святаполка разам з жонкай і яе духоўнікам у Кіеў, дзе зняволіў у турму. Рэйнберн неўзабаве памёр. У 1015г. пасля смерці Уладзіміра княжыць у Кіеве становіцца Святаполк. У гэтым годзе адбылося забойства братоў князёў Барыса і Глеба, якія потым былі абвешчаны першымі усходнеславянскімі святымі. У 1054г хрысціянская царка канчаткова раздзялілася на каталіцкую і праваслаўную. Адбыўся афіцыйны разрыў церкваў. У Тураве вядомы у 12ст. праваслаўныя епіскапы: грэк Ігнацій(1137г), Іакім(пастаўлены ў 1144г.), Кірыла(каля 1169г.), Лаўрэнцій(названы ў летапісе пад 1182г.)
Клопатам аб распаўсюджванні хрысціянства было адкрыццё цэркваў і манастыроў. Жонка Святаполка Ізяславіча Варвара заснавала ў Тураве Варварынскі манастыр, у якім жыла з дзецьмі пасля смерці князя. Сказанне аб Марціне-мніху паведамляе аб існаванні ў Тураве мужчынскага мнастыра. Тут жа знаходзілася епіскапская рэзідэнцыя.
У Тураве пры археалагічных даследваннях выяўлены рэшткі мураванага трохапсіднага сабора. Уплыў хрысціянства распаўсюджваўся на творы прыкладнога мастацтва. Пры раскопках гарадоў знойдзены металічныя, каменныя, бурштынавыя крыжы, у Тураве – цудоўныя свінцовыя абразкі, якія ўстаўляліся ў вялікі крыж, у Пінску – каменны абразок Ісуса Хрыста Эмануіла.
Увядзенне хрысціянства садзейнічала развіццю культуры на беларускіх землях. Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры з’яўляецца манументальная архітэктура. У 10 – 13стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. У муроўцы абавязкова ўжываўся абчэсаны і прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.
З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цяглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі.
Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі установамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы.
Культура. Вядомыя дзеячы асветы
Еўфрасіння Полацкая (1102 – 24.5.1173) Прадстаўніца хрысціянскага культурнаасветніцкага руху ў Полацкім княстве 12 ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прылічаная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча. У 2й палове 11 — 1й палове 12 ст. полацкае княства як самастойная i моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню i ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандл'ёвыя i культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу i Захаду. Культурным сувязям з Візантыяй спрыялі сваяцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскім амператарскім домам. Менавіта ў гэтыя часы ў Полацку пабудаваны Сафійскі сабор i іншыя манументальныя царкоўныя пабудовы. Ёсць звесткі пра наяўнасць тут свайго 'летапісання. У духоўнакультурным жыцці Полацкага княства ўмацоўвалася хрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі моцныя нават у княжащим асяроддзі. Аднак хрысціянская ідэалогія заваёўвала ўсё больш прыхільнікаў, якія імкнуліся сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы i кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтым працэсе адыграла Е. Полацкая., звесткі пра дзейнасць якой дайшлі да нас з «Жыція Ефрасінні Полацкай», створанага, відаць, неўзабаве пасля яе смерці (старэйшы з вядомых спісаў датуецца 14 ст.). «Жыціе...» было шырока вядомае i папулярнае ў старажытнабеларускі перыяд. Стварэнне ў Полацкім княстве свайго «Жыція...» — важнае сведчанне культурней суверэннасці дзяржавы, яе значнасці i сілы. Калі адлюстраванне дзяржаўнапалітычнай ролі княства знаходзіла сваю фіксацыю ў галіне летапісання, то ў духоўнай сферы гэта замацавана найперш у самім факце стварэння «Жыція...». Арыгінальнасць гэтага твора — у сцвярджзнні неабходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі духоўнага ўдасканалення, праслаўленні падзвіж ніцтва, самаадднаным служэнні вышэйшым маральным ідэалам.
Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліушыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораў рэлігійнамаральнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з грэчаскіх арыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня, дзе ствараліся i памастацку ўпрыгожваліся рукапісы, былі падрыхтаваны майстры i спецыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні быў пакладзены пачатак вядомай бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора, якая паступова ператварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся i захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, у т.л. летапісы i творы грэчаскай патрыстыкі. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы i мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 царквы святога Спаса (цяпер СпасаЕфрасіннеўская), дзе размяшчаліся келлі Ефрасінні i яе сястры, i царквы Багародзіцкай. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную i мастацкую каштоўнасць. Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквы святога Спаса. Ён быў з кіпарысу, да яго пярэдняй i адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых — сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні i яе бацькоў. Гэты выдатны ўзор прыкладнога мастацтва 12 ст. стаў найкаштоўнейшай нацыянальнай святыняй (у час другой сусветнай вайны крыж украдзены з Беларусі). Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў для царквы святога Спаса адзін з трох абразоў (эфескі) Маці Боскай, створаных, паводле падання, евангелістам Лукою. Па яе загадзе гэты абраз быў упрыгожаны золатам, серабром i каштоўнымі камянямі (зараз знаходзіцца ў Рускім музеі ў СанктПецярбургу). У канцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе i памерла. У 1187 яе мошчы былі перенесены ў Кіева Пячорскую лаўру, a ў пач. ХХст. у Полацк.
«Жыціе Ефрасінні Полацкай» прасякнута пафасам сцвярджэння хрысціянскіх светапоглядных уяўленняў i імкненнем давесці ix ісціннасць. У ім даецца дастаткова разгорнутая змястоўнапаняційная аргументация i пра эфемернасць «славы зямной», i пра сутнаснае размежаванне свету тленнага i свету вечнага, i пра славутую, але няўстойлівазніклівую прыгажосць бачнага свету гэтага. Відавочна цікавасць аўтара гэтага твора да шырокіх светапоглядных пытанняў эпохі сярэднявечча, хоць у жыццеапісанні выразна прысутнічае вузкацаркоўны i нават вузкаманаскі пласт зместу, спецыфічных павучанняў i норм, што, зразумела, сведчыць пра асяроддзе, у якім стваралася «Жыціе...». Актыўным суб'ектам сцвярджэння ісціннасці як ідэй i ўяўленняў шырокага светапогляднага плана, так i канкрэтных прадпісанняў дабрачыннасцей рэлігійнага служэння выступав ў творы сама Ефрасіння.
У адпаведнасці з законамі агіяграфічнага жанру ў «Жыціі...» паслядоўна апавядаецца пра бацькоў Ефрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыя духоўнамаральныя асновы яе чалавечай натуры. Паведамляецца, што ў яе рана выявілася любоў да ведаў i што хутка i шырока разышліся весткі пра яе мудрасць i прыгажосць. Асаблівая ўвага звяртаецца на ўнутраныя духоўныя рысы Ефрасінні, найперш на яе інтэлектуальную адора насць: «Дан бяше таков дар Еуфросинии от Бога: аще кто ея вопрошаше о которой вещи, она же ему разрешаше чему есть быти». Хоць індывідуальнаасобасная характарыстыка ў абмалёўцы героя выходзіла за межы такога кананічнага жанру, у гэтым творы спалучэнне ўнутраных якасцей гераіні i патрабаванняў жанру ўспрымаецца арганічна. У духоўным свеце Ефрасінні на першае месца ставілася ідэя служэння Богу i вышэйшым духоўным каштоўнасцям, а яе дар — спасціжэння рэчаў i людзей, беспамылковага распазнання тых, хто ўнутрана схільны да служэння Богу i царкве — набываў рэлігійнаідэалагічную інтэрпрэтацыю. «Дан бысть дар блаженой Ефросиний от Бога: аще кого узрит очима своима, то разумеваше в коем человеце сосуд избран хощеть быти Богови». У 12 гадоў Ефрасіння зрабіла найважнейшы свой духоўнамаральны выбар, які вызначыў увесь далейшы яе кірунак дзейнасці i сэнс жыццёвага шляху. Рашэнне пайсці ў манастыр i прысвяціць сябе служэнню Богу яна прыняла насуперак волі бацькоў, якія ўжо думалі пра хуткае замужжа Прадславы. Так перад ёй узнікае першая калізія: зямное каханне ці любоў да Бога, нявеста князя ці нявеста Хрыста. Ефрасіння цвёрда заявіла пра сябе як пра нявесту Хрыстову. Гэта калізія — вытворная ад фундаментальнага хрысціянскага разумения ўсяго існуючага, ад уласцівага хрысціянству прынцыповага падзелу быцця на духоўнае i матэрыяльнае, боскае i зямное, абеалютна ісціннае i мінучачасовае. Абгрунтоўваючы правільнасць свайго выбару, Ефрасіння нагадвае вопыт жыцця сваіх продкаў: яны жаніліся i выходзілі замуж, княжылі, дабіваліся славы i паміралі, але жыццё ix было пазбаўлена подыху вечнасці i слава ix гінула як прах, як павуцінне. Выбар паміж «княжением», «славой мира сего» i духоўным служэннем, супрацьпастаўленне жыцця продкаў, якое прайшло ў пагоні за эфемернымі зямнымі дабротамі, i жыцця ісціннага з'яўляецца вельмі паказальным для ўнутранай змястоўнасці вобраза Ефрасінні.
Супрацьпастаўленне канкрэтназямнога існавання i духоўнага падзвіжніцтва несла адбітак рэальнага гістарычнага проціборства хрысціянства ca старажытнаславянскімі міфалагічнымі ўяўленнямі. Як вядома, праявы язычніцкага светапогляду на пач. 12 ст. былі яшчэ даволі выразнымі ў розных сацыяльных пластах Полацкага княства, i натуральна, што канкрэтную духоўную мэту i сэнс свайго служэння Ефрасіння бачыла ў сцвярджэнні новых, хрысціянскіх маральных прынцыпаў існавання чалавека. Выбар Ефрасінні — гэта выбар паміж свецкім, людскім (багаццем i славай) i цяжарам манаскага быцця, выбар, заснаваны на супрацьпастаўленні зямнога, рэальнага i духоўнага. Яна настойліва прыводзіць аргументы на карысць правільнасці свайго рашэння. Першы раз — калі павінна зрабіць выбар паміж замужжам i манаствам, любоўю зямною i любоўю да Бога, у другі — калі ўжо рашэнне прынята, i яна пераконвае ігуменню манастыра прыняць яе ў сваё асяроддзе. У адказ на словы ігуменні, што яна яшчэ маладая i не адолее цяжкасці манаства, ды i наогул, навошта ёй адракацца ад радасцей жыцця, Прадслава ў поўнай адпаведнасці з хрысціянскай ідэяй сцвярджае пафас веры i падзвіжніцтва ў імя вечнасці, нятленнасці. «Вся видимая мира сего и краная суть и славна, но вскоре минует, яко сон, яко цвет уведает. Вечная же и невидимая во векы пребывають...» У гэтым фрагменце хрысціянскія ўяўленні пра вышэйшую духоўную рэальнасць як сапраўдную сутнасць быцця суседнічаюць i спалучаюцца з паэтычнай вобразнасцю, што перадае пачуццё зачараванасці прыгажосцю рэальнага свету.
Знаходжанне Ефрасінні ў манастыры было пачаткам яе ператварэння ў падзвіжніцу, часам збірання духоўных сіл. Мінуў пэўны час, i яна просіць дазволу пасяліцца ў келлі Сафійскага сабора. Ведучы манаскі, аскетычны лад жыцця, Ефрасіння занялася перетекай кніг. «И нача книгы писати своими руками». Ідэал ведаў i асветы, любоў да кнігі i найперш да Бібліі ў сярэднявеччы былі шляхам спасціжэння Божай мудрасці, твораў тэалагічнага характеру. У «Жыціі...» падкрэслівеецце, што ў Прадслевы з маленстве была Прага да ведаў. Яе імкненне вучыцца падаецца адначасова i як вытворнае ад любові да Бога, i як шлях унутранага ўдасканалення, дасягнення ідэалу. Сцвярджаючы ідэю самаадданага духоўнага служэння ў зямным жыцці i ўспамінаючы словы Хрыста, сказаныя апосталам: «Не носите с собою ничто же, токмо жезл един!», — Ефрасіння гаворыць, што ў яе нічога няма, акрамя слова Боскага i кніг. «И еще же за все имение имею книги сея. Ими же утешает ми ся душа и сердце веселится». Шлях дасягнення ідэалу неадлучны ад боскага слова i ведаў, занатаваных у кнігах Свяшчэннага пісання. Перапіска, распаўсюджванне кніг — адна з найважнейшых i богаўгодных місій чалавека. У гэтым сэнс дзейнасці Ефрасінні па перапісванні кніг.
Дзейнасць Е. Полацкай — яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурнаграмадскім жыцці Беларусі на працягу 12 ст., калі закладваўся i мацаваўся фундамент новага разумения свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоўнамаральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Е. Полацкай далёка выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы i вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе i набылі найвышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме.
Пісьменнік, царкоўны дзеяч Кірыла Тураўскі (каля 1130 – 1182)
Старажытнарускі (старабеларускі) пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» — кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, — гаворыцца ў ёй, — нарадзіўся i выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, Багацця i тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнупь вучэнне боскіх кніг i добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях». Атрымаў добрее хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі i мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Памайстэрску валодаў народнай вобразнай i стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію i красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх менестыроў.
Творы К. Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русі i распаўсюджваліся ў спісах 12—17 ст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава i П.Мсціслаўца, у «Молитвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) i інш. выданнях. У 1821 К. Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіскап мінскі i тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956—58. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвы повседневные» (1956).
К. Тураўскі развівае багаслоўскую традыцыю ўсходніх айцоў хрысціянскай царквы, паводле якой Бог ёсць непазнавальны ў ланяццях, трансцэндэнтны (паза межамі людскога вопыту) Дух як абсалютны суб'ект, які сімвалічна пазнаецца праз пазнанне i ўмілаванне створанага ім дасканалага сусвету, праз веру i любоў да Яго адзінароднага i аднаіснага з ім Сына Ісуса Хрыста, праз якога адбылася тайна спалучэння Духа i цела, Бога i чалавека, трансцэндэнтнага i іманентнага светаў. А праз гэту тайну стала магчымым выратаванне чалавека i ўсёй «плоці» прыроды, ix далучэнне да трэцяй іпастасі Святой Троицы — да Святога Духа, стала рэальнай перамога жыцця над смерцю, святасці над трахом. Багаслоўская канцэпцыя К.Тураўскага грунтуецца на гэтых асноўных пастулатах хрысціянскага светапогляду.
Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая i асветніцкая творчасць К.Т. была сапраўдным адкрыццём красы i мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку i паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру i мову свайго народа. 3 пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць i ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле i прыгажосці лірычнага самавыяўлення.
Вывады
Вялікае значэнне ў лёсе Старажытнай Русі, у тым ліку і яе заходніх зямель, мела прыняцце у 10ст. хрысціянства. Яно спрыяла ўмацаванню больш развітых грамадскіх адносін, чым першабытнаабшчынныя, дапамагала пераадолець перажыткі племянной адасоблеенасці, садзейнічала ўздыму культуры, пісьменнасці, умацаванню міжнародных сувязей.
Пры ўсёй агульнасці культуры Кіеўскай Русі(мова, вера і інш.) на тэрыторыі сучаснай Беларусі яна мела свваю спецыфіку, свае адметныя асаблівасці. Найбольш яскрава яны выявіліся ў культуры Полацкай зямлі, дзе ўжо ў пачатку 12ст. склаліся самабытныя школы дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Такім чынам, багатая, яскравая і шматгранная культура беларускіх зямель у 9-13стст. стаяла у шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскай культуры.
Спіс літаратуры
1. Гісторыя Беларусі: У2 ч. У.1-Мн., 2000.
2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У6т. Т. 1-6. –Мн., 1991-2001.
3. Гісторыя Беларусі: А.Л. Абецэдарская, П.І. Брыг 51гадзін, Л.А. Жывуновіч і інш.; Пад рэд. А.Г.Каханоўскага і інш. – Мн.:”Экаперспектыва”, 1996. – 496с.