Рефетека.ру / Физкультура и спорт

Курсовая работа: Індустрыяльны турызм ў Беларусі

Змест

Уступ

Глава 1. Сутнасць тэрміну “Індустрыяльны турызм” і метадычныя падыходы да яго вывучэння

1.1 Вытокі і сутнасць паняцця індустрыяльны турызм

1.2 Узнікненне і развіццё індустрыяльнага турызму на сучасным этапе

1.3 Матывацыйны аспект арганізацыі індустрыяльных тураў

Глава 2. Патэнцыял і магчымасць развіцця індустрыяльнага турызму ў Беларусі

2.1 Аналіз рынку індустрыяльнага турызму ў Беларусі

2.2 Гісторыя развіцця гаспадаркі Беларусі

2.3 Рэсурсная база і мажлівасць арганізацыі індустрыяльных тураў

Заканчэнне

Спіс літаратуры


Уступ

Беларусь – краіна з багатай гісторыяй эканамічнага развіцця, спосабамі вытворчасці, узнікнення і ўкаранення тэхналогій. На тэрыторыі рэспублікі захаваліся шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны разнастайных часоў. Большасць з іх адносяцца да перыядаў хваль індустрыялізацыі, якія адбываліся ў 60-80-хх. гг. 20 ст. і зрабілі рэспубліку адным з лідэраў па канцэнтрацыі прамысловых аб’ектаў сярод краін былога СССР. Менавіта ў тыя часы закладаецца гісторыя асноўных галін сучаснай беларускай прамысловасці, з’яўляюцца такія прадпрыемствы як: “Беларуськалій”, Мінскі трактарны завод “МТЗ”, завод халадзільнікаў “Атлант” і г.д. [ 7-29]

Пасля распаду СССР незалежная Беларусь атрымала ў спадчыну шматлікія прамысловыя аб’екты, па эканамічным меркаваннем пэўная колькасць іх страцілі сваё значэнне і былі ліквідаваны ці перапрафіляваныя, тым не менш большасць флагманаў беларускай прамысловасці працягваюць працаваць і сёння не гледзячы на цяжкі перыяд трансфармацыі эканамічнай сістэмы.

На прыкладзе індустрыяльных аб’ектаў, іх мінулых і цяперашніх функцый, працэсаў і ўплываў на сучаснае жыццё можна прасачыць станаўлення прамысловасці, сферы абслугоўвання, індустрыяльнага грамадства Беларусі.

У Нацыянальных праграмах развіцця турызму ў Беларусі 2001-2005, 2006-1010 індустрыяльныя аб’екты, такія як заводы, фабрыкі, тэхнагенныя ландшафты не разглядаюцца як прыярытэтныя для турыстычных наведванняў. Індустрыяльны, прамысловы, навуковы віды турызму не вылучаны як асобныя віды турызму. Тым не менш вопыт такіх турыстычных краін, як Францыя, Вялікабрытанія, Германія, сведчыць аб магчымасці ўмелай арганізацыі індустрыяльнага турызму і фарміравання інтарэсу да наведванняў знакамітых індустрыяльных аб’ектаў. Краіны-суседкі Беларусі Латвія і Літва ўжо пачалі прапаноўваць туры індустрыяльнага накірунку.

На тэрыторыі краін СНД індустрыяльны турызм пакуль не атрымаў масавага распаўсюджання. У расейскамоўных крыніцах інфармацыі, уключаючы інтэрнэт, было знойдзена мала інфармацыі адпаведна гэтай тэме. У былым СССР індустрыяльны турызм існаваў у выглядзе масавых вытворчых экскурсій на перадавыя прадпрыемствы з мэтай прапаганды тэхналагічных дасягненняў і вынікаў пабудовы камунізму. З распадам СССР вытворчыя экскурсіі амаль што зніклі адпаведна з эканамічнай немэтазгоднасцю працягу іх арганізацыі.

Актуальнасць тэмы даследавання вызначаецца ростам папулярнасці індустрыяльнага турызму і яго распаўсюджвання на тэрыторыі Усходняй Эўропы. Беларусь мае багатую рэсурсную базу для развіцця індустрыяльнага турызму, аднак на сённяшні дзень гэты від турызму прадстаўлены ў рэспубліцы ў выглядзе нешматлікіх вытворчых экскурсій на невялікія прадпрыемствы і экстрымальныя туры, якія арганізуюцца без дапамогі турыстычных фірмаў аматарамі індустрыяльнай культуры.

Арганізацыя турыстычных тураў на індустрыяльныя аб’екты Беларусі, такія як салігорскія шахты, ці адзін з найбуйнейшых у Эўропе цэментны завод у г. Касцюковічы можа быць цікавай як беларускаму, так і замежнаму турысту.

Адпаведна мэтай маёй курсавой працы з’яўляецца вывучэнне індустрыяльнага турызму як аднаго са спецыялізаваных відаў турызму і магчымасць яго развіцця ў Беларусі. Задачы:

·                   вызначэнне сутнасці паняцця індустрыяльнага турызму, яго вытокаў і рэсурснай базы

·                   пазнаёміцца з асаблівасцямі арганізацыі індустрыяльных тураў

·                   Вывучэнне рэсурснай базы індустрыяльнага турызму ў Беларусі і магчымасць яе выкарыстання.


Глава 1. Сутнасць тэрміну “Індустрыяльны турызм” і метадычныя падыходы да яго вывучэння

1.1 Вытокі і сутнасць паняцця індустрыяльны турызм

Турызм з’яўляецца адносна новым сацыяльным феноменам, які з’явіўся як вынік пэўных гістарычных падзей, ўкаранення новых відаў транспарту і камунікацыйных тэхналогій, павелічэння вольнага часу і паляпшэння ўмоў жыцця.

Сучаснае азначэнне “турызм” ,як мы разумеем гэты тэрмін сёння, з’явілася ў першай палове 18 стагоддзя. Турызм меў элітарны характар, быў з найпершага прывілеям арыстакратычных колаў. Вандроўкі былі неад’емнай часткай элітарнай субкультуры, часцей за ўсё яны здзяйсняліся з адукацыйнымі ці аздаравіцельнымі мэтамі. З гэтага ж самага перыяду элітарная культура пачынае паступова злівацца з буржуазнай, што з’явілася вынікам сканчэння працэсу фарміравання індустрыяльнага грамадства, паступовага павышэння статуса гарадскога працоўнага насельніцтва і большага ўключэння мас у грамадскае жыццё.

Разрыў, які здарыўся пазней паміж вытворчай сферай і невытворчай сферай, прывёў да таго, што культура з большага згубіла сваю сацыяльна рэгулюючую функцыю, якая была асноўнай яе функцыяй у мінулыя стагоддзі. Культура, выконваючы ўласцівую ёй функцыю грамадскай сувязі, стала прадстаўляць сабой разнастайную з’яву, уключая ў сябе культуру народную, элітарную, высокую і масавую. З гэтага самага моманту ўзбуджаецца масавы інтарэс да вывучэння розных культур і турыстычных вандровак. У літаратуры з’яўляецца вобраз героя-падарожніка, такога як Рабінзон Круза.

У сярэдзіне 20 ст. імкненне бачыць тавар у галіне духоўнай дзейнасці ў спалучэнні з моцным развіццём сродкаў масавай камунікацыі прывялі да стварэння масавай культуры, адным з праяўленнем якой стаў масавы турызм [14].

Турызм выконвае падобныя з масавай культурай функцыі – задавальняе патрэбнасці людзей у рэкрэацыі і рэлаксацыі ва ўмовах пастаяннага стрэсу. Механізм выраблення турыстычных паслуг прыводзіць да пастаяннага расшырэння сферы спажывання, прадстаўляючай варыянтнае і бесперапыннае абнаўленне набору турпрадуктаў. Аперыруючы базавымі міфамі, прадукт набыў сімвалічнае значэнне. Падарожжы дапамагаюць атрымаць максімум вобразаў за мінімальны перыяд часу, што з‘яўляецца пэўнай мадэллю ўспрымання навакольнага асяроддзя ў сучасным грамадстве. Турызм адлюcтроўвае патрэбнасць сучаснага чалавека ў нарастаючых тэмпах змены вобразаў рэчаіснасці.

Турыстам ужо не дастаткова простых падарожжаў, назіраецца імкненне да актыўных відаў турызм.

Пераход да індустрыяльнага грамадства нараджае попыт на новыя вобразы і пры дапамозе масавай культуры іх прапаноўвае. Менавіта ў з’яўленні такіх вобразаў трэба шукаць вытокі індустрыяльнага турызму. З ростам гарадоў, развіццём тэхналогій, забруджваннем навакольнага асяроддзя, турысты пачынаюць наведваць сельскую мясцовасць, збягаюць ад стылю гарадскога жыцця, шукаюць спакою. Аднак з’яўляецца і супрацлегласць, якая заключаецца не ў змене асяроддзя на спакойнае і неўласцівае, а больш глыбокае пранікнавенне ў існуючае тэхнагеннае асяроддзе, атрыманне большых ведаў аб тэхналогіях, вытворчых працэсах і іх уплываў на штодзённае жыццё.

Інтарэс да індустрыяльнага турызму падштурхоўваецца разнастайнымі субкультурамі, якія з’явіліся як рэакцыя на развіццё грамадства і сутнасць якіх злучана з тэхнагенным характарам асяроддзя. Імпэтнае развіццё тэхналогій, пастаянная неабходнасць іх асваення нараджае футурыстычныя вобразы недалёкай будучыні. Індустрыяльны турызм ўзнік для задавальнення такіх вобразаў.

Сутнасць паняцця індустрыяльнага турызму разглядаецца ў навуковай літаратуры ўжо дастаткова даўно, масавы інтарэс выпаў на канец 70 – пачатак 80-хх. г. і аформіўся ў розных падыходах ў вызначэнні індустрыяльнага турызму.

 Аднаго асобнага азначэння гэтага паняцця вылучана не было, і гэта, ў першую чаргу, злучана з шыратой такіх паняццяў як “індустрыя” і “індустрыяльны”. Так у слоўніку У.І. Даля азначэнне індустрыі гучыць як “прамысловасць, праца ручная, фабрычная, рамёсная” і не адпавядае сучаснаму значэнню гэтага слова, якое можа выкарыстоўваецца ў дадатковых значэннях галіны і працэсу вытворчасці. Трэба зазначыць сэнсавыя адрозненні паміж азначэннямі назоўніка “індустрыя” і прыметніка “індустрыяльны”, бо першае не мае канкрэтнага азначэння, а другое мае большае сэнсавае адценне ў кантэкстах індустрыяльнай рэвалюцыі і грамадства, прамысловасці і непасрэднага працэсу вытворчасці. Таму сутнасць паняцця індустрыяльны турызм разглядаецца на аснове стандартнай класіфікацыі Індустрыі, па якому індустрыя ўключае ў сябе не толькі галіны цяжкай, здабываючай і перапрацоўваючай прамысловасці, энергетыкі і г.д, аднак і сферы паслуг такіх як фінансы і гандаль [2-22].

У заходняй літаратуры азначэнне індустрыяльнага турызму вылучаюць праз канцэпцыю турыстычнай атракцыі Гана, згодна з якой любую турыстычную атракцыю можна разглядзець ў выглядзе графічнай інтэрпрэтацыі (малюнак 1) якая складаецца з трох асноўных функцыянальных частак. Цэнтральная і галоўная з’яўляецца ядром турыстычнай атракцыі ці мэтай турыстычнай вандроўкі, другое кальцо з’яўляецца прасторай і часам, якую неабходна пераадолець турысту, каб дасягнуць турыстычнай мэты. Трэццяе кальцо прадстаўляе сабой набор турыстычных паслуг і тавараў, якія дапамагаюць турысту пераадолець другое кальцо (транспарт, турыстычная інфраструктура і паслугі, інфармацыя) і дасягнуць ядра. Ядром для атракцыі індустрыяльнага турызму з’яўляецца арганізацыя працэсаў вытворчасці тавараў і паслуг. На прыкладзе гэта можа быць любы вытворчы, ці невытворчы аб’ект, турыстычны інтарэс на які можа быць накіравана з-за адметнасці працэсаў вытворчасці, іх функцый і ўплываў для гісторыі і грамадства.

Мадэль турыстычнай атракцыі Гана

Крыніца [1-49]

Згодна з адным з падыходаў атракцыі індустрыяльнага турызму разглядаюцца выключна з пункту гледжання іх вытворчай дзейнасці. Адпаведна гэтай канцэпцыі даюцца азначэнні атракцыі індустрыяльнага турызму як “ аб’ект ці месца адкрытае для грамадскіх наведванняў, адна з функцый якіх прапанова турыстычнага прадукту, пры гэтым галоўная дзейнасць якога можа быць злучаная як з вытворчасцю тавараў так і з вытворчасцю паслуг.” Азначэнне індустрыяльнага турызму гучыць як “такі від турызму, пры якім турысты наведваюць і знаёмяцца з дзейнічаючымі індустрыяльнымі аб’ектамі, галоўная дзейнасць якіх не злучана з турыстычнай індустрыяй”[ 2-20]. Адпаведна гэтай канцэпцыі аказваюцца выкрасленымі шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны, якія маюць турыстычную каштоўнасць і непасрэдныя сувязі з развіццём індустрыяльнага грамадства і гісторыяй, аднак якія на дадзены момант ужо не дзейнічаюць. У спіс індустрыяльных атракцый не трапляюць прыродныя ландшафты, змянённыя ў выніку прамысловай дзейнасці, рэкультываваныя тэрыторыі, закансерваваныя фабрыкі і заводы, якія на дадзены момант не дзейнічаюць і таму не разглядаюцца прыкладамі індустрыяльнага турызму. Згодна з гэтым падыходам сэнс паняцця індустрыяльны турызм злучаны толькі з працэсам непасрэднай вытворчасці.

Арганізацыя працэсаў вытворчы з’яўляецца, тым не менш, асноўнай складаючай індустрыяльнага турызму. Асноўным метадам пазнання арганізацыі вытворчасці служаць вытворчыя экскурсіі. У СССР вытворчыя экскурсіі мелі масавы характар і сваё адметную класіфікацыю. Згодна з якой [3-118],вытворчыя экскурсіі дзеляцца на вытворча-гістарычныя, вытворча-эканамічныя і вытворча-тэхнічныя. Вытворча-гістарычныя экскурсіі раскрываюць гісторыю прадпрыемства ад яго ўзнікнення да маманту наведвання, вытворча-эканамічныя прысвечаны такім пытанням, як прадукцыйнасць і навуковая арганізацыя працы, сабекошт прадукцыі і меры па ўдасканаленню яе якасці; у вытворча-тэхнічных паказваецца рух тэхналагічнага працэсу, праца асобных цэхаў.

Папярэднія два падыходы разглядаюць індустрыяльны турызм з пункту гледжання вытворчай дзейнасці аб’екта і яго вытворчых асаблівасцей. Тым не менш, яны не ўключаюць шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны. Гэтыя аб’екты непасрэдна могуць быць злучаныя з развіццём рамёслаў, тэхналогій, працэсамі індустрыялізацыі, індустрыяльнага грамадства, прамысловай гісторыяй, экалагічным станам. Таму неўключэнне гэтых аб’ектаў бачыцца неапраўданым.

Адпаведна ўсім заўвагам найбольш шырокім азначэннем прадстаўляецца наступнае

Індустрыяльны турызм – від турызму, для якога характэрна наведванне такіх аб’ектаў, якія прадстаўляюць каштоўнасць з пункту гледжання арганізацыі працэсаў вытворчасці, іх ўплываў на эканамічны, сацыяльны, экалагічны стан мясцовасці як ў мінулыя часы так і сёння.

Адпаведна азначэння аб’ектам індустрыяльнага турызму можа быць любое дзейнічае прадпрыемства, аб’екты індустрыяльнай спадчыны, антрапагенныя ландшафты. Для іх сістэматызацыі аўтарам курсавой работы была складзена табліца класіфікацыі рэсурснай базы індустрыяльнага турызму, якая атрымалася шырокай. Аднак трэба разумець, што аб’ектаў, дзе можна паказаць арганізацыю працэсаў вытворчасці тавараў ці паслуг, цікавай для турыста значна меней

Табліца 1

Рэсурсная база індустрыяльнага турызму